Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Litaratura_blizhnyaga_zamezhzha_Paznyak.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
385 Кб
Скачать
☆

1 Тыпалагічная характарыстыка сучаснай украінскай прозы

Проза 90-х – гэта літаратура стылёвых пошукаў, змен у самой апавядальнай сферы тэкста: нарацыя набывае інтымны, спавядальны характар або набліжаецца да эсэістыкі, публіцыстыкі, узмацняецца цікавасць да смехавой культуры, актуалізуецца гульня са словам, яго сэнсам, гучаннем, прыкметнай адзнакай некаторых тэкстаў становіцца аб’яднанне элементаў абсурду, фантастыкі, містыкі.

Гэтыя дынамічныя з’явы ў мастацкай свядомасці 90-х спрычініліся да ўзнікнення якасна розных па сваіх светапоглядных характарыстыках, апавядальнай манеры і жанрава-стылёвых тэндэнцыях літаратурных з’яў.

Новыя літаратурныя формы ўзнікаюць не толькі на мяжы з іншымі жанрамі, але і родамі літаратуры, відамі мастацтва. Змянілася пазіцыя аўтара, дамінуе часавая інверсія, што выразна адлюстравалася ў кампазіцыі і сэнсавых акцэнтах празаічных твораў.

Мантажнасць і калажнасць становяцца адным з галоўных прынцыпаў эпічнай цыклізацыі сучаснай украінскай прозы. Асацыятыўнасць счаплення асобных эпізодаў стварае ілюзію свабоды ад жорсткага плана, ускладненасці пабудовы.

Украінская проза сёння шырока прадстаўлена творамі М. Маціос, Г. Пагуцяк, В. Шаўчука, Т. Малярчук, О. Ульяненкі, В. Мядзвідзя, Я. Пашкоўскага, Ю. Вінічука, Ю. Іздрыка, В. Кананенкі і інш.

Сярод новых жанравых азначэнняў сучаснага ўкраінскага рамана вылучаюць раман “хімерны”, “культуралагічны”, “феміністычны”, “неамадэрнісцкі”, “неапазітывісцкі”, “постмадэрнісцкі” і інш.

Прысутнасць терміна “хімерны” раман сярод жанравых мадыфікацый сучаснага ўкраінскага рамана звязана з распрацоўкай украінскім літаратуразнаўствам напрыканцы 20-га ст. паняцця хімерная проза.

Пад ім разумеюць стылёвы напрамак ва ўкраінскай прозе 60-80-х гг., які ўзнік як адмоўная рэакцыя на пануючы ў тагачасным мастацтве метад сацыялістычнага рэалізму.

Як сцвярджаюць некаторыя даследчыкі (В. Будны, М. Ільніцкі, М. Паўлышын і інш.), укранская хімерная проза з яе “свядомымі творчымі інтэнцыямі да міфалагічнага інтэртэксту” з’яўляецца “арыгінальнай украінскай версіяй” лацінаамерыканскага магічнага рэалізму.

Магічны рэалізм, як і хімерная проза, здзіўляе чытача падачай фантастычнага і парадаксальнага ў форме рэальнага і нават будзённага.

Сярод літаратурных першакрыніц сучаснай хімерна-магічнай прозы называюць сярэдневечныя легенды, барочнае мастацтва, “гатычны” раман 18-га ст., фантастыку і містыку рамантыкаў.

Для хімернай прозы характэрна творчая арыентацыя на:

  • фальклорныя і міфалагічныя традыцыі;

  • фантасмагарычнае адлюстраванне рэчаіснасці;

  • суб’ектыўны лірычны аповяд;

  • стылістычную поліфанію;

  • прытчавасць сюжэта;

  • тэматычна-вобразную двухпланавасць;

  • парабалічнасць;

  • выкарыстанне метафарычных і алегарычных форм.

Да галоўных прадстаўнікоў украінскай хімернай прозы належаць А. Ільчанка, Е. Гуцал, Ю. Шчарбак, У. Дрозд, Р. Фёдараў і інш.

Выразныя сувязі з украінскай хімернай прозай у сучаснай літаратуры мае творчасць В. Шаўчука.

Проза пісьменніка пазначана смелым наватарствам, працягвае лепшыя традыцыі класічнай украінскай літаратуры.

Творы В. Шаўчука насычаны алегарычным падтэкстам, філасофскімі і інтэлектуальнымі сентэнцыямі, біблейскмі алюзіямі, містычнымі ператварэннямі, адметныя сінтэзам фальклорных і міфалагічных элементаў.

Галоўным для герояў В. Шаўчука з’яўляецца захаванне індывідуальнасці ў масавым грамадстве, пастаноўка пытанняў экзістэнцыяльнага характару. Творчую манеру пісьменніка вызначае “уменне знаходзіць страчаныя сэнсы існавання”(Г. Гарнятка).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]