Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Акенца ў свет продкаў.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
190 Кб
Скачать
☆

Міколкавы сны

Доктар хуценька пацёр нечым халодным Міколкаву руку вышэй локця, і праз момант хлопчык адчуў, як у тым месцы, дзе доктар пацёр, нібы пеканула пчала. Потым ён зноў ціскануў некалькі разоў ваткай па балючым месцы і прагаварыў:

—Вось пакуль што і ўсё. Гадзіны праз чатыры яшчэ адзін зробім. А зараз спаць, — і ён нацягнуў на Міколку коўдру. — А калі захочаш піць, дык пі маліну, толькі маліну.

Міколка крыху паляжаў, напіўся чаю з малінай. Млявасць агарнула яго, ён хутка заснуў. I сніліся яму ласі і казулі, дзікі і вавёркі, зайцы і лісы... Вось ён бачыць, як у вадзе на хвалях ратуюцца зайцы. Міколка плыве да іх, хоча схапіць каторага за вушы, а яны ўцякаюць ад яго, высоўваюць языкі, махаюць лапамі. А вось ён бачыць многа-многа цецерукоў, што сядзяць на бярозах за агародамі, з белымі плямамі ля хвастоў, з чырвонымі бровамі. Нібы па чарзе, злятаюць з бяроз на рабіну, што расце ў іх на мяжы, дзяўбуць чырвоныя кіслыя ягады. Побач з Міколкам стаіць тата, трымае стрэльбу з узведзенымі куркамі і, кіўнуўшы галавой на цецерукоў, гаворыць:

— Цуд прыроды. Якая прыгажосць! Вось на іх трэба забара-ніць паляванне — назаўсёды, навечна. Хай разводзяцца і раду-юць вока чалавека.

Потым Міколка ідзе з татам на лыжах да возера, туды, дзе яны ўчора паставілі ў канаве рэшата на ўюноў. Ідуць па тоўстым лёдзе, прысыпаным снегам, спыняюцца ля снежнага курганчы-ка. Тата дастае з падсумка маленькую рыдлёўку, зграбае снег, скідае сена і дастае з круглай палонкі рэшата, у якім выгіна-юцца і папіскваюць уюны. Тата высыпае іх з рэшата на лёд. На халодным лёдзе ўюны пачынаюць выгінацца яшчэ больш. Міколка дастае з кішэні торбачку і збірае ў яе ўюноў. Мокрыя рукі мерзнуць, аж заходзяцца на марозе. Міколка хукае на іх, каб крыху сагрэць, а калі няможна ўжо цярпець, разгінаецца і пачынае біць сябе па плячах. Здалёк здаецца, што ён хапае рукамі паветра. Сярод уюноў трапляюць часам акунькі і плоткі. Сабраўшы ў торбачку рыбу, Міколка дапамагае тату паставіць рэшата назад.

Потым яны прасякаюць на возеры лункі ў тоўстым лёдзе, каб не задыхнуліся плоткі, шчупакі, акуні, язі, і ідуць туды, дзе стаяць бухматыя стагі духмянай канюшыны. Падыходзячы да стога, бацька трымае стрэльбу напагатове, сабака Голас віляе хвастом, абнюхваючы сляды. Мінае хвіліна, другая, а заяц не выскоквае. Замест яго з-пад снегу ўзлятае чародка шэрых курапатак і кру-жыць над полем. Бацька пачынае іх лічыць, але ў гэты час ад-некуль з’яўляецца маленькі каршачок і кідаецца на курапатак.

—Страляйце! Страляйце! — крычыць Міколка.

Тата ўскідвае стрэльбу. Каршачок каменем падае ў снег, толькі пер’е разлятаецца ва ўсе бакі і кружыцца ў паветры.

...Міколка раптам прахопліваецца. Няма курапатак, няма каршачка. Над ім — белая столь, а збоку — сцяна, на якой пры-біты дыванок, дзе намаляваны паляўнічыя на прывале. Каля ложка сядзіць мама. Убачыўшы, што Міколка расплюшчыў вочы, нахіляецца да яго:

—Што, што, сынок? Каго страляць?

Міколка моўчкі абводзіць вачыма хату. На канапе сядзіць доктар. Відаць, ён не пайшоў дамоў у такую непагадзь. Доктар уздымае галаву:

—Папіць дайце, — кажа ён і глядзіць на гадзіннік. — А ўкол рабіць яшчэ ранавата...

Мама прыносіць Міколку чай з малінай. Ён прагна п’е, бо ў роце суха і горка, як пасля палыну. Потым паварочваецца да сцяны. I зноў сняцца яму зайцы і барсукі, цецерукі і вавёркі, каршуны і курапаткі... (521 слова)