- •Уводзіны
- •Старажытная чэшская літаратура
- •(Сярэдзіна IX ст.-пачатак 70-х гг.XV ст.)
- •Перыядызацыя чэшскай старажытнай літаратуры:
- •Тэма №1. Агіяграфічная літаратура ранняга сярэднявечча на чэшскіх землях.
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 2. Космава хроніка: ідэйна-мастацкая адметнасць.
- •Заданні
- •Тэма № 3. “Александрэіда”—першы чэшскі рыцарскі раман.
- •Пытанні
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 4. “Далімілава хроніка”—першы гістарычны твор на чэшскай мове.
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 5. Вершаваныя легенды XIV стагоддзя (“Жыціе св.Кацярыны”, “Жыціе св.Пракопа”)
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 6. Сатыры Градзецкага рукапісу
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 7. Узнікненне і развіццё чэшскага тэатра. Містэрыя “Гандляр гаючымі мазямі”
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 8. Творчасць Томаша Шцітнага--першага чэшскага свецкага літаратара
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 9. Сміль Фляшка з Пардубіц і яго алегарычны вершаваны твор “Новая рада”
- •Пытанні
- •Заданні
- •Тэма № 10. Чэшская лірыка Сярэднявечча.
- •Пытанні
- •Заданні
- •Прыкладны план аналізу паэтычнага тэксту1
- •Пытанні да экзамену па курсу
- •Тэматыка курсавых работ па старажытнай чэшскай літаратуры
- •Тэксты для абавязковага прачытання па курсу
- •Ранняе Сярэднявечча Стараславянская пісьменнасць:
- •Сталае Сярэднявечча
- •Спіс літаратуры. Тэксты і анталогіі:
- •Гісторыя літаратуры Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі:
- •Слоўнікі і энцыклапедычныя даведнікі:
- •Дадатковая літаратура Літаратуразнаўчыя даследванні, манаграфіі, артыкулы:
- •Змест Уводзіны 4
- •Метадычныя рэкамендацыі па курсу
- •Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4.
- •220030, Мінск, вул. К.Маркса,6.
Пытанні
“Жыціе св.Кацярыны” як вяршыня чэшскай вершаванай эпікі XIV ст.
Праблема аўтарства “Жыція св.Кацярыны”.
Сэжэтная тактыка аўтара (у параўнанні з іншымі лацінскімі легендамі пра Кацярыну).
Вобраз Кацярыны ў творы.
Паэтыка “Жыція св.Кацярыны” (вытанчаны стыль, абвостранасць пачуццяў, драматызм маналогаў і дыялогаў, багацце моўных сродкаў, спалучэнне лірызма і эпічнасці, фармальная складанасць).
Адрознае ў праблематыцы і стылі “Жыція св.Кацярыны” і “Жыція св.Пракопа”.
Вобраз Пракопа ў творы.
Тэматычная аснова чэшскага вершаванага жыція.
Характар аповеду ў “Жыціі св.Пракопа” (прастасць, даходлівасць, прыбліжанасць да прозы, імітацыя паўсядзённай гутарковай мовы).
Заданні
Параўнайце вобразы св.Кацярыны і св. Пракопа .
Пералічыце лірычныя і эпічныя рысы названых вершаваных легенд.
Ахарактарызуйце ролю і месца аўтара ў кожным з твораў.
Апішыце агульнае і адрознае ў гэтых творах у дачыненні да папярэдняй агіяграфічнай традыцыі.
Літаратура:
Dvě legendy z doby Karlovy. Praha, 1959.
Аntologie ze starší české literatury. Praha, 1987.
Tisíc let české poezie. Stará česká poezie. Praha, 1974.
Výbor z české literatury od počátků po dobu Husovu. Praha, 1957.
Ludvíkovský J. Latinské legendy českého středověku//SPFF. Brno, 1973-1974.
Básnická legenda v literatuře českého středověku// Škarka A. Půl tisiciletí českého písemnictví. Praha, 1986.
Život svaté Kateřiny// Škarka A. Půl tisiciletí českého písemnictví. Praha, 1986.
Symbolika drahokamů a barev v Životě svaté Kateřiny // Petrů E. Vzdalené hlasy: Studie o starší české literatuře. Olomouc, 1996.
Тэма № 6. Сатыры Градзецкага рукапісу
Градзецкі рукапіс (ад назвы горада—Градзец Кралаве) складаецца з адзінаццаці вершаваных твораў і захоўваецца сёння ў Празе ва універсітэцкай бібліятэцы. Знайшоў рукапіс Ёзэф Добраўскі ў эпоху нацыянальнага адраджэння. У яго склад ўваходзяць: 1.Легенда пра святога Пракопа /legenda o svatém Prokopu/, 2.Плач Марыі Магдаліны /Pláč Marie Magdalény/, 3.Плач святой Марыі /Pláč svaté Mařie/, 4.Дзевяць радасцей святой Марыі /Devatero radosti svaté Mařie/, 5.Пакуты гасподні /Umučení Páně/, 6.Дзсяць запаведзяў божых /Desatero kázanie božie/, 7.Верш Слаўся Марыя /báseň Zdrávas Maria/, 8.Верш пра святога Іоана апостала /báseň o svatém Janu apoštolu/, 9.Сатыры пра рамеснікаў і чыноўнікаў /satiry o řemeslnících a konšelích/, 10.Байка пра лісіцу і жбан /bajka o lišce a džbánu/, 11.Верш пра багацея /báseň O bohatci/. Да сатырычных твораў належаць “Дзесяць запаведзяў”, “Сатыры пра рамеснікаў і чыноўнікаў”, байка пра лісіцу і жбан, верш пра багацея, якія датуюцца прыкладна 60-90-мі гг. XIV ст. і, напэўна, належаць аўтару з мяшчанскага саслоў’я—новай асобы на чэшскім літаратурным небасхіле. Сатыры аб’ядноўвае нераўнадушнае стаўленне да сучаснасці, ваяўнічасць аўтара, які актыўна звяртаецца да актуальнай праблематыкі, апісвае людзей і тагачаснае жыццё і тым самым стварае цалкам новых герояў і новы тып літаратурнага твора.
“Дзесяць запаведзяў”—даволі значны па аб’ёму твор (1196 вершаў), тэмай якога стала апісанне грахоў супраць асобных боскіх наказаў. У прадмове аўтар сцісла распавядае пра боскае паходжанне сачынення і асвятляе яго змест. Потым разглядае кожны боскі запавет і на кожны прыводзіць тры прыклады граху і грэшнікаў. Такая траістасць вельмі характэрна для сярэднявечнай паэтыкі, і такой траічнай схемы паэт прытрымліваецца на працягу ўсяго твора вельмі педантычна. Прыклады грахоў разнастайныя і часта разрастаюцца нават у анекдоты альбо цэлыя сатырычныя апавяданні. Значную ўвагу аўтар надае грахам супраць гаспадарскага парадку і сацыяльнай справядлівасці. Паэта больш цікавяць адносіны людзей да людзей, чым адносіны чалавека да Бога.
Дробныя сатыры рукапісу носяць назву “Сатыры пра рамеснікаў і чыноўнікаў”. Сюды ж адносяць байку пра лісіцу і жбан. Дробныя сатыры блізкія “Дзесяці запаведзям” апісаннямі асяроддзя і выказанымі адносінамі да жыцця. Вобраз грамадства ў абодвух твораў аднолькавы. Наватарства сатыр Градзецкага рукапісу ў першую чаргу ў ваяўнічай пазіцыі іх аўтара, які нападае на канкрэтныя і тыповыя праявы сучаснага яму паўсядзённага жыцця. Робіцца гэта з пункту гледжання новага сацыяльнага слоя, прадстаўнікі якога дагэтуль не былі прадстаўлены ў літаратуры. Аўтар імкнецца да праўдзівасці і спрабуе даваць псіхалагічныя характарыстыкі герояў. Вялікая перавага сатыр у тым, што аўтар спрабуе ацаніць сучаснасць. Над дыдактычнымі разважаннямі і сентэнцыямі ў тэкстах пераважаюць апісальныя і анекдатычныя элементы. Карціна грамадства,намаляваная ў творах, дастаткова адмоўная і непрывабная, таму што паэт малюе толькі негатыўныя з’явы. Гэтым ён моцна адрозніваецца ад сучаснай легендарнай і рыцарскай эпікі. Відавочна, што ён належыць нават не да мяшчанства (таму што чэшскае мяшчанства не было такім сфарміраваным і моцным у тыя часы, каб стварыць сапраўдную сацыяльную сатыру), а да інтэлігенцыі і яго цікавіць гарадское асяроддзе і герой-гараджанін. Астатнія сацыяльныя групы (напрыклад, шляхта) па-за ўвагай аўтара. Трэба адзначыць пэўную сувязь сатыр з традыцыяй тагачаснага прапаведніцтва (Вальдхаўзэр, Міліч).
Мова твораў заснавана на гутарковай мове мяшчан, што тлумачыцца тэматыкай і апісаным асяроддзем. Хаджэнне сатыры мелі даволі рознае. Большай папулярнасцю карысталіся “Дзесяць запаведзяў”. Тым не менш трэба высока ацаніць наавтарскі характар твораў Градзецкага рукапісу і падкрэсліць пераемнасць пазначаных ідэй у пазнейшай гусіцкай літаратуры.
Мэта практычнага занятку—ахарактарызаваць сатыры Градзецкага рукапісу як з праблемна-тэматычнага, так і з фармальна-паэтычнага пункту гледжання, высветліць гісторыка-літаратурны кантэкст.
