- •Акенца ў свет продкаў
- •Гаспадар усіх рамёстваў
- •3 Распаўсюджаннем хрысціянства з’явіліся святыя Кузьма і Дзям’ян. Гэтыя святыя лічыліся апекунамі ўсіх кавалёў, сям’і і шлюбу. У народзе іх называлі бяссрэбранікамі. Яны рабілі
- •Цвіркун
- •Зорка першай велічыні
- •Ежа беларусаў
- •Веснавая паводка
- •I раптам нейкая сіла нібы падштурхнула хлопчыка. Ён хутка ўзмахнуў вяслом, неяк рыўком падагнаў лодку да зайца і, нахі-ліўшыся, схапіў яго за вушы. (569 слоў)
- •На Ласіным возеры
- •Міколкавы сны
- •Верасовыя ўспаміны
- •3 Памяці сціраецца, хочаш ці не, пачутае, убачанае, адчутае, хутчэй ці павольней. Час стварае і абкрадае чалавека, кажуць, і лечыць, толькі не ўсе раны гояцца часам.
- •Тэатральны этыкет
- •Першы парушальнік
- •3 Боку раз’езда нарастаў гул поезда. Чутно было, як пастук-валі колы на стыках рэек. На крутым павароце поезд заўсёды запавольваў ход.
- •Белы шпіц
- •Ніягарскі вадаспад
- •Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
- •«Цвяток радзімы васілька»
- •Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс
- •Адроджаная «Еўропа»
- •Беларуская літаратура ў прасторы інтэрнэту
Веснавая паводка
Міколку хацелася паглядзець, што робіцца ў лесе ў такую вялікую паводку.
Выбраўшы момант, каб не бачыла маці, дастаў з татавай шуфляды ключ, узяў у хляве вясло і падаўся агародам да сваёй пласкадонкі, якая была прывязана за алешыну пры канаве. Хацеў узяць з сабой у лодку сабаку Голаса, але ўспомніў, што ён можа напалохаць ласёў, і вырашыў плысці адзін. Пакуль Міколка дабраўся да лодкі, панабіраў у свае боты вады. Сеў, пераабуўся, вычарпаў з лодкі саўком ваду і замахаў вяслом. I як толькі паплыў, бяскрайняя водная прастора раскрылася перад ім. Ад вёскі да самай пушчы каціліся дрыготкія сінія хвалі. Сям-там з вады паказваліся лазовыя кусты, стагі сена. Па небе шпарка праносіліся цёмныя хмары. Часам з-за іх выглядала сонца, і хвалі тады рабіліся бліскучыя-бліскучыя.
Міколка трапіў у лес і не пазнаў знаёмых мясцін. Дарога, па якой яны заўсёды хадзілі на паляванне, была запоўнена вадой і сярод лесу здавалася каналам. Дубы і елкі стаялі ў вадзе аж па самыя пахі. Кусты ядлоўцу былі затоплены зусім, выглядалі толькі іх вострыя вяршкі.
Возера разлілося шырока, затапіла луг, на якім стаялі стагі сена. Было тут прыгожа і маляўніча, як у казцы, але адначасова і жудасна. Міколка зразумеў, што ад вады пагінула ўсё звяр’ё, якое жыве ў норах: краты, вожыкі, яноты, барсукі, лісы. Патоплены мурашкі, чмялі. Паўцякалі з лесу або таксама патапіліся зайцы, дзікі, козы. А дзе ж ласі, дзе ласяня Лявонка?
Хлопчык сумнымі вачыма агледзеў берагі, вяршкі стажкоў, што тырчалі з вады, але ласёў не было. Ды тут, у такім разліве, іх і не магло быць. «Відаць, яны перайшлі ў Цяністы бераг» , — падумаў ён і паплыў далей.
Цяністы бераг высокі, з абрывамі і ярамі. Там у летнія меся-цы таксама было ласінае стойбішча. Не раз туды хадзіў Міколка з бацькам і бачыў, як пад шатамі магутных дубоў на мулкім карэнні ляжалі старыя ласі, жуючы жвачку. Маладыя стаялі побач, нібы драмалі, а ласяняты падскоквалі, бегалі вакол іх або спрабавалі скубці бярозавае лісце.
Міколка накіраваў лодку ў Цяністы бераг. Неба спахмур-нела, сонца зусім не паказвалася з-за хмар. У вяршынях сосен пачынаў шумець вецер. Рукі пачалі млець ад вясла, але Міколка плыў і плыў далей. I калі ён дабраўся да першых узгоркаў, рап-там пачуў, як нешта блізка боўтнулася ў ваду, пачало плюхац-ца, фыркаючы раз-пораз. «Муеіць, бабёр, — падумаў Міколка, заварочваючы туды лодку. — Гэтаму цяпер добра, ён вады не баіцца».
Але як толькі ён наблізіўся, дык убачыў дзіўны малюнак. Каля яловага вываратня плюхаўся ў вадзе лапавухі шэры заяц. Намагаючыся ўзлезці на куст, заяц шкрэбаў лапамі па кары, чапляўся за сукі, але, абяссілены, мокры, не мог утрымацца на пахіленым дрэве і ў знямозе падаў у ваду, нязграбна плюхаючы лапамі. Калі Міколка падплыў да яго, заяц пачаў рухацца хут-чэй, потым чамусьці спалохаўся, кінуўся ўбок і паплыў, паплыў да другога вываратня, цяжка дыхаючы і захлынаючыся. Ён ра-таваўся як мог, наструньваўся да знямогі, але відаць было, што ён зусім знясілеў. I наўрад ці заяц уратаваўся б, каб не натрапіў на яловую лапку, якая ляжала ў вадзе. Сабраўшы апошнія сілы, ён змог яшчэ ўскарабкацца на гэтую лапку, павіс на ёй неяк бокам і жаласліва запішчаў, нібы заплакаў, як малое дзіця.
Міколка спачатку разгубіўся. Плысці да яго — спалохаецца, зваліцца і можа ўтапіцца зусім. Але ж і чакаць было нельга. Лапка варушылася, здавалася, апускалася ўсё ніжэй і ніжэй, і заяц у любую хвіліну мог апынуцца ў вадзе, і тады яму наўрад ці ўдасца выбрацца.
