Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метадычка па старажытнай чэшскай літаратуры.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
223 Кб
Скачать
☆

Пытанні

  1. “Чэшская хроніка” і гістарыяграфічная традыцыя (традыцыя аналаў) ў сучаснай ёй еўрапейскай гістарыяграфіі.

  2. Структура твора (мясцовыя паданні, антычныя матывы, міфалагічныя сюжэты, тэмы актуальнага палітычнага жыццяі г.д). Часавы ахоп апісаных у хроніцы падзей..

  3. Літаратурныя ўздзеянні (Гесіёд, Цыцэрон, Авідый, Тацыт, Баэцый, агіяграфія).

  4. Жанравы сінкрэтызм “Космавай хронікі”: спалучэнне гістарыяграфічнага жанру і забаўляльнай прозы, дакладнасці і вымыслу, фактаграфіі і фантазіі.

  5. Мастацкія асаблівасці твора: кампазіцыя, скарыстанне рытмізаванай прозы, багацце лаціны, якая адпавядала патрабаванням вучонай літаратуры эпохі, асабісты пачатак, дэталізаванасць і пластычная яскравасць апісанняў, увядзенне ў тэкст твора розных жанравых мадыфікацый (прамоў, пісем), спалучэнне прозы і паэзіі, разнастайнасць памераў і інш.

Заданні

  1. Адзначце, якія спецыфічныя знакі чэшскага жыцця і дзяржавы апісаў храніст у сваім творы?

  2. Пералічыце стылістычныя рысы прамовы праайца Чэха у Космавай хроніцы.

  3. Прасачыце, дзе ў чэшскай літаратуры, мастацтве і музыцы былі выкарыстаны сэжэты з Космавай хронікі?

  4. Вызначыце, з якога пункту гледжання ацэньвае Космас апісаныя падзеі? Прывядзіце прыклады і цытаты з тэксту.

  5. Растлумачце, дзякуючы чаму гістарычны твор набывае мастацкія рысы.

  6. На аснове тэкста хронікі прывядзіце асноўныя звесткі пра самога Космаса і гісторыю стварэння яго твора.

Літаратура:

Antologie ze starší české literatury. Praha, 1987.

Tisíc let české poezie. Stará česká poezie. Praha, 1974.

Výbor z české literatury od počátků po dobu Husovu. Praha, 1957.

Králík O. Kosmová kronika a předchozí tradice. Praha, 1976.

Králík O. Od Radima ke Kosmovi. K nejstarším dějinám české vzdělanosti. Praha, 1968.

Třeštík J. Kosmas. Praha, 1966.

Třeštík J. Kosmova kronika. Studie k počatkům českého dějepisectví a politického myšlení. Praha, 1968.

Тэма № 3. “Александрэіда”—першы чэшскі рыцарскі раман.

Старажытначэшскі эпас пра Аляксандра належыць невядомаму аўтару і захаваўся ў васьмі ўрыўках з розных частак твора. Гэта дае пэўную магчымасць даведацца пра цэласны характар эпасу і творчую манеру яго аўтара. Мяркуюць, што паэма мела аб’ём у 9000 вершаў, з якіх да нас дайшло 3449. Існуюць два спісы эпасу, паміж якімі ёсць некаторыя стылістычныя адрозненні.

Літаратурная апрацоўка жыцця, дзеяння і прыгод македонскага цара Аляксандра Вялікага была амаль самай распаўсюджанай тэмай твораў у старажытнасці і сярэднявеччы. Падобныя ўзоры сустракаюцца не толькі ў еўрапейскіх, але і ў азіяцкіх і афрыканскіх крыніцах. Аснову для такіх твораў звычайна складалі гістарычныя літаратурныя творы на грэчаскай і лацінскай мовах. Паступова прыгоды Александра сталі прадметам цікавасці не толькі адукаваных вышэйшых слаёў, але і ўсіх прадстаўнікоў сярэднявечнага грамадства. Так александраўская тэма дайшла і да чэшскіх земляў і на памежжы XIII-XIV ст.ст. з’явілася ў чэшскага паэта, які ў асобе Аляксандра Македонскага ўславіў велічнасць рыцарства. Якраз у гэты час на чэшскай гістарычнай арэне цэнтральнае месца належыла шляхце. Стварыліся спрыяльныя ўмовы для фарміравання чэшскай шляхецкай культуры, якая дагэтуль была слабаразвітай і часта знаходзілася пад чужымі ўплывамі, асабліва нямецкімі. Чэшскі паэт пісаў пад уражаннем сваіх папярэднікаў, Вальтэра Шаціл’ёнскага, Ульрыха фон Эшэнбаха, і абапіраўся на іншыя крыніцы: гістарычныя, міфалагічныя і г.д. Але ўвесь літаратурна-гістарычны матэрыял аўтар перш за ўсё сутыкае з актуальнамі сітуацыямі свайго часу і сваёй зямлі. Пры стварэнні твора ён абапіраецца на назіранні і погляды людзей таго асяроддзя, для якога быў напісаны эпас,--асяроддзя чэшскай шляхты. Паэт замяняе антычныя падзеі і прыгоды жыццём чэшскай шляхты і чэшскай актуальнай праблематыкай, нават воінам Аляксандравай дружыны ён дае чэшскія імёны. Акцэнт у творы робіцца на дзеянне, на дынаміку, праз якія ўспрымаюцца фігуры і вобразы эпасу. Мэтай пісьменніка было не набліжэнне падзей мінуласці да сучасніка, а стварэнне тыпа шляхціча згодна з патрэбамі і ўяўленнямі сваёй эпохі. Аўтар адмовіўся ад экзатычных элементаў і фантастычных прыгод і засяродзіў усю ўвагу на асноўных праблемах і пытаннях шляхецкага жыцця. Сам паэт смела выказвае свае ацэнкі і крытычныя заўвагі наконт падзей, а яго маральныя разважанні выступаюць у якасці звязкі паміж асобнымі эпізодамі. У так званых “аўтарскіх адступленнях” выяўляецца ідэйная канцэпцыя сачынення. У творы пераважаюць маналогі некалькіх галоўных герояў (Аляксандра, Арыстоцеля, Дарыя), што надае асаблівую значнасць выказаным думкам. Часта аўтар звяртаецца і да афарыстычных форм і сентэнцый. Фігура апавядальніка ў творы—гэта фігура дарадцы, назіральніка і суддзі.

З фармальнага пункту гледжання, галоўнае для чэшскага паэта—гэта зразумеласць і простасць падачы, таму з тропаў выкарыстоўваюцца ў творы толькі параўнанні і паралелізмы. Асобныя месцы багата адценены анафарамі, сінанімікай.

Узнікненне “Александрэіды” азначала заканчэнне эпохі, калі пераважала лацінская літаратура, і сведчыла пра зварот да рэальнага жыцця. Акрамя таго, самастойная пазіцыя чэшскага паэта акрэсліла тэндэнцыю адхілення ад чужаземных, асабліва нямецкіх, уплываў і фарміраванне іншага погляду на літаратуру, якая мусіць стаяць у цэнтры жыццёвых падзей і адначасова быць забаўляльнай.

Мэта практычнага занятку—вызначэнне месца твора ў кантэксце еўрапейскай літаратуры пра Аляксандра Македонскага, асэнсаванне і аналіз генезіса, сістэмы вобразаў, стылю “Александрэіды”, а таксама нацыянальнай спецыфікі рамана.