Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метадычка па старажытнай чэшскай літаратуры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
223 Кб
Скачать
☆

Пытанні

  1. “Новая рада” як культурна-гістарычны дакумент эпохі і сведчанне ўдзелу літаратуры ў палітычным жыцці грамадства.

  2. Сміль Фляшка як выразнік інтарэсаў арыстакратычных колаў грамадства. Дзяржаўныя ідэалы чэшскай арыстакраціі ў творы. Тагачасныя ўяўленні аб уладзе і хрысціянскім кіраўніку.

  3. Жанравая своеасаблівасць “Новай рады”.

  4. Характарыстыка вобразаў у творы.

  5. Дыдактычнасць “Новай рады”.

  6. Існаванне Смілявай школы ў тагачаснай літаратуры. Чэшскія і лацінскія перапрацоўкі “Новай рады”.

Заданні

  1. Назавіце, у якіх папярэдніх старажытных творах мы сустракаліся з парадамі правіцелям?

  2. Апішыце пазіцыю аўтара. Дайце прыклады з тэкста.

  3. Высветліце, якія творы таго часу знаходзяцца ў ідэйнай процілегласці з “Новай радай”?

Літаратура:

Nová rada. Praha, 1950.

Staročeské satiry Hradeckého rukopisu a Smilovy školy. Praha, 1962.

Josef Hrabak. Nová rada//Smilova škola. Praha, 1941.

Josef Hrabak. Nová rada//Studie ze starší české literatury. Praha, 1962.

Eduard Petrů. Nová rada//Zašifrovaná skutečnost. Praha, 1972.

Тэма № 10. Чэшская лірыка Сярэднявечча.

Чэшскую лірыку старажытнасці і Сярэднявечча можна ўмоўна, адпаведна часу ўзнікнення і мастацка-ідэйных асаблівасцей, падзяліць на пяць груп:

  • найстаражытнейшыя тэксты;

  • вершаваныя тэксты, створаныя каля 1300 года;

  • духоўная лірыка;

  • куртуазная лірыка;

  • некуртуазная лірыка.

Першыя лірычныя помнікі на чэшскай мове зафіксаваны ў пісьмовых крыніцах, якія па часу ўзнікнення значна больш познія, чым гэтыя помнікі. Але менавіта сярэднявечнай тэндэнцыі цытаваць у адным творы тэксты розных жанраў мы абавязаны звесткамі пра старажытныя ўзоры духоўнай чэшскай лірыкі, напрыклад, верш “Госпадзі, памілуй нас!”. Гэта песня набывае значэнне дзяржаўнага сімвала і ўключаецца пры Карле IV у абрад каранацыі чэшскіх каралей. У знакамітым „Святым Вацлаве“ знайшло адлюстраванне ўяўленне пра св.Вацлава як вечнага правіцеля чэшскай зямлі. Паступова ўскладняецца і ўдасканальваецца вершаваная форма духоўных песень на чэшскай мове. Паглыбляецца іх змест, тэалагічны аспект, па-майстэрску будуюцца строфы.

Паэтычная творчасць развівалася вельмі плённа ў XIV стагоддзі. Значнае месца ў паэтычнай спадчыне займае куртуазная лірыка, якая сваім ўзнікненнем абавязана абрадам майскіх гулянняў і мінезангу, які квітнеў пры пржэмыслоўскім двары. Трэба ўлічваць і ўплыў лацінскай любоўнай лірыкі, з якой пазнаёміў чэшскую культурную публіку Генрых Ізернскі. Некаторыя даследчыкі адмаўляюцца ад гэтага ўздзеяння, таму што не знаходзяць ў чэшскай куртуазнай лірыцы міфалагічнай вобразнасці. Напачатку чэшскія паэты прытрымліваліся еўрапейскіх узораў, але пазней іх вершы засвойваліся мясцовай традыцыяй і збліжаліся з лірыкай шкаляроў.

Паэзія чэшскіх шкаляроў уяўляе сабой аналаг паэтычнай творчасці еўрапейскіх вагантаў з характэрнай макаранічнай вершаванай мовай, гумарыстычнымі матывамі. Тэкстаў дайшло ня шмат. Адзін з самых вядомых --“Песня вясёлай галыцьбы”. Увогуле літаратура становіцца боьш дыферэнцыраванай у жанравым і стылістычным планах.

Мэта практычнага занятку—азнаямленне з чэшскай лірыкай Сярэднявечча, тэматычнымі і мастацкімі адметнасцямі вершаў, асэнсаванне асноўных тэндэнцый развіцця чэшскай паэзіі.