Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290 Кб
Скачать
☆

Пытанне 17. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі

Пачаткам першай рускай рэвалюцыі стаў расстрэл 9 студзеня 1905 г. мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу.

Вясной і летам 1905 г. рабочыя Беларусі падтрымалі расійскі пралетарыят. Рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоплены гарады і мястэчкі, а таксама сяляне. Ініцыятарамі рэвалюцыйных дзеянняў працоўных былі партыі дэмакратычнага напрамку: РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Адсутнаць адзінства, вопыту барацьбы негатыўна адбіваліся і на тактыцы іх дзеянняў.

Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, якім абвяшчаў свабоду слова, асобы, сходаў і г.д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. РСДРП з недаверам аднеслася да гэтага маніфеста. Па яе ініцыятыве ў Мінску 18 кастрычніка адбыўся мітынг пратэсту. Губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на Прывакзальная плошчы (курлоўскі растрэл).

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ў Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі – Саветы рабочых дэпутатаў. Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыя пайшла на спад. Улады ўзялі палітычную сітуацыю пад кантроль.

На Беларусі пашырала актыўнасць Беларуская сацыялістычная грамада. У студзені 1906 г. БСГ правяла ў Мінску свой другі з’езд, на якім былі прыняты новая праграма і статут. Задачамі партыі з’яўляліся звяржэнне царызму, аўтаномія Беларусі з мясцовым сеймам у Вільні, перадача ўсёй зямлі ў грамадскую маёмасць. БСГ узаемадзейнічала з эсэрамі, іншымі партыямі дэмакратычнага напрамку з мэтай ідэйнай кансалідацыі беларускага руху.

На змену рэвалюцыйным выступленням працоўных мас ішоў працэс станаўлення расійскага парламентарызму. Аднак выбары ў Думу праходзілі пры значных парушэннях заканадаўчых актаў. Нягледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе. Цар разагнаў дзве першыя Думы. Першая праіснавала 72 дні , а 3 чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску ІІ Думы і змяненні выбарчай сістэмы. Гэта ацэньваецца як дзяржаўны пераварот, які азнаменаваў паражэнне рэвалюцыі. Аднак яна аказала глыбокі ўплыў на ўсе сферы жыцця Расійскай імперыі. Фактычна пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных парадкаў, беларускі народ разглядаўся як адна з частак рускага народа, а тэрыторыя Беларусі як частка адзінай вялікай Русі, адмаўлялася права беларускага народа на самастойнае развіццё. Гэта стварала перадумовы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху.

Такім чынам, рэвалюцыя 1905–1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах – у ёй прынялі ўдзел самыя шырокія пласты працоўных мас, пралетарыят адыгрываў найбольш актыўную ролю.

Пытанне18. Беларусь ў гады Першай сусветнай вайны

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Яе прычанай сталі супярэчнасці паміж дзяржавамі (Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя і Балгарыя) і Антантай (Расія, Велікабрытанія, Францыя). У вайне ўдзельнічала 38 дзяржаў з насельніцтвам больш 1,5 млрд. чалавек.

Расійскі ўрад, абсалютная большасць палітычных партый пераконвалі людзей у неабходнасці вайны. Усе маёмасныя классы Беларусі заявілі аб сваёй падтрымцы палітыкі царызму. У Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах былі праведзены “патрыятычныя сходы”. Толькі бальшавікі на чале з Леніным вызначылі ператварэнне імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую, паражэнне царскага урада.

У пачатку вайны беларускія губерні былі аб’яўлены на ваенным становішчы. У Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання расійскіх войскаў і сам цар. У жніўні 1915 г. пачалося германскае наступленне. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Каля палавіны тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй. Праз беларускія землі рухалася велізарная колькасць бежанцаў. Яны ператвараліся ў масу жабракоў, пазбаўленых сродкаў існавання.

Сельская гаспадарка апынулася ў выключна цяжкім становішчы. Больш паловы працаздольных мужчын былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы на абарончыя работы: капанне акопаў, рамонт дарог, будаванне мастоў і інш. Адбываліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання, фуражу. За гады вайны плошча пасеваў жыта, пшаніцы, бульбы рэзка скарацілася. Прамысловыя прадпрыемствы выконвалі ваенныя заказы. Рабочы дзень не рэгламентаваўся. У пачатку 1917 г. жанчыны, падлеткі і дзеці складалі больш за 50 % усіх рабочых .

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў 1915 г., няўдачы ў 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі салдацкія хваляванні. Так, у 1916 г. у Гомелі адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў, якое было жорстка падаўлена. Але спыніць разлажэнне арміі было ўжо немагчыма. Яна паступова станавілася ўсё больш рэвалюцыйнай.

Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыянальны рух. Газета “Наша ніва” была закрыта. Многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі эвакуіраваліся ў Расію, дзе выдаваліся газеты “Дзянніца” і “Светач”, якія заклікалі ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення “беларускага нацыянальнага ідэалу”.

На захопленых беларускіх землях браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі і інш. выступілі з ідэяй адраджэння Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Беларускія дзеячы знайшлі падтрымку ў літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх суполак. Дамоўленасць была замацавана ў снежні 1915 г. “Універсалам ВКЛ”, у адпаведнасці з якім пачалося ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы з роўныя правы ўсім нацыям. Аднак утварыць такую дзяржаву не дазволіла Германія. Нямецкі ўрад імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Для гэтага ён рабіў адпаведныя захады. Так, у пачатку 1916 г. у загадзе аб школах у акупіраваным краі ён абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Стала выходзіць газета “Гоман”. У Вільні дзейнічалі “Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны”, “Беларускі клуб”, згуртаванне “Золак”, “Навуковае таварыства”, “Беларускі вучыцельскі саюз” і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзначальваў А. Луцкевіч. У канцы 1916 г. БНК зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні Літоўска-Беларускай дзяржавы. Літоўцы адмовіліся ад перагавораў.

Такім чынам, Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў Расійскай імперыі, прывяла да вострага палітычнага і эканамічнага крызісу.

Пытанне19. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

Нацыянальны рух пасля падзення самадзяржаўя Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі ў Петраградзе, якія перараслі ва ўзброенае паўстанне. 27 лютага быў створаны новы орган улады – Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Большасць у ім складалі меншавікі і эсэры. Адначасова сфарміраваўся Часовы ўрад пераважна з кадэтаў. Такім чынам, у краіне ўтварылася двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе выклікалі ў гарадах Беларусі падтрымку. За 2 месяцы былі створаны 37 Саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб’яднаных і 1 Савет сялянскіх дэпутатаў. Саветы асноўную задачу бачылі ў арганізацыі рабочых і сялян, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў.

Беларускае сялянства станоўча аднеслася да перамогі Лютаўскай рэвалюцыі. 20 красавіка ў Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі Віленскай губерняў. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання з’езд, які стаяў на эсэраўскіх пазіцыях, адклаў да склікання Устаноўчага сходу.

Рэвалюцыя не спыніла разбурэння народнай гаспадаркі Беларусі. Аб’ём вытворчасці за гады вайны склаў каля 30% даваеннага ўзроўню. Колькасць рабочага класа зменшылася , 100 тыс. рабочых былі мабілізаваны ў армію.

Працягвалася дэмакратызацыя войска. На Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. У выніку абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж салдатамі і афіцэрамі, што прывяло паскарэння разлажэння войска. У красавіку 1917 г. адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён прызнаў неабходным працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.

Для развіцця беларускага руху моцным штуршком стаў з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся у сакавіку 1917 г. у Мінску. З’езд падтрымаў палітыку Часовага ўрада, утварыў Беларускі нацыянальны камітэт, у большасці з членаў БСГ. Гэта партыя была найбольш уплывовай. Яна выказалася за аўтаномію Беларусі, за народную ўласнасць на зямлю. Менавіта з яе левага крыла ўтварылася Беларуская сацыял–дэмакратычная рабочая партыя бальшавіцкага накірунку на чале з Чарвяковым. Па ініцыятыве правага крыла БСГ быў утвораны новы цэнтр беларускага руху – Вялікая беларуская рада.

У гэты ж час значна панізіўся ўплыў партый эсэраў і меншавікоў. Бальшавікі пачалі актыўную падрыхтоўку ўзброеннага паўстання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]