- •Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •Л.Генiюш «Споведзь» Чысціня, пранізлівасць
- •Б.Мікуліча «Аповесць для сябе»
- •Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы хх стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •А.Куляшоў (1914-1978)
- •М.Танк (1912-1995)
- •Маштабнасць і значэнне творчасці Ул.Караткевіча, асэнсаванне яе літаратуразнаўствам, Ул. Караткевіч і сучасны літаратурны працэс.
- •Творчасць і. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцыі, творчая гісторыя і праблематыка “Палескай хронікі”.
- •Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы і. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •Iван Чыгрынаў
- •Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •Драма абсурду: «Ку-ку» (1991), «Лабірынт» (1997), м.Арахоўскага
- •Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца хх – пачатку ххі стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •Творчасць выпускнікоў гду імя ф.Скарыны і асэнсаванне “феномену гомельскай школы” літаратуразнаўствам.
Л.Генiюш «Споведзь» Чысціня, пранізлівасць
Дзённiкi В.Адамчыка
Я.Бяганскай «Мая Галгофа»
Б.Мікуліча «Аповесць для сябе»
А.Адамовiч «Венера» – спроба перагледзець падзеi калектывiзацыi
Я.Брыль кнiгi «Пiшу як жыву» («аповесць «Муштук i папка», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш».
Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы хх стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
Светапогляднае абнаўленне беларускай літаратуры другой паловы 50-х 60-х гг. Пераасэнсаванне жыцця, выяўленне сацыяльнага крытыцызму, арыентацыя на гуманізм як асноватворны прынцып грамадскага ўладкавання. Узвышэнне ў літаратуры народных ідэалаў праўды, сумленнасці і справядлівасці. Матывы адказнасці перад гісторыяй і будучыняй, пафас сцвярджэння высокіх маральна-духоўных каштоўнасцей. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі. Наватарская адметнасць “Новай кнігі” (1964) А. Куляшова. Крытычны і сатырычны пафас, публіцыстычная завостранасць слова ў грамадзянскай паэзіі. Маральныя імператывы часу, спалучэнне асабістага і грамадскага, сацыяльнага і гуманістычнага, надзённага і вечнага. Асабовасць і філасофская значнасць паэтычнай думкі ў творах П. Панчанкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Макаля, А. Вярцінскага, А. Наўроцкага і інш.
Асэнсаванне ў паэзіі анталагічных філасофскіх праблем, важных пытанняў духоўнага існавання народа. Раскаванасць асацыятыўнага і метафарычнага мыслення.
Глыбока драматычнае гучанне ў паэзіі ваенных матываў (П. Панчанка, Н. Гілевіч, А. Пысін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, Р. Барадулін, інш.).
Адраджэнне цікавасці да мінуўшчыны, актуалізацыя праблемы гістарычнай памяці. Рамантызацыя беларускай даўніны. Чалавек, гісторыя, культура ў кнігах У. Караткевіча “Матчына душа” (1958), “Вячэрнія ветразі” (1960), “Мая Іліяда” (1969). Пафас узнёслай паэтызацыі мінулага, услаўлення патрыятызму, чалавечнасці і дабрыні. Выяўленне беларускай душы, беларускага характару ў творах У. Караткевіча
З’яўленне ў беларускай літаратуры героя з тонкай, чулай душой, ранімага, глыбока маральнага, але часам яшчэ не здольнага супрацьстаяць злу.
Пашырэнне тэматыкі ў літаратуры (НТР, космас, экалогія і інш.). Яе жанрава-стылёвае развіццё і ўзбагачэнне (гістарычны раман, раманная хроніка, раман-эсэ, аповесць-эсэ і інш.).
Нарастанне экалагічных праблем у жыцці, адлюстраванне іх у літаратуры.
НТР і асоба. “Экалогія” душы і “экалогія” культуры. Спроба адлюстравання ў літаратуры рэальных праблем часу — наступстваў меліярацыі, лёсу неперспектыўных вёсак, маральнай дэградацыі працаўніка ў горадзе і вёсцы, распаду сем’яў, п’янства, бескультур’я.
А.Куляшоў (1914-1978)
Аркадзь Куляшоў належыць да першасных велічынь сярод творчых постацяў беларускай літаратуры. Ён валодаў магутным ліра-эпічным талентам.
У тв-ці спалучаюцца дзве стыхіі: глыбока лірычны, спавядальны асяродак яго паэзіі і шырока эпічная цяга да планетарных маштабаў, да філасофскага спасціжэння драматызму ўсечалавечага жыцця. Асэнсаванне руху ад вытокаў да ўсеабдымнасці сусветнай прасторы і гістарычнага часу пранізвала ўсе значныя творчыя задумы паэта, грунтавала іх канцэптуальнасць, яднала ўсе вымярэнні былога і наступнага, без чаго ўвогуле немагчымы эпас народнага быцця.
“Новую книгу” А.Куляшова, што нарадзілася на канцэптуальна новых асновах, стала з’явай у беларускай лірыцы. Ядро гэтай кнігі склалі каля сарака паэтычных твораў, напісаных “строгім вершам”. Самае сутнаснае ў ёй – “неабсяжную ідэйнасць гарызонту”, дзе такія вечныя паняцці і катэгорыі, як жыццё і смерць, любоў і творчасць, лёс і абавязак паэта, мінулае і сучаснасць, “натуральна і нязмушана ўваходзяць у кола яго лірычных роздумаў”, і ў кантэксце сучасных уяўленняў аб свеце і сусвеце становяцца істотнай часткай светаадчування грамадства.
Паэт ведаў, якую ёмістасць эпічнаму тыпу мыслення могуць даваць формы мастацкай умоўнасці, здольныя кандэсаваць філасофскі змест, сімвалічна ўзбуйняць дзейныя асобы і само дзеянне. У паэме “Цунамі” (1968) пераважала нацэленасць на філасофскае асэнсаванне галоўнай праблемы веку: лёс зямлі, чалавецтва і асабістая адказнасць за іх. Тут выразна чуецца дыханне трагедыі. Паэма Куляшова відушча прадвяшчала рэальную мажлівасць ядзернай трагедыі ўвогуле. Гэта паэма з ускладнёна-ўмоўным, шматпланавым падтэкстам. Паэт не карыстаўся паэтыкай міфатворчасці народа. Ён сам тварыў шматзначную прытчу, міф – своеасаблівую “адысею” вандраванняў і выпрабаванняў сваіх герояў – Яго і Яе. На лёсе іх рызыкоўнай вандроўкі па акіяну на першабытнай пірозе паэт вырашаў паставіць як бы своеасаблівы эксперымент, прасачыць, як будуць сябе паводзіць Ён і Яна, аддаўшыся спрадвечнаму жаданню: у акіяне жыцця пад ветразем кахання адшукаць утульны кут. Трывогі зямлі, шумны свет, здавалася б, пакінуты за плячыма. Аднак даплысці ў свет першабытнай цішыні ім так і не суджана было..
