- •Пытанне 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •Пытанне 2. Узнікненне класавага грамадства на беларускіх землях. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. –
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 4. Перадумовы фарміравання і ўнутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанне 5. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе вкл. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанне 6. Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры ў другой палове хііі – першай палове XVI ст.
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускага этнасу (народнасці)
- •Пытанне 8. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча вкл у складзе новай дзяржавы
- •Пытанне 9. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст.
- •Пытанне10. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі
- •Пытанне 11. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржа’я ў Беларусі
- •Пытанне 12. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Пытанне 13. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
- •Для развіцця буржуазнага грамадства былі праведзены такія рэформы, як, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку, земская.
- •Пытанне 14. Паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага
- •Пытанне 15. Развіццё капіталістычных адносін у другой палове хіх ст. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі.
- •Пытанне 17. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рухі ў Беларусі
- •Пытанне 17. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Пытанне18. Беларусь ў гады Першай сусветнай вайны
- •Пытанне 20. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанне 22. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці
- •Пытанне24. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср
- •Пытанне 25. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.)
Пытанне24. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср
Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем НЭПа і замацаваннем адміністратыўна-камандных метадаў кіравання. Умацоўваўся рэжым асабістай улады, ці культу асобы, і як вынік – усталяванне таталітарнага рэжыму і дэфармацыя нацыянальна-культурнай палітыкі.
Першая прычына каранілася ў ідэалогіі марксізму: дыктатура пралетарыяту, разуменне сацыялізму як абагульненне ўсіх сродкаў вытворчасці, стварэнне моцнай палітычнай улады.
Другая прычына звязана з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, якая дала магчымасць вялікай масе маргіналаў удзельнічаць і атрымаць кіруючыя пасады ў партыйна–дзяржаўнай уладзе.
Трэцяя заключаецца ў тым, што заўсёды вялася самая жорсткая барацьба паміж рознымі групоўкамі ў вышэйшых партыйных і дзяржаўных органах.
Жорсткасць стала нормай жыцця грамадства. Рэжым асабістай улады Сталіна не мог ужыцца з самастойнасцю рэспублікі ні ў эканамічнай, ні ў палітычнай сферах, з вылучэннем і актыўнай дзейнасцю мясцовых кадраў. З пачатку 1920-х гадоў на Беларусі, як і ў цэлым па СССР, пачаў фарміравацца рэпрэсіўны механізм, які ўключаў заканадаўчую базу, сістэму судовых, пазасудовых органаў і лагераў.
Пераход да таталітарызму праяўляўся ў пастаянным паніжэнні ролі і ўдзелу у справах савецкага грамадства дэпутатў, прафсаюзаў, камсамола, грамадскіх арганізацый. Дзейнасць Саветаў адбывалася толькі на падставе дырэктыўных указанняў.
У Канстытуцыі СССР 1936 г. і БССР 1937 г. абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў. Аднак разгарнуліся масавыя рэпрэсіі.
Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму апарату па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на «ворагаў народа» пралікі ў эканоміцы і сацыяльнай па-літыцы, давалі мільёны бясплатных рабочых, стваралі атмасферу страху, што заглушала спробы супраціўлення. На жорсткасць рэпрэсій паўплывалі таксама знешнія ўмовы існавання СССР.
Рэпрэсіі выліліся ў расправу над прадстаўнікамі беларускай навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі наркаматаў. Кульмінацыяй расправы над інтэлігенцыяй у 1930–1931 гг. стала справа аб «нацдэмаўскай контррэва-люцыйнай арганізацыі» “Саюз вызвалення Беларусі”, па якой арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
"Справа СВБ " была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Беларусі.
Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР. У гэтых абласцях былі рэпрэсіраваны цэлыя групы насельніцтва – служачыя былога дзяржапарату, судовых орга-наў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем’ямі, – усяго каля 125 тыс. чалавек.
Такім чынам, грамадска–палітычнае жыццё ў БССР было поўным супярэчнастей, цесна звязана з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі. Ва ўмовах пабудовы сацыялізму перавага аддавалася ідэалагічным і палітычным метадам . Рэпрэсіі наклалі адмоўны адбітак літаральна на ўсе бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэспублікі.
