- •Літаратура бліжняга замежжа
- •1 Паняцці “літаратурная генерацыя”, “школа” ў кантэксце развіцця сучаснай украінскай літаратуры
- •2 Роля літаратурна-мастацкіх аб’яднанняў і арганізацый канца 80 пачатку 90-х гг. У развіцці сучаснай украінскай літаратуры
- •3 Сувязь сучаснай украінскай літаратуры з паэтыкай постмадэрнізму
- •4 Жанр эсэ ў сучаснай украінскай літаратуры
- •1 Тыпалагічная характарыстыка сучаснай украінскай прозы
- •Уплыў паэтыкі постмадэрнізму на сучасную ўкраінскую прозу
- •1) Проза ю. Андруховіча
- •3 Развіццё ўкраінскай гістарычнай прозы
- •2) Проза я. Пашкоўскага
- •Паэтыка твораў в. Стуса
- •3 Іранічны напрамак у сучаснай украінскай паэзіі
- •4 Эстэтычнае поле паэзіі с. Жадана
- •1 Жанрава-стылёвыя навацыі ў сучаснай украінскай драматургіі
- •2 Драматургія а. Ірванца
- •Начало формы
- •Вучэбнае выданне
- •Літаратура бліжняга замежжа тЭксты лекцый
- •У аўтарскай рэдакцыі
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104
4 Жанр эсэ ў сучаснай украінскай літаратуры
Сярод літаратурных жанраў, якія знаходзяцца на памежжы мастацкіх і тэарытычных тэкстаў, эсэ можа служыць узорам арганічнага аб’яднання ўсіх тыпаў славеснай творчасці.
Развіццё жанру эсэ ў літаратуры звязана з адкрыццём унутранага быцця чалавека.
Асноўнымі прыкметамі эсэ з’яўляюцца: вольная кампазіцыя, падкрэсленая індывідуальная пазіцыя аўтара, яго індывідуальны стыль, паколькі апошні адлюстроўвае унікальнасць асобы пісьменніка.
Асаблівую папулярнасць жанр эсэ атрымаў у дваццатым стагоддзі. Сучасныя даследчыкі мастацкай творчасці звяртаюць увагу на татальную “эсэізацыю” літаратуры.
Усё часцей у форме эсэ падаюць свае літаратурна-крытычныя ацэнкі сучаснай літаратуры і мастацкія крытыкі.
Адным з увасабленняў жанру эсэ ў сучаснай літаратуры з’яўляюцца запісы ў інтэрнэт-дзённіках, блогах.
Спробы азначэння гэтага жанра сёння застаюцца дыскусійнымі.
Сучаснае эсэ адначасова мяжуе з паэтычнай прозай, узорамі філасофскіх трактатаў і навуковых даследванняў.
Адпаведна з сучаснай літаратуразнаўчай класіфікацыяй, вылучаюць эсэ:
асабістае, заснаванае на ўласным вопыце аўтара, у ім раскрываюцца аспекты аўтарскай індывідуальнасці, ствараецца суб’ектыўны погляд на праблему;
апісальнае, у выглядзе кароткага біяграфічнага нарыса пра мясцовасць або падзеі, яно інтрыгуе чытача незвычайнасцю тэмы апісання, новым поглядам на вядомы прадмет;
інфарматыўнае, дзе ўвага сканцэнтравана на тлумачэнні аўтарскай ідэі, раскрыцці аўтарскага погляду і досведу;
крытычнае, якое адначасова аналізуе і ацэньвае твор або падзею, мэта аўтара тут – лепш растлумачыць прадмет абмеркавання і пераканаць чытача ў правільнасці аўтарскай пазіцыі;
параўнальнае, дзе даследуюцца падобныя прадметы, абгрунтоўваецца выбар, апісваецца светапогляд і жыццёвая філасофія аўтара;
літаратурнае (мастацкае, белетрыстычнае), якое характарызуецца як твор немастацкай літаратуры з аўтарскай вобразнасцю, жаданнем стварыць эфект мастацкай літаратуры.
Акрамя таго, у заходнееўрапейскім літаратуразнаўстве існуюць і іншыя класіфікацыі жанра эсэ.
Выдзяляюць апавядальнае, драматычнае і паэтычнае эсэ.
У першым з іх аўтар становіцца апавядальнікам, які гаворыць пра людзей і падзеі. У другім, якое мае форму дыялогу або полілогу, аўтар амаль знікае. Трэцяе пішацца хутчэй для сябе, чым для іншых.
Апошнім часам даследчыкі пачынаюць таксама вылучаць эсэ-роздум, эсэ-апавяданне, эсэ-размову, эсэ-маналог і эсэ-дыялог, эсэ-артыкул, эсэ-ліст, эсэ-тлумачэнне, эсэ-часопіс і інш.
Як лічыць І. Старавойт, эсэістыка з’яўляецца “саматлумачэннем літаратуры”.
Вызначальны парадокс эсэістычнай формы мыслення заключаецца ў тым, што індывідуальнасць знаходзіць тлумачэнне ў тым, што трэба абгрунтаваць, – у самой сабе.
У гісторыі ўкраінскай літаратуры да жанру эсэ звярталіся У. Вінічэнка, Я. Маланюк, У. Самчук, Ю. Шавялёў, В. Пятроў, Я. Сверсцюк, Ю. Ліпа і інш.
На думку Г. Швец, вытокі жанра эсэ ва ўкраінскай літаратуры трэба шукаць у старажытнай літаратуры эпохі барока.
Росквіт жанра эсэ ў сучаснай украінскай літаратуры прыпадае на канец 1980-х-1990-я гг.
Ранняя ўкраінская эсэістыка прысвечана ў асноўным праблемам дзяржавастварэння, духоўнага адраджэння і нацыянальнай ідэнтычнасці, якія лагічна звязваліся з пытаннямі гісторыі, культуры і мовы.
Украінская эсэістыка сёння паступова пазбаўляецца ад грамадскага пафасу, развіваецца ў некалькіх тэматычных накірунках.
Нестандартныя літаратуразнаўчыя эсэ ў сучаснай украінскай літаратуры стварылі Г. Грабовіч, К. Маскалец, І. Андрусяк, І. Бондар-Цярэшчанка, А. Бойчанка, Т. Прахаська, В. Небарак, У. Эшкілеў, Я. Галабародзька, У. Цыбулька, Т. Возняк, В. Мядзвідзь, Я. Пашкоўскі і інш.
Культуралагічную праблематыку закранаюць у сваіх творах А. Грыцэнка, А. Пахлеўска, Л. Ушкалаў, Ю. Іздрык.
Спрэчныя сацыяльныя і гістарычныя пытанні адлюстраваны ў эсэ Я. Грыцака, Ю. Шапавала, М. Рабчука, Л. Кастэнка, М. Стрыхі.
Найбольшую вядомасць у сучаснай украінскай літаратуры атрымала эсэістыка Ю. Андруховіча і А. Забужка.
Эсэ А. Забужка створаны пераважна на літаратурным матэрыяле і прадстаўляюць сабой “сінхронныя рэфлексіі”. У творах пісьменніцы адбываецца крышталізацыя сэнсу бягучых культурных змен, падаецца “інтэлектуальны партрэт эпохі”.
Эсэістыка Ю. Андруховіча з’яўляецца своеасаблівай “кнігай назіранняў” над сучаснымі асаблівасцямі еўрапейскага культурна-гістарычнага ландшафту. Эсэ Андруховіча адметныя спробай аўтара вызначыць галоўныя вехі ўкраінскай актуальнай культуры, асэнсаваннем уласнага “часу і месца” на карце Усходняй Еўропы.
Лекцыя 2 Сучасная ўкраінская проза
1 Тыпалагічная характарыстыка сучаснай украінскай прозы
2 Уплыў паэтыкі постмадэрнізму на сучасную ўкраінскую прозу
3 Развіццё ўкраінскай гістарычнай прозы
4 Сучасная “жаночая” проза
