- •Уводзіны
- •Старажытная чэшская літаратура
- •(Сярэдзіна IX ст.-пачатак 70-х гг.XV ст.)
- •Перыядызацыя чэшскай старажытнай літаратуры:
- •Тэма №1. Агіяграфічная літаратура ранняга сярэднявечча на чэшскіх землях.
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 2. Космава хроніка: ідэйна-мастацкая адметнасць.
- •Заданні
- •Тэма № 3. “Александрэіда”—першы чэшскі рыцарскі раман.
- •Пытанні
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 4. “Далімілава хроніка”—першы гістарычны твор на чэшскай мове.
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 5. Вершаваныя легенды XIV стагоддзя (“Жыціе св.Кацярыны”, “Жыціе св.Пракопа”)
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 6. Сатыры Градзецкага рукапісу
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 7. Узнікненне і развіццё чэшскага тэатра. Містэрыя “Гандляр гаючымі мазямі”
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 8. Творчасць Томаша Шцітнага--першага чэшскага свецкага літаратара
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 9. Сміль Фляшка з Пардубіц і яго алегарычны вершаваны твор “Новая рада”
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 10. Чэшская лірыка Сярэднявечча.
- •Пытанні
- •Заданні
- •Прыкладны план аналізу паэтычнага тэксту1
- •Пытанні да экзамену па курсу
- •Тэматыка курсавых работ па старажытнай чэшскай літаратуры
- •Тэксты для абавязковага прачытання па курсу
- •Ранняе Сярэднявечча Стараславянская пісьменнасць:
- •Сталае Сярэднявечча
- •Спіс літаратуры. Тэксты і анталогіі:
- •Гісторыя літаратуры Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі:
- •Слоўнікі і энцыклапедычныя даведнікі:
- •Дадатковая літаратура Літаратуразнаўчыя даследванні, манаграфіі, артыкулы:
- •Змест Уводзіны 4
- •Метадычныя рэкамендацыі па курсу
- •Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4.
- •220030, Мінск, вул. К.Маркса,6.
Пытанні
Сувязь творчасці Т.Шцітнага з фактамі яго біяграфіі.
Агульная выхаваўчая і асветніцкая скіраванасць твораў пісьменніка (рэлігійнае выхаванне моладзі, папулярызацыя розных ведаў, далучэнне да іх чэшскай аўдыторыі, далёкай ад лацінскай вучонасці).
Клеменцінскі зборнік Шцітнага. Прадмовы да Клеменцінскага зборніка. Кампазіцыя. Арыгінальныя творы і пераклады ў складзе зборніка. Індржыхаваградзецкі зборнік як другая рэдакцыя Клеменцінскага зборніка.
“Размовы” Т.Шцітнага. Выкладанне асноў хрысціянскага веравучэння. Скарыстанне канонаў прапаведніцкай літаратуры і шматлікіх крыніц ў творы. Даступнасць формы.
“Нядзельныя і святочныя прамовы” Т.Шцітнага як спроба замяшчэння традыцыйных лацінскіх тэкстаў чэшскімі. Пазнавальная і выхаваўчая функцыі твора.
Перакладчыцкая спадчына Шцітнага.
Спецыфічныя асаблівасці пісьменніцкай практыкі Томаша Шцітнага (разнастайнае скарыстанне перакладаў аўтара ў асабістых творах, частая перапрацоўка сваіх кніг, асветніцкі і выхаваўчы пафас прац Шцітнага, імкненне зблізіць тэалагічныя ідэі з практыкай паўсядзённага жыцця, прысутнасць жывой рэлігійнай думкі, наватарскае выражэнне складанага зместу сродкамі чэшскай мовы).
Значэнне Т.Шцітнага для чэшскай літартуры і культуры (далучэнне суайчыннікаў да еўрапейскіх літаратурных дасягненняў, бліскучае рашэнне складаных мастацкіх і моўных праблем, выкладанне філасофскіх пытанняў і праблем веравучэння ў даступнай, зразумелай форме, багацце мастацкага таленту). Успрыманне Шцітнага наступнымі пакаленнямі як першага класіка чэшскай літаратуры.
Заданні
Пералічыце асноўныя факты з прадмовы да Сазаўскага зборніка. З іх дапамогай вызначце каштоўнасць літаратурнай спадчыны Томаша Шцітнага.
Ахарактарызуйце ідэйную і стылёвую адметнасць у розных творах пісьменніка.
Вызначце спосаб мастацкага адлюстравання тагачаснай рэчаіснасці Шцітным.
Літаратура:
Tomaš ze Štitného. Sbornik Vyšehradský. Praha, 1960-1969.
Tomaš ze Štitného// Výbor z české literatury od počátků po dobu Husovu. Praha, 1957.
Gebauer J. O životě i spisích Tomaše ze Štitného. Praha, 1923.
Tomaš ze Štitného// Dějiny české literatury. Sv.1: Starší česká literatura. Praha, 1959.
Тэма № 9. Сміль Фляшка з Пардубіц і яго алегарычны вершаваны твор “Новая рада”
Сміль Фляшка з Пардубіц нарадзіўся дзесьці ў пачатку 50-х гг. XIV сагоддзя, памёр у 1402 годзе. Ён быў прадстаўніком чэшскай арыстакратыі, палітычным дзеячом эпохі праўлення Вацлава IV, пляменнікам пражскага архібіскупа Арнашта з Пардубіц. У палітычных адносінах Сміль Фляшка быў ворагам караля, які абапіраўся на ніжэйшыя слаі дваранства. Пісьменнік належаў да партыі яго брата-саперніка Зікмунда. Фляшка скончыў Пражскі універсітэт, стаў бакалаўрам, займаў пасаду земскага пісара. З-за сваіх выпадаў супраць караля ён быў пазбаўлены большай часткі радавой маёмасці. Знайшоў сваю смерць у баях вышэйшых феадалаў з каралеўскімі войскамі пры Кутнай Горы.
Свае палітычныя погляды і вопыт дзяржаўнага чыноўніка Сміль Фляшка адлюстраваў у алегарычным паэтычным творы “Новая рада”. Яму ж прыпісваецца сачыненне “ Рада бацькі сыну” і складанне зборніка чэшскіх прымавак на лацінскай мове “Proverbia Flassconis” (магчыма, таму, што Фляшка часта выкарыстоўваў прымаўкі ў тэксце ”Новай рады”). “Новая рада”—даволі аб’ёмісты літаратурны твор, які складаецца больш, чым з 2100 вершаў. Гэты твор узнікл перад самым уступленнем аўтара ў антыкаралеўскую шляхецкую групоўку. Жанр “Новай рады” характэрны для еўрапейскай літаратуры той эпохі: імітацыя парламенцкага пасяджэння, дзе ў вобразах звяроў і птушак прадстаўлены розныя саслоў’і. Пафас твора ў адстойванні дзяржаўных інтарэсаў, як іх разумее аўтар-арыстакрат. Ідэал грамадскай арганізацыі Чэхіі ён звязваў з часамі ўладарання Люксембургскай дынастыі. Твор напісаны ў духу сярэднявечнага “зярцала”: пісьменнік выступае з павучэннямі правячаму манарху, які падаецца ў вобразе ільва. Звяры і птушкі раяць льву-манарху, як кіраваць краінай. У сачыненні прадстаўлена вельмі багатая смехавая палітра: тут ёсць гумар, іронія, сарказм. “Новая рада” карысталася папулярнасцю доўгія часы. Яе шмат перапрацоўвалі, перакладалі. Так, у 1520 г. яна была выдадзены на лацінскай мове ў апрацоўцы Яна Скалы з Доўбраўкі.
Мэта практычнага занятку—асэнсаванне “Новай рады” як культурна-гістарычнага дакумента эпохі, аналіз жанравых і вобразных асаблівасцяў твора.
