- •Акенца ў свет продкаў
- •Гаспадар усіх рамёстваў
- •3 Распаўсюджаннем хрысціянства з’явіліся святыя Кузьма і Дзям’ян. Гэтыя святыя лічыліся апекунамі ўсіх кавалёў, сям’і і шлюбу. У народзе іх называлі бяссрэбранікамі. Яны рабілі
- •Цвіркун
- •Зорка першай велічыні
- •Ежа беларусаў
- •Веснавая паводка
- •I раптам нейкая сіла нібы падштурхнула хлопчыка. Ён хутка ўзмахнуў вяслом, неяк рыўком падагнаў лодку да зайца і, нахі-ліўшыся, схапіў яго за вушы. (569 слоў)
- •На Ласіным возеры
- •Міколкавы сны
- •Верасовыя ўспаміны
- •3 Памяці сціраецца, хочаш ці не, пачутае, убачанае, адчутае, хутчэй ці павольней. Час стварае і абкрадае чалавека, кажуць, і лечыць, толькі не ўсе раны гояцца часам.
- •Тэатральны этыкет
- •Першы парушальнік
- •3 Боку раз’езда нарастаў гул поезда. Чутно было, як пастук-валі колы на стыках рэек. На крутым павароце поезд заўсёды запавольваў ход.
- •Белы шпіц
- •Ніягарскі вадаспад
- •Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
- •«Цвяток радзімы васілька»
- •Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс
- •Адроджаная «Еўропа»
- •Беларуская літаратура ў прасторы інтэрнэту
Ежа беларусаў
Характар ежы і харчавання беларусаў вызначаўся накіра- ванасцю іх гаспадаркі. Старажытныя славяне былі пераважна земляробамі, таму раслінная ежа для беларусаў спрадвечная. Асноўнымі спосабамі захоўвання прадуктаў сталі сушэнне, ква- шанне, пазней саленне і вэнджанне.
Найболыш пашыраным традыцыйным відам расліннай ежы была каша. Яе варылі з абтоўчанага цэлага або сечанага і мо- латага зерня. Кашу з цэлага зерня ячменю, пшаніцы гатуюць і ў наш час, пераважна як абрадавую. Крупяную кашу гатавалі галоўным чынам з аўса, проса, пшаніцы, ячменных круп, за- праўлялі малаком, мясам, салам, каўбасой. Мучныя цестапа- добныя стравы калісьці былі асноўнай ежай у пост і шырока бытавалі да нядаўняга часу, як і зацірка або галушкі. Трады- цыйнымі былі бліны з жытняй, пшанічнай, грэцкай мукі. Каш- тоўным і шанаваным прадуктам з мукі быў жытні і пшаніч- ны хлеб. Яго пяклі з рознымі дабаўкамі — бульбай, буракамі, а ў галодныя гады — нават з жалудамі, мякінай. Выпякалі яго вялікімі боханамі, круглымі або авальнымі. Як не было хлеба, пяклі скавароднікі з хлебнага цеста, што яшчэ не падышло, праснакі, каржы. Святочным печывам лічыліся пшанічныя пірагі.
Адным з галоўных прадуктаў харчавання была і гародніна. Сырымі елі рэпу, рэдзьку, агуркі, моркву, цыбулю, часнок. Га-рох і боб парылі, капусту, агуркі, буракі квасілі ці салілі, рэпу, моркву, бручку парылі і пяклі. 3 XVIII стагоддзя ў харчаванні бе-ларусаў значнае месца заняла бульба, якая стала штодзённай ся-лянскай ежай. Бульбу варылі цэлую і рэзаную, абабраную і ў лу-пінах, пяклі і смажылі. 3 дранай бульбы пяклі і пякуць дранікі і бабку, з пакрышанай вараць булён. Бульба ідзе на прыгатаванне калдуноў, клёцак, запяканак, піражкоў. Налічваюць болыш за дзвесце страў з бульбы, таму і называюць яе другім хлебам.
3 малочных прадуктаў спажываюць малако, тварог, сыр, масла, смятану, сыроватку, маслёнку, малодзіва. Значнае месца ў харчаванні займаюць мясныя стравы. Мяса (свіное, бараніну, свойскіх птушак) спажывалі як сырое пасля прасольвання, так і варанае, печанае, вэнджанае. Сала салілі з прыправамі. Най-болыш пашыраная страва з сырога свінога мяса і сала — каўбаса. Тлушч з авечак і бараноў спажывалі ператоплены, а з гусей, качак, курэй вытоплівалі смалец. У той дзень, калі калолі ка-бана, гаспадары наладжвалі багатую вячэру, якую называлі свежыной.
Ежа беларусаў залежала ад пары года, ад заможнасці гаспа-дара. У летні час пераважала свежая гародніна і малочныя стра-вы. На перыяд цяжкіх работ імкнуліся захаваць сала і каўбасу. Восень і зіма былі болын багатыя на крупы, хлеб, мяса, наза-пашаную гародніну. Бясна была самай галоднай парой. Цар-коўныя правілы вызначалі перыяды посту (каля двухсот дзён у год), калі забаранялася скаромная ежа. Выкананне сямейных і каляндарных абрадаў звязана з прыгатаваннем абрадавага пе-чыва (каравая на вяселле, пасак на Вялікдзень) і абрадавых страў накшталт бабінай кашы на радзіны і куцці на Каляды.
У наш час ежа беларусаў стала болыш разнастайная, багатая, шмат з’явілася страў, пра якія калісьці просты чалавек не мог марыць, якія не мог уявіць. Вельмі многа прадуктаў харчавання прывозіцца з-за мяжы: незвычайная садавіна, гародніна, рэд-кія прыправы, экзатычныя прысмакі. Але многія беларускія нацыянальныя стравы па-ранейшаму карыстаюцца вялікай папулярнасцю і добра вядомы за межамі Беларусі. (469 слоў)
