Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290 Кб
Скачать
☆

Пытанне 4. Перадумовы фарміравання і ўнутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.

У канцы ХІ1 – першай палове Х111 ст. узнікае своеасаблівы славянска-балцкі ваенна-палітычны саюз у верхнім Панямонні на мяжы літоўскіх і ятвяжскіх земляў – Новагародак. Горад рос і мацнеў, паступова стаў буйным рамесным аднайменнай зямлі, у якую ўваходзілі Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Здзітаў, Зэльва, Свіслач і інш. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушыліся на Кіеўскую Русь, Польшчу і Прыбалтыку – татара-мангольскае заваяванне і крыжовыя паходы – Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. Гэты факт стаў прычынай таго, што літоўскі князь Міндоўг у выніку працяглай феадальнай вайны замацаваўся ў Навагародку. Тут ён увосень 1246 г. прыняў праваслаўе і жорстка расквітаўся з галіцка-валынскімі князямі, чкія былі галоўнымі праціўнікамі пабудовы панямонскай дзяржавы. Міндоўг звярнуўся за дапамогай да каталіцтва, у выніку Папа рымскі ў 1253 г. дапамог яму каранавацца. Забойства Міндоўга ў 1263 г.стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ, але яго справу працягваў сын Войшалак .

У 1263–1264 гг. тэрыторыя Новагародскай, Літоўскай, Полацкай, Віцебскай і сучаснай Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Беларусі зямель сталі ядром для ўтварэння ВКЛ. Калі далучэнне да Новагародка балцкіх земляў праходзіла гвалтоўна, дык далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Гэтак сама і пазней да ВКЛ далучаліся і іншыя беларускія вобласці. Славянскі, беларускі характар краіны – ВКЛ, быў прадвызначаны ўжо ў ХІІІ ст. Не Беларусь увайшла ў ВКЛ, а ядром, дзе ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае, сталі беларускія землі верхняга Панямоння.

На пачатку Х1У ст. поспехам адзначалася дзейнасць Віценя вынікам якой было далучэнне ў 1315 г. Берасцейскай зямлі і абранне герба “Пагоня”.

Аб’яднаўчую палітыку славянскіх і балцкіх зямель актыўна прадоўжыў Гедымін. Новай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага стала Вільня.

Каля 1326 г. у склад ВКЛ увайшло Мінскае княства і Пінская зямля. Жмудзь была да-лучана да ВКЛ у 1422 г., адной з апошніх, ваенным шляхам.

Пасля дваццаціпяцігадовага княжання Гедыміна, землі што знаходзіліся пад яго ўладай, перайшлі да пяцярых сыноў. Самы старэйшы Альгерд здолеў аб’яднацьтакія землі, як Браншчына, Чарнігаўшчына, Кіеўшчына, Валынь, Падолія і інш. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае набывае статус адной з найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Смерці Альгерда ў 1377 г. выклікала працяглую дынастычную паміж Ягайлам, Кейстутам і Вітаўтам за вялікакняжацкі прастол.

Найбольш значныя дасягненні звязаныя з праўленнем Вітаўтам. Ён сілай зброі ліквідаваў сістэму спадчыннага надзельнага землеўладання, інстытут княжання замяніў інстытутам намесніцтва. Гэта значыць, што паслс смерці ўладальніка землі не дзяліліся паміж нашчадкамі, як на Русі. Паводле Востраўскага пагаднення 1392 г. былі ліквідаваны абласныя княжанні. На аснове Крэўскай уніі 1385 г. пачалі выбірацца вялікія князі літоўскія , пачаўся колькасны рост , палітычнае і маёмаснае ўзвышэнне ваенна – служылага саслоўя.

Увогуле, вырхоўная ўлада ў ВКЛ заўседы імкнулася да цэнтралізацыі. Палітычная гісторыя сведчыла аб паступовым набыцці статусу абмежаванай канстытуцыйнай манархіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]