Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапамога студэнтам Дэк.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
252 Кб
Скачать
☆
  1. Маштабнасць і значэнне творчасці Ул.Караткевіча, асэнсаванне яе літаратуразнаўствам, Ул. Караткевіч і сучасны літаратурны працэс.

у падмурак новай лiт сiтуацыi пакладзены творы ул.караткевiча

  1. Штэйнер, І. “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”: паэзія У.Караткевіча і класічныя традыцыі / І. Штэйнер. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 120 с.

  2. Мальдзіс, А. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партр. пісьменніка і чалавека [Тэкст] / А. Мальдзіс. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. - 230 с.

  3. Шынкарэнка, В. Пад ветразем дабра і прыгажосці: Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча [Тэкст] / В. Шынкарэнка. – Мн.: Навука і тэхніка, 1995. – 175 с.

І. Штэйнер: «Ён [У.Караткевіч] самы небеларускі паэт у нацыянальнай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя… Ён – РАМАНТЫК. І прычым адзіны рамантык у гісторыі беларускай літаратуры, чый светапогляд і творчая дзейнасць цалкам адпавядаюць асноỹным канонам рамантызму…I даставаỹ ён свае першыя творы, што гучалі амаль ці не не па-купалаỹску, не з кайстры, а з дыхтоỹнага сакваяжа, бо і былі яны не сялянскімі, а шляхотнымі».

У.Караткевіча анталагічныя праблемы светабудовы, «адчуванне смяротнасці ỹсяго жывога перад сцвярджэннем бессмяротнасці кахання», адданасць бацькаỹшчыне і бяздоннасць космасу суіснуюць у дыялектычным узаемадзеянні” Штэйнер?

Вершы пра мінулае роднай зямлі У.Караткевіч вызначае раскаваннасцю мыслення ў часе, рамантычна – ўзнёслай афарбаванасцю пачуцця. Беларускае мінулае ён паказвае ў гераічным і трагічным святле, імкнецца да эпічнай разгорнатасці выказвання. Усхваляваны патрыятычны пафас, страснасць пачуцця выяўляецца ў творах: “Беларуская песня”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, “Баявыя вазы”, “Скарыны пакідае радзіму”, “Балада плахі” і інш.

Са старонак гэтых твораў паўстаюць змагары за народнае шчасце, прарокі, інтэлігенты, рыцары і прыгоннікі, кардыналы і чароўнай прыгажосці дзяўчаты. Яны ўмеюць па-свойму любіць, ненавідзець, пакутаваць, адстойваць свае погляды. Іх лёсы неадрыўныя ад гістарычных падзей і абумоўлены імі. І ў кожным творы — эпоха, складаны і часам трагічны лёс Белай Русі, народ, які не скарыўся перад нястачамі і прагне волі. Пісьменнік не толькі ўзнаўляе карціны жыцця сярэднявечча і наступных эпох, але і асэнсоўвае гістарычны працэс, што дазваляе зразумець таямніцы чалавечага быцця, аснову ўзаемааадносін людзей з навакольным светам. Караткевіч у адлюстраваннні гісторыі пайшоў следам за Міцкевічам, Ластоўскім. Беларуса ён паказаў адукаваным, вытанчаным, інтылектуальным, а Беларусь прыгожай, містычнай, незвычайна казачнай. Яго Беларусь міфалагічная і фантастычная, вытанчаная і ідэальная, гэта зямля прыгожых жанчын і сапраўдных мужчын. У. Караткевіч у асэнсаванні гісторыі адштурхнуўся не ад сялянскай традыцыі, а ад кніжна-інтэлектуальнай. Караткевіч садзейнічаў інтэлектуалізацыі беларускай літаратуры.

Гісторыя ў творах празаіка – велічная, узвышаная, жыццесцвярджальная. Адносіны У. Караткевіча да мінулага былі ў многім абумоўлены яго рамантычным па сваёй сутнасці светаўспрыманнем.

Дасканала ведаў і апісваў штодзёнае жыццё нашых продкаў (шляхты і сялян, гараджан і вяскоўцаў), іх культуру, працу, быт, барацьбу з ворагам, выгляд старажытных беларускіх гарадоў і селішчаў.

“КАЛАСЫ” Сімвалічная і шматзначная назва твора. Біблейскаму вобразу каласоў пад сярпом аўтар надаў канкрэтны гуманістычны сэнс. Бацька Алеся Загорскага, паказаўшы яму камень на паганскім капішчы іх далёкіх продкаў, на якім былі выбіты каласы, гаворыць: «Хто будзе жаць – аб гэтым маўчаць гады і маўчаць стагоддзі. Ніхто яшчэ не дадумаўся, бо той, хто іх выбіў, памёр і не скажа…» [4, с. 107].

З задуманай ім трылогіі пра паўстанне 1863-64 ажыццёўлены толькі раман «Каласы пад сярпом тваім» (1965) - шырокая панарама нар. жыцця бел. народа ў 19 ст. Па сутнасці гэты твор паклаў пачатак бел. гіст. раманістыцы. Пісьменнік паказаў, што паўстанне 1863 - 1864 гадоў было шляхецкім і сялянскім, што яно мела нацыянальна-вызваленчы і сацыяльны характар «А зброю браць усё адно давядзецца... Зразумей, трэба... У рабстве гіне дух» [5, с. 336].

У рамане "Каласы пад сярпом тваім" пісьменнік паказаў шырокую панараму народнага жыцця напярэдадні сялянскага паўстання 1863 г., стварыў цудоўны вобраз рэвалюцыянера-дэмакрата і рамантыка Алеся Загорскага, сапраўднага змагара за лепшую долю свайго народа, дзеля свабоды якога ён гатовы ісці ў бой і ахвяраваць сабой.

Народны заступнік Юрась Братчык — сын сярэднявечай эпохі з яе рэзкімі кантрастамі, інквізіцыяй, барацьбой царкоўнікаў і прадстаўнікоў улады з асветнікамі і вучонымі, нараджэннем парастакаў Рэнесансу. Герой твора, спасцігнуўшы вялікую веру ў чалавека, спрабуе вызваліцца ад путаў сярэднявечча, хоча засвоіць духоўныя набыткі новага часу, запаліць агонь чалавечнасці, шукае шляхі да пабудовы вольнага жыцця. У. Караткевіч паказаў, што такія людзі выяўляюць дух Беларусі, нязломны і непераможны народны характар, узнавіў тую глебу, на якой нараджаліся гуманістычныя ідэі беларускага сярэднявечча, і прыгодніцкі сюжэт твора напоўніў сацыяльна-філасофскім і псіхалагічным зместам. Раман “Нельга забыць” (“Леаніды не вернуцца да Зямлі”) (1960—1962) — твор інтэлектуальна-псіхалагічны, шматпланавы, эксперыментальны. Гісторыя выдання. Раман мае аўтабіяграфічную аснову. Шмат чаго ад аўтара, ягонай біяграфіі, светаўспрымання, адносін да жыцця і людзей увасобілася ў Андрэю Грынкевічу. Рэальны, жыццёвы прататып Горавай - Н. М. Молева, маскоўская выкладчыца, яўрэйка па нацыянальнасці. Яна чытала лекцыі па гісторыі мастацтва. Караткевіч наведваў іх у час вучобы на Вышэйшых літаратурных і Вышэйшых сцэнарных курсах. «Молевай адрасаваліся ўсе паэтычныя тэксты з рамана «Нельга забыць». Ёй жа прысвечана і некалькі вершаў у кнізе «Вячэрнія ветразі». Паэт сапраўды быў закаханы ў сваю, кажуць, красамоўную выкладчыцу» [25, с. 159], - даводзіць А. Ліс.

У. Караткевіч пісаў: «Хто згубіў сваю памяць – згубіў усё…» [4 с. 10]. Гэты, адзін з галоўных эстэтычных прынцыпаў пісьменніка, выявіўся і ў рамане «Чорны замак Альшанскі». Падзеі ў гэтым псіхалагічным дэтэктыве разгортваюцца на працягу 17—20 стагоддзяў. Антону Космічу, спецыялісту па сярэдневяковай гісторыі, удалося раскрыць злачынствы як чатырохсотгадовай даўнасці, так і мінулай вайны і сучаснасці (хто з'яўляецца забойцам Ганны Альшанскай і яе каханага Валюжыніча, Мар'яна Пташынскага, Людвіка Лапатухі і іншых сумленных людзей, куды зніклі фамільныя скарбы, што адбылося ў замку ў апошнюю вайну?). У раскрыцці злачынстваў Космічу дапамагаюць супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Хілінскі і Шчука, вясковыя настаўнікі Змагіцель і Шаблыка, айцец Жыховіч, вартаўнік замка і касцёла Мультан.

Адна з ідэй рамана - абвостранае пачуццё Радзімы, нацыянальнага менталітэту беларусаў, паэтызацыя Бацькаўшчыны, роднай мовы, традыцый і звычаяў. Успомнім, як паэтычна звяртаецца да Радзімы галоўны герой рамана Антон Косміч: «Край мой! Родная мая зямля! Як жа мне жыць, калі я пайду з цябе? Як мне быць, калі я памру, і, можа, быццё маё яшчэ некаторы час не скончыцца - гэта й ёсць абяцанае мне пекла? Без цябе»

Мужчыны і жанчыны сонмам цэлым

Імкнуцца здрадзіць, край свой ашукаць.

Я проста ў гэтым не прымаю ўдзелу.

Няма мяча, дык чыстай будзь рука.

(“Аб існаванні подласці й наветаў”) (Ул. Караткевіч, Збор твораў у 8 т., Т. 1, С. 389).

“Калі вытрымаем – значыць, тытаны і не памрэм. Калі не вытрымаем – туды нам і дарога, шэлег нам кошт і смецце нам магіла. І іншага мы не варты. І хай яны тады здыхаюць, такія ўладары думак і такі народ, не пераводзяць дарма хлеб. Таму што кожны купляе права на жыццё маральнай стойкасцю, веліччу душы, у якую ніхто не мае магчымасці запусціць лапы” (С. 24).