Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора (экз)і.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
57 Кб
Скачать
☆

21. Ссц.Сродкі сувязі. Віды.

Паняцце пра ССЦ. Складанае сінтаксічнае цэлае – найбольш буйная структурна-семантычная адзінка, на якія расчляняецца пісьмовы тэкст або вуснае выказванне. Такая сінтаксічная адзінка выяўляецца ў звязным тэксце. ССЦ – гэта спалучэнне (аб’яднанне) некалькіх сказаў, якое характарызуецца адноснай завершанасцю тэмы (мікратэмы), сэнсавай і сінтаксічнай спаянасцю кампанентаў. Паняцце ССЦ уведзена М.С. Паспелавым, аднак не атрымала ўсеагульнага прызнання, а сам тэрмін ССЦ не з’яўляецца агульнапрынятым. У аналагічным значэнні скарыстоўваюцца тэрміны: звышфразавае адзінства (Л.А. Булахоўскі), празаічная страфа (Г.Я. Салганік). 2 планы у пабудове:кампазіц-тэмат, уласна-сінт

Сродкі міжфразавай сувязі ў ССЦ: 1.Запазычванне наступным сказам асобных лексічных элементаў папярэдняга сказа. 2. Выкарыстанне ў наступным сказе слоў і словазлучэнняў, сінанімічных асобным лексічным элементам папярэдняга сказа. 3. Выкарыстанне ў наступных сказах займеннікаў і прыслоўяў, якія “адсылаюць” да зместу папярэдняга сказа. 4. Выкарыстанне ў пачатку наступных сказаў злучнікаў, якія непасрэдна звязваюць дазены сказ з папярэднім.

5. Ужыванне ў наступных сказах ССЦ пабочных элементаў з кампазіцыйна-злучнікавай функцыяй: Не могуць дрэвы жыць без карэння. Не могуць і людзі. Можа, таму і памірае ад настальгіі – самай чорнай і самай светлай хваробы – чалавек, які пры жывой Радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову сваіх дзяцей. 6. Непаўната асобных сказаў ССЦ: На лагу і далёка за ракой кожны вечар ляжаў сівы туман. Паяўляўся адразу на захадзе сонца, спачатку ля самай ракі, пасля вышэй, на лагу. Слаўся вузкімі сінімі палосамі, адна на адну, высока над зямлёй, упоравень з платамі. ССЦ могуць быць аднароднага(паралельная сувязь), неаднароднага(ланцуговая), а таксама змешанага саставу.

22. Абзац.

Абзац ― слова двухзначнае. Яно абазначае як водступ у пачатку сказа (сінонімам тэрміна “чырвоны радок”), так і частку тэксту паміж двума водступамі (чырвонымі радкамі), якая складаецца з аднаго або некалькіх сказаў і характарызуецца адзінствам і адноснай закончанасцю зместу. Функцыі абзаца ў дыялагічнай і маналагічнай мовах розныя: у дыялогу абзац служыць сродкам размежавання рэплік розных асоб; у маналагічнай мове – для выдзялення кампазіцыйна значымых частак тэксту. (экспр-выдз.ф., выдзял.кампазіц-сінт. Адзінак тэксту і ССЦ, удзельн. у рытмічным падзеле тэксту). Межы абзаца і ССЦ часта супадаюць. Такія абзацы стылістычна нейтральныя. Калі ж абзац складаецца з аднаго сказа або падзяляецца на некалькі ССЦ, то ён, як правіла, падпарадкаваны пэўным стылістычным мэтам: у першым выпадку выражае экспрэсію выдзялення, паказвае падзеі буйным планам; у другім ― аб’ядноўвае розныя падзеі ў адной карціне.

Абзацы, як бачым, разрывюаць адзінае ССЦ. Гэта ўласціва мастацкім тэкстам у адрозненне ад навуковых, дзе супадзенняў паміж ССЦ і абзацам значна больш, таму што навуковыя тэксты арыентаваны на лагічную арганізацыю мовы.

Тэкст засвойваецца горш, калі ён няпрпавільна разбіты на абзацы. У гэтым вы пераканаецеся, калі хутка, у час педагагічнай практыкі, будзеце чытаць вучнёўскія сачыненні. Узгадаем эпізод з кнігі К. Паўстоўскага “Залатая ружа”. Вопытны выдавецкі супрацоўнік прасядзеў ноч над рукапісам маладога аўтара і, не выкінуўшы і не дапісаўшы ніводнага слова, ператварыў расскубленае, зблытанае апавяданне ў празрыстую, літую прозу. Ад ранейшай скамечанасці і слоўнага разброду не засталося і ценю. “Як вы гэта зрабілі?” ― “Ды проста правільна расставіў усе знакі прыпынку… Асабліва дакладна я расставіў кропкі. І абзацы. Гэта вялікая рэч”.