Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора (экз)і.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
57 Кб
Скачать
☆

26.Няўласна-простая. Паўпростая мова .Інкруставаная мова.

Канструкцыі з няўласна-простай мовай–сінт.канстр,якая спалучае прыметы ПМ і УМ. Ад ПМ: захав.лекс, фанет,грамат,эмац-экспр.асаблів . Ад УМ: перадаецца не ад імя таго, каму належыць, а ад імя апавядальніка. Гэта сродак непасрэднай перадачы ўнутранай мовы дзеючай асобы, яе думак, разважанняў ад імя аўтара. У адрозненне ад простай і ўскоснай мовы няўласна-простая мова можа свабодна ўваходзіць у кантэкст без слоў і сказаў, якія б уводзілі яе.

Аглядаючы новую абстаноўку, незвычайна цікавую, Сцёпка хацеў апісаць усё гэта і паслаць... Каму? Зноў успомніў Алёнку, а разам з гэтым адчуў і нейкую прыемнасць у сэрцы. Напісаць бы ёй пісьмо? І напіша, абавязкова напіша. Але што пісаць цяпер? Невядома, як абернецца справа. Лепш пачакаць, калі скончацца экзамены. Не пераскочыўшы роў, няма чаго і “гоп” казаць. (Я.Колас)

Паўпростая мова– канструкцыя, у якой змешваюцца элементы простай і ўскоснай мовы(свабодная ўскосная мова, паўпрамая, ускосна-прамая, змешаная мова).Перадаецца ў форме дад.часткі са злучн.ШТО і захоўвае лекс. І грамат.асаблів. (Толькі маці казала, што выракуся дачкі, хоць і роднае дзіця. Дык вось, ён казаў, бацюшка, што калі будзе жаніцца Пракопаў сын, дык ні за якія грошы вянчаць не буду).Ужываецца ў гутарковай мове.

Інкруставаная мова.У гутарцы часта ўзнаўляюцца толькі асобныя чужыя словы, словазлучэнні, гукі. Апавядальнік устаўляе іх у сваё выказванне ў той форме, у якой яны былі выказаны. Гэтыя словы знешне нагадваюць простую мову, але ўваходзяць у аўтарскі кантэкст у функцыі членаў сказа. Такія ўстаўныя канструкцыі называюцца інкруставанай мовай (канструкцыі субстантыўна-прыдаткавага тыпу). Яны захоўваюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, інтанацыйна выдзяляюцца. *Ёй усё яшчэ чуецца пяшчотнае матуліна “донька”. Перад устаўнымі элементамі можа стаяць азначэнне, што сведчыць пра субстантывацыю інкруставаных канструкцый. *Кожны раз прыходзіць і крычыць з парога яшчэ сваё гугнявае “Здарова, хлопцы!” Пачулася гучнае”Ура”.

23. Перыяд

склад/просты ўскладн.сказ,які вызнач наст,хар-мі толькі для яго асаблівасцямі:2-членная будова, паст.парадак частак,сінт.замкнёнасць,мнагачленнасць. 1)павыш. І паніж..Паўза між імі–прцяжнік на пісьме.Пав.і паніж.склад.з шэрагу аднатыпна пабуд.кампанентаў.У павыш.колькасць членаў 3 і  , у паніж найчасцей адзін,зрэдку 2.

Адзнакі перыяда наступныя:

1. Выразнае рытміка-інтанацыйнае і сэнсавае чляненне ўсяго сказа на 2 часткі: павышэнне і паніжэнне. У першай частцы пералічваюцца аднародныя элементы перыяда, у другой змяшчаецца абагульненне, заключэнне.

2. Першая частка, звычайна залежная ад другой, вызначаецца большым аб’ёмам і ў сваю чаргу выразна дзеліцца на аднатыпныя часткі – члены перыяда.

3.Члены перыяда звычайна будуюцца сіметрычна, з’яўляюцца сказамі або зваротамі адной структуры, з аднолькавым парадкам слоў, з аднатыпнымі па форме выказнікамі. У іх шырока выкарыстоўваюцца анафара (аднолькавы пачатак) і іншыя лексічныя паўторы, сінанімічная і антанімічная лексіка.

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ па сучаснай беларускай мове

  1. Паняцце складанага сказа. Семантычная, фармальная і камунікатыўная арганізацыя складанага сказа. Структурная схема складанага сказа.

  2. Тыпы складаных сказаў. Сродкі выражэння сінтаксічнай сувязі і сінтаксічных адносін у складаным сказе.

  3. Паняцце пра складаназлучаны сказ. Дыферэнцыяльныя прыметы складаназлучаных сказаў.

  4. Прынцыпы класіфікацыі складаназлучаных сказаў.

  5. Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі, супастаўляльнымі і раздзяляльнымі адносінамі.

  6. Складаназлучаныя сказы з далучальнымі адносінамі.

  7. Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе.

  8. Паняцце пра складаназалежны сказ. Дыферэнцыяльныя прыметы складаназалежных сказаў.

  9. Падыходы да класіфікацыі складаназалежных сказаў: фармальны, функцыянальны (традыцыйны), структурна-семантычны.

  10. Асноўныя сродкі сувязі частак у складаназалежным сказе: падпарадкавальныя злучнікі, злучальныя словы, суадносныя словы. Праблема размежавання злучнікаў і злучальных слоў у складаназалежных сказах.

  11. Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі, выказнікавымі, дапаўняльнымі і азначальнымі часткамі.

  12. Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі.

  13. Складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі, супастаўляльнымі, выніковымі і далучальнымі часткамі.

  14. Мнагачленныя складаназалежныя сказы.

  15. Паняцце пра бяззлучнікавы складаны сказ. Дыферэнцыяльныя прыметы бяззлучнікавых сказаў. Прынцыпы класіфікацыі бяззлучнікавых складаных сказаў.

  16. Семантыка-сінтаксічныя адносіны ў бяззлучнікавых складаных сказах з аднатыпнымі састаўнымі часткамі.

  17. Семантыка-сінтаксічныя адносіны ў бяззлучнікавых складаных сказах з разнатыпнымі састаўнымі часткамі.

  18. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.

  19. Мнагачленныя складаназлучаныя і бяззлучнікавыя складаныя сказы.

  20. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, іх дыферэнцыяльныя прыметы. Паняцце генеральнай сувязі.

  21. Складанае сінтаксічнае цэлае (ССЦ) як мінімальная адзінка тэксту. Сродкі міжфразавай сувязі на ўзроўні ССЦ. Віды сувязі ў ССЦ.

  22. Абзац. Асноўныя функцыі абзаца. ССЦ і абзац.

  23. Перыяд як форма арганізацыі звязнай мовы.

  24. Спосабы перадачы чужой мовы. Канструкцыі з простай мовай, іх структурная арганізацыя.

  25. Спосабы перадачы чужой мовы. Ускосная мова. Правілы перабудовы канструкцый з простай мовай у канструкцыі з ускоснай мовай.

  26. Спосабы перадачы чужой мовы. Няўласна-простая мова. Паўпростая мова. Інкруставаная мова.

  27. Рэпліка, маналог, дыялог, палілог, цытата, іх арганізацыя, функцыі і стылістычная роля.

  28. Прадмет і задачы пунктуацыі. З гісторыі беларускай пунктуацыі.

  29. Асновы сучаснай пунктуацыі. Прынцыпы беларускай пунктуацыі.

  30. Класіфікацыя знакаў прыпынку. Агульная характарыстыка знакаў прыпынку і асноўных правіл іх пастаноўкі ў пісьмовым тэксце.