Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапамога студэнтам Дэк.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
252 Кб
Скачать
☆
  1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.

Развіццё сучаснай беларускай літаратуры вызначаецца ўзаемаперасячэннем разнастайных эстэтычных пошукаў, тэндэнцый.

Суч пер у бел лiт распачаўся напрыканцы 80-х гг у кантэксце Новай лiтаратурнай сiтуацыi, абумоўленай распадам камунiстычнай iмперыi (1985). З гэтага году пачынаецца новы перыяд, бо адсюль наша лiт пазбаўляецца ідэалагічнасці i пакрысе становiцца проста беларускай. Гэта не проста яшчэ адзiн чарговы лiт перыяд. Гэта татальная перамена лiтаратурнага ландшафту, паўстанне Новай лiтаратурнай сiтуацыi.

У падмурак Новай лiт сiтуацыi пакладзены творы Ул.Караткевiча, Васiля Быкава, Мiхася Стальцова, Алеся Разанава. Яны не толькi былi звяном памiж бел лiт папярэдняга перыяду, але у нейкiм сэнсе фарамвалi сучасны эстэтычны кантэкст.

Традыцыйная і наватарская плыні. Паэзія: Адны паэты аддаюць перавагу традыцыйнай, гарманічна зладжанай мадэлі свету, другія ж у пошуках навацый вобразных форм і сюжэтных хадоў часцей выходзяць за рамкі традыцыйнага. А Хадановіч: яго «эрудыцыя, веданне сусветнай літаратуры адкрываюць шырокія магчымасці, узбагачаюць створаную ім мастакую рэальнасць зваротам да рэтраспекцыі, алюзіямі, рэмінісцэнцыямі, міфамі, намёкамі і недагаворансцю. Ён вельмі нечакана і тактоўна ўмее павесці гаворку ў іншую плоскасць, ад разважанняў пра высокія матэрыі перайсці да надзённых праблем і з нябёсаў спусціць чытача на грэшную зямлю. У яго творчасці прысутнічаюць не толькі гумар, але і гратэск, сарказм, іронія» (Л.Гарэлік).

Традыцыйная (старэйшага пакалення, А. Сыс)

Наватарская: творы Ул.Арлова, С.Дубаўца, А.Глобуса, Л.Дранько-Майсюка, Л.Галубовiча, Г.Булыкi, А. Хадановіча, А. Бахарэвіча.

Плыні: Адраджэнская:

Ул Арлоў: хоць адзначаецца блiзкасць да Ул.Караткевiча, яго творы больш сучасныя, больш наблiжаныя да сучаснай еўрапейскай лiтаратуры.

Урбанiстычная:

На працягу 19-20 стст. бл эстэтычна разгортвалася ў фальклорна-плбытавай прасторы, а сацыяльна была абмежавана вясковай праблематыкай. Канстэкст Новай лiт сiтуацыi быў сфармаваны творчасцю гарадскiх лiтаратараў: Алег Бембель, С.Дубавец, Г.Булыка...

Рэлiгiйная плынь Час «Унiя». Творы В.Аксак «Цвiнтар», «Каплiца», Г.Каржанеўскай, Х.Лялько, Г.Тварановiч («Ускраек тысячагоддзя»), А.Бембель («Рэха малiтваў», Нью-Йорк, «Саната ростанi», Беласток, 1989), І.Багдановіч «Вялікдзень», Р.Барадулін «Евангелле ад Мамы» (1995), Д.Бічэль-Загнетава «Божа мой, Божа», Н.Гілевіч «На высокім алтары», Х.Жычка «Святога вечара чакаю», Н.Мацяш «Душою з небам гавару», Л.Раманава, В.Шніп «На рэштках Храма».

Брутальнае (партнаграфiя, жахалкi, анекдот). Л.Д-М.(паэма «Крумкач»), Ю.Гумянюк.

Эмiгранцкая. Наталля Арсеннева.

Лiт-ра замежжа. Надзея Артымовiч, Мiра Лукша.

Iнтэлектуальна-метафiзiчная. Алесь Разанаў Анталагiчны паэт. Быццё беларускага слова. Гэта не метафiзiка зорнага неба, астральных целаў, трансцэндэнцыi ўвогуле, а метафiзiка зерня, глiны, каменя i самога слова. Алег Мiгнкiн «Сурма», Выразна метафiзiчны Iгар Бабкоў. Галiна Булыка («Сiнтэз») запачаткавала ў бел лiт факт гарадской (з акцэнтам на тэхнакратычнасць) iнтэлектуальтнай паэзii. Прыкладам кардынальнай змены сiтуацыi стала паэзiя Iгара Бабкова («Солус рекс» i «Герой вайны за празрыстасць»). У адр.ад «метафiзiкi глебы» А.Разанава паэзiя I.Бабкова звернутая да «метафiзiкi неба», да трансцэндэнцыi як такой. Першы выпадак, калi беларускi паэт цалкам абапiраецца не на расейскую, з фрагментамi беларускай, а на заходнееўрапейскую паэтычную традыцыю, а ў гэтай традыцыi менавiта на досвед iнтэлектуальна-метафiзiчнай лiт. ўвогуле (Гёльдэрлiн, Рыльке, Элiот, Паўнд), Л.Раманава. М.Баярын. А.Хадановiч.

Алесь Разанаў – паэт, які ўзняўся у сваёй творчасці да вяршынь сусветнай паэзіі. І, разам з тым, ён – адзін з самых нацыянальных паэтаў у нашай літаратуры. А. Разанаў – прадстаўнік інтэлектуальна-метафiзiчнай плыні ў беларускай літаратуры, ён імкнецца асэнсаваць “каардынаты быцця”, месца чалавека ў Сусвеце і Сусвет у чалавеку. А. Разанаў – аўтар кніг “Адраджэнне” (1970), “Назаўжды” (1974), “Каардынаты быцця” (1976), “Шлях-360” (1981), “Вастрыё стралы” (1988), “У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992), “Паляванне ў райскай даліне” (1995), “Рэчаіснасць” (1998), “Танец з вужакамі” (1999), “Знакі вертыкальнага часу”, (1995), “Ганноверскія пункціры”, “Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць” (2006), “Кніга ўзнаўленняў” (2005), “Лясная дарога”, “Дождж: возера ў акупунктуры” (2007).

А. Разанаў з’явіўся аўтарам такіх жанраў, як зномы (“Паляванне ў райскай даліне”), вершаказы (“У горадзе валадарыць Рагвалод”(“Паляванне ў райскай даліне”),(“Паляванне ў райскай даліне”, “Танец з вужакамі”), рысасловы, квантэмы (“Шлях-360”, “Вастрыё стралы”), вершасловы “Wortdichte”, узнаўленні (“Кніга ўзнаўленняў”). Плённа пераасэнсоўваецца паэтам замежны эстэтычны вопыт (версэты “Шлях-360”, “Лясная дарога”, “Вастрыё стралы”, “Танец з вужакамі”), пункціры (“Назаўжды”, “Вастрыё стралы”, “Ганноверскія пункціры”, “Дождж: возера ў акупунктуры”). У А. Разанава фармальны бок творчасці мае істотную семантычную нагрузку.

Зномы – своеасаблівыя філасафемы (зно – мысленчая рэчаіснасць). Вельмі блізкія па сэнсу да эсэ. У А. Разанава гэта роздумы аб літаратуры, мастацтве, філасофіі. Як правіла, складаюцца з аднаго абзаца.

Версеты – памежная паміж паэзіяй і прозай форма, напісаны прозай невялікі лірычны твор. Маюць фабулу, яснасць думкі, лагічную завершанасць. Разам з тым версеты ўтрымліваюць глыбокі падтэкст і шматзначнасць.

Вершаказы – гэта амбівалентны жанр (казаць верш), версэйная проза, дзе часткі слоў паўтараюць гукавое гучанне слова, вынесенага ў загаловак (“У горадзе валадарыць Рагвалод, горад радуецца Рагнедзе”, “мур мудры”, “багна багатая”, “плуг паслухмяны, як слуга”). Існасць, сутнасць рэчы раскрываецца пры дапамозе гуку.

Квантэмы – гэта паэтычныя мініяцюры, напісаныя свабодным вершам (3 – 6 радкоў). У адным з інтэрв’ю паэт патлумачыў: “У мініяцюры пачынае “гучаць”, істотнець не толькі асобнае слова, але і асобная літара, гук. Гук – “электрон” верша. Менавіта з увагі да гуку, з патрэбы гуку стаць сэнсам… і ўзніклі такія мае аўтарскія жанры, як квантэмы і вершаказы” [7, с. 6]. Колькасць слоў у квантэмах мінімальная, але яны нясуць максімальную сэнсавую нагрузку.

Узнаўленні – пераклады старажытных беларускіх тэкстаў на сучасную мову.

Жанр пункціраў – адзін з самых любімых А. Разанавым. Паэт звяртаецца да гэтага жанру часцей за ўсё. У А. Разанава пункціры – гэта паэтычныя мініяцюры ў чатыры – шэсць радкоў, насычаныя асацыятыўным падтэкстам. Е. Лявонава падкрэслівае: “Паэтыка пункціраў надзвычай адметная. Гранічна сціслыя, пазбаўленыя знешніх эфектаў... Эпіграфам да іх маглі б паслужыць словы Канфуцыя: “Адлюстроўваю, але не ствараю” [8, с. 6]. Пункціры вельмі блізкія да ўсходняй паэзіі, да японскіх танка і хоку. Даследчыкі шмат пішуць пра ўплывы ўсходняй паэзіі і філасофіі вучэння дзэн (медытацыя, сузіранне, засяроджанасць) на творчасць А. Разанава. Дарэчы, менавіта А. Разанаў перакладаў хайку М. Басё на беларускую мову. (У 1996 годзе пабачыў свет зборнік тэкстаў беларускіх паэтаў у форме хоку “Круглы год”).

Вершасловы (зборнік “Wortdichte”) можна перакласці як словатворы, словавершы. Гэта творы, разлічаныя на зрокавае ўспрыманне. Вершасловы пададзены ў дзвюх варыянтах: друкарскім шрыфтам і “ад рукі”, пададзеную самім аўтарам. Як адзначае Е. Лявонава, “Гэта своеасаблівыя вершы-мантажы (часам нават з элементамі малюнка), адмысловае маніпуліраванне гукам, фразай, словам, іхняй графікай, праз што паглыбляюцца і пашыраюцца зместы як вершы ў цэлым, так і яго паасобных складнікаў. Чытач мусіць станавіцца сааўтарам, унікаць у сэнсавую зменлівасць паняццяў...” [8, с. 6