Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290 Кб
Скачать
☆

Пытанне 20. Фарміраванне беларускай нацыі

Нацыя – гэта ўстойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адзінай тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру і мову.

У Заходняй Еўропе нацыі фарміраваліся ва ўмовах існавання нацыянальных дзяржаў разам з развіццём капіталістычных адносін. У выніку развіцця таварнай вытворчасці, гандлю ішоў працэс эканамічнай і палітычнай кансалідацыі народнасцей у нацыю. Утварэнне адзінай нацыянальнай мовы і паглыбленне кансалідацыі ў розных сферах жыцця садзейнічалі фарміраванню асаблівасцей менталітэту, культуры, узнікненню нацыянальнай самасвядомасці.

У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна выдзяліць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII – першую палову ХІХ ст. і з’яўляецца асаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Другі пачынаецца з другой паловы ХІХ ст. і характарызуецца станаўленнем і развіццём беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.

Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі спрыяла кансалідацыі беларускай нацыі і фарміраванню асноўных пластоў буржуазнага грамадства – пралетарыяту і буржуазіі. Прамысловыя рабочыя Беларусі характэрызаваліся сваёй шматнацыянальнасцю і невысокай канцэнтрыцыяй. Гэта таксама тычылася і гандлёва-прамысловай буржуазіі. Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян – выхадцаў з дробнай буржуазіі. Слабасць нацыянальнай буржуазіі замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.

У канцы ХІХ ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Яна ўваходзіла ў межы пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі – Віленскую, Віцебскую, Гродзенскую, Магілёўскую і Мінскую. Гэтыя межы ў асноўным адпавядаюць сучасным межам Рэспублікі Беларусь. Паводле перапісу 1897 г., абсалютная большасць беларусаў (больш за 90%) жыла ў сельскай мясцовасці. Доля беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала толькі 14%. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў.

Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З другой паловы ХІХ ст. усё больш актыўна ўжываецца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Этнонім “беларусы” паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу “літвіны”, “чарнарусы”. Аднак працягвалі існаваць лакальныя назвы (палешукі), (рускія і палякі), (тутэйшыя).

Упершыню абгрунтаванне існавання асобнага беларускага этнасу было распрацавана беларускімі народнікамі. Яны ў часопісе “Гоман” друкавалі артыкулы, прысвечаныя беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. На аснове гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Ва ўмовах палітыкі русіфікацыі яна зарадзілася толькі ў 1-й палове Х1Х ст. Першымі аўтарамі былі Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Уладзіслаў Сыракомля. Пазней спробы пісаць па-беларуску зрабіў Францішак Багушэвіч

На пачатку ХХ с. публікацыі з’явіліся ў газеце “Наша ніва”, якую выпускала БСГ ў 1906-1915 гг.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. актывізаваўся працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. У 1918 г. абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, у 1919 г. створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У 1922 г. БССР увайшла ў склад СССР. У 1939 г. уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР была завершана тэрытарыяльная кансалідацыя беларускай нацыі. У 1991 г. створана сувярэнная і незалежная Рэспубліка Беларусь. Далейшае паглыбленне працэсу кансалідацыі беларускай нацыі адбываецца на аснове гістарычна-культурнай спадчыны і нацыянальных каштоўнасцей, развіцця беларускай дзяржавы як роўнапраўнага члена еўрапейскай і сусветнай супольнасці.

Пытанне 21. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. Устанаўленне

савецкай улады ў Беларусі

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне і абвясцілі аб пераходзе ўлады ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Былі прыняты першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.

26 кастрычніка 1917 г. у Мінску узяў уладу ў свае рукі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Для ўмацавання сваёй улады Мінскі Савет пачаў фарміраваць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які узначаліў К. Ландар.

Супраць новай улады выступілі эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума. Яны стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі, але ВРК з’яўляўся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупіраванай тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.

Услед за Мінскам Савецкая ўлада на аднапартыйнай (бальшавіцкай) аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і па Заходнім фронце. Такая адносна легкая перамога бальшавікоў тлумачылася так: у дэкрэце аб зямлі сялянам абяцалася перадача яе без выкупу ў карыстанне; дэкрэт аб міры з надзеяй успрынялі салдаты, стомленыя ад вайны, а таксама рабочыя і сяляне.

Арганізацыі РСДРП(б) праводзілі актыўную работу па замацаванні новай улады. Правёўшы перавыбары складу Саветаў, яны мелі большасць на з’ездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі гэтых з’ездаў быў створаны Аблвыканкамзах. У склад Аблвыканкамзаха ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. СНК Заходняй вобласці і фронту праводзіў палітычныя і гаспадарчыя мерапрыемствы: увядзенне рабочага кантролю на прадпрыемствах, канфіскацыя памешчыцкіх зямель і інш.

У такіх умовах Вялікая Беларуская рада і незалежны ад яе Беларускі абласны камітэт (БАК) склікалі Першы Усебеларускі з’езд. Аднак 17 снежня 1917 г. бальшавікі разагналі з’езд. Рашэнне аб яго разгоне было прынята тады, калі з’езд паспрабаваў набыць усю паўнату улады.

Такім чынам, абапіраючыся ў асноўным на салдат Заходняга фронту і прынцыпе рэвалюцыйнай мэтазгоднасці, бальшавікі на Беларусі здолелі за кароткі перыяд часу ўстанавіць сваю ўладу.

У лістападзе – снежні 1917 г. разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні Праводзілася канфіск-цыя памешчыцкіх маёнткаў. Канфіскаваная зямля размяркоўвалася паміж працоўнымі сялянамі, а таксама пачалі арганізоўвацца камуны і саўгасы.

Савецкі ўрад прыняў таксама шэраг рашэнняў, якія датычыліся развіцця прамысловасці і становішча рабочых. СНК выдаў дэкрэт, у якім вызначалася працягласць рабочага дня – 8 гадзін, забаранялася начная праца дзяўчат і падлеткаў да 16 гадоў. Было прынята “Палажэнне пра рабочы кантроль”. З мэтаю планамернага рэгулявання народнай гаспадаркі на ўсіх прадпрыемствах, дзе працавалі наёмныя рабочыя, уводзіўся рабочы кантроль за вытворчасцю, збытам прадуктаў, набыццём сыравіны, а таксама за фінансавай дзейнасцю прадпрыемства.

Рабочы кантроль быў перахадным этапам да абагульнення сродкаў вытворчасці і фінансавага капіталу.

На працягу 1918 г. на неакупіраванай немцамі тэтыторыі Беларусі органамі Савецкай улады працягваліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, нацыяналізацыя прадпрыемстваў.

Сутнасць і накіраванасць сацыяльна-эканамічных мерапрыемстваў, якія праводзіліся, фактычна не змяніліся з абвяшчэннем ССРБ, а потым і Літоўска-Беларускай ССР. Пры гэтым урад ЛітБела адмовіўся перадаць сялянам канфіскаваную зямлю памешчыцкіх маёнткаў і імкнуўся на базе іх стварыць саўгасы і сельскагаспадарчыя арцелі.

У сацыяльна-эканамічнай сферы праводзілася палітыку “ваеннага камунізму”. Зямельны фонд, лясы, нетры, воды былі абвешчаны агульна-дзяржаўнай уласнасцю. Прамысловыя і харчовыя тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме і ў выглядзе пайка. Прыватны гандаль нарміраванымі таварамі (хлеб хлеб, алей, цукар, тытунь) забараняўся.

Сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў праводзіўся шляхам харчразвёрсткі. Злоўжыванні з боку харчатрадаў, якія выявіліся ў канфіскацыі насення і прадуктаў харчавання прывялі да выступленняў сялян у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Вясной 1919 г. уведзена ўсеагульная працоўная павіннасць. Асаблівасці палітыкі “ваеннага камунізму” на Беларусі вызначаліся тым, што яна з’яўлялася прыфрантавой тэрыторыяй

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]