Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Акенца ў свет продкаў.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
190 Кб
Скачать
☆

Зорка першай велічыні

У гісторыі амаль кожнай нацыянальнай паэзіі ёсць паэты, жыццё якіх як легенда, а імёны — як сімвалы таленавітасці, шчырасці, самаахвярнасці. У рускага народа гэта, напрыклад, Міхаіл Лермантаў і Сяргей Ясенін, ва ўкраінскага — Тарас Шаў-чэнка, а ў нас, беларусаў, — Максім Багдановіч.

Як метэоры, мільганулі яны на небасхіле паэзіі, але тое, што паспелі зрабіць, засталося ў людской памяці. Зоркаю першай велічыні застаўся ў беларускай паэзіі і Максім Багдановіч — паэт-дэмакрат, патрыёт, класічную спадчыну якога мы сёння ўздымаем побач з векапомнай творчасцю заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Чым жа заслужыў Максім Багдановіч такую вялізную павагу да сябе? Сучаснікі паэта цанілі яго перш за ўсё за шчырую любоў да простага чалавека-працаўніка, беларускага селяніна, заня-воленага і прыбітага, знясіленага і цёмнага, за тое, што словам праўды ўслед за Янкам Купалам і Якубам Коласам паэт будзіў яго і клікаў да новага жыцця, да барацьбы. Вершамі «3 песняў беларускага мужыка», «Краю мой родны, як выкляты богам... (, «Мяжы» і іншымі паэт засведчыў гэта.

Сучаснікі адразу ж запрыкмецілі і палымяны патрыятызм паэта, які быў працягам усё той жа любові да простага люду. Самаахвярнаму служэнню свайму народу, развіццю яго куль-туры ўсяго сябе аддаваў паэт. Багдановічу даводзілася тварыць ва ўмовах рэакцыі, калі царызм як мог стрымліваў развіццё новай беларускай літаратуры, адмаўляў беларускую мову, не прызнаваў у беларусах народа. Але, мусіць, толькі з вышыні нашага часу можна адкрываць ролю і значэнне паэзіі Багда-новіча. Сёння мы ўспрымаем яе як жывое слова аб сваім часе, праўдзівы летапіс жыцця, барацьбы, дум і пачуццяў народных пачатку XX стагоддзя, як старонку яркага духоўнага жыцця чалавека, гуманіста і праўдалюбца.

Паэт роздуму, Максім Багдановіч хвалюе нас драматычнымі вершамі пра родны край, пра сэнс жыцця, пра маладосць, кра-су прыроды, каханне і замілаванне хараством свету. Вялікім жыццялюбам і аптымістам, тонкім лірыкам успрымаецца ён у вершах «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог», «Зімой», «Па-над белым пухам вішняў», «Маладыя гады», «Раманс».

Паэт усёабдымнага ахопу жыцця, Максім Багдановіч блізкі нам сваёй актыўнасцю, смеласцю зазірнуць у любыя яго прая-вы — у высокае і нізкае, гераічнае і трагічнае, у самыя вострыя, надзённыя, вечныя тэмы...

Толькі адзіны зборнік выдаў пры жыцці Максім Багдановіч. Называўся ён «Вянок» івыйшаўу Вільніў 1913 годзе. Выключна патрабавальны да сябе, праз некалькі гадоў Багдановіч у ад-ным са сваіх лістоў адносна «Вянка» пісаў: «Кніжка гэтая зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1900 да паловы 1912 года, калі мне было 17—20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур’ёзная праца. Узяў я аловак, палову вершаў выкасаваў зусім, другую спрабую паправіць... »

Яго паэзія як маладзік. I не толькі таму, што пафас маладос-ці, сцвярджэння жыцця асноўны ў ёй. Поўня нашай сённяшняй беларускай паэзіі шмат у чым выспявала і з тае маладзіковае красы, якою ззяе і дасюль лірыка Максіма Багдановіча.

Як ззяла яна дасюль, так ззяць ёй вечна, пакуль будуць зям-ля, людзі, паэзія. (459 слоў)