Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Litaratura_blizhnyaga_zamezhzha_Paznyak.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
385 Кб
Скачать
☆

3 Іранічны напрамак у сучаснай украінскай паэзіі

З’яўленне іранічнага напрамка ў сучаснай украінскай паэзіі зв’язана з агульнаэстэтычнымі ператварэннямі ў межах сучаснага мастацтва, пануючымі для якога становяцца іронія і самаіронія як галоўныя сродкі выражэння стаўлення лірычнага героя або аўтарскай маскі да рэчаіснасці.

Постмадэрнісцкая гульня са словам, парадыйнасць, калажнасць і цытатнасць, гібрыдызацыя жанраў масавай культуры адзначаецца ў вершах Ю. Андруховіча, В. Небарака, У. Дзібровы, І. Андрусяка, І. Лучука, А. Ірванца, Ю. Іздрыка, У. Цыбулькі, і інш.

Аб’яднаннне патэтыкі з іроніяй, замена лірычнага героя карнавальнай аўтарскай маскай – вызначальныя мастацкія прыёмы ў паэзіі Ю. Андруховіча.

Аўтар у шматлікіх вершах “працягвае дэміфалагізаваць жыццёвыя рэаліі”, пры дапамозе іранічнага стварае эфект унутранай разняволенасці і свабоды лірычнага “я”.

Для вершаў Ю. Андруховіча характэрны: метафарычнасць і цытаванне тэкстаў папярэдніх культурных эпох, актыўнае стварэнне неалагізмаў, аднаўленне моўнай карціны сучаснага ўкраінскага грамадства.

Рысы гратэскнага светаўспрымання, лірыка-буфанаднай манеры, мае паэзія А. Ірванца. Паэт балансуе на мяжы з літаратурным кітчам, гуляе ў тэкстах штампамі і стэрэатыпамі масавай культуры, закранае злабадзённыя пытанні сучаснага грамадства, выкарыстоўвае магчымасці інтэртэкстуальнасці (наследванні, пераспевы, алюзіі, рэмінісцэнцыі).

Урбаністычныя матывы, аб’яднаныя з іранічна-смехавым і фантасмагарычным светаўспрыманнем, з’яўляюцца мастацкім центрам паэтычнай творчасці В. Небарака.

Гіпертэкстуальнае філасафічнае маўленне, іранічнае высмейванне нацыянальных міфаў і размоўных клішэ ўласціва вершам У. Цыбулькі.

Узорам іранічнай паэзіі можна лічыць асобныя творы І. Андрусяка. Яго паэзію характарызуе адсутнасць веры ў аб’ектыўную ісціну, утылізацыя старых культурных тэкстаў, дэвальвацыя ідэалаў, эксцэнтрычная гульня са словам.

4 Эстэтычнае поле паэзіі с. Жадана

Сяргей Жадан з’яўляецца адным з самых вядомых паэтаў у сучаснай украінскай літаратуры, эстэтычным лідэрам украінскай паэзіі 1990-х, аўтарам паэтычных зборнікаў “Цытатнік”(1995), “Генерал Юда”(1995), “Пэпсі”(1998), “Балады пра вайну і адбудову”(2000), “Гісторыя культуры пачатку стагоддзя”(2003), “Марадона”(2007), “Эфіопія”(2009).

Жадан прыўнёс у паэтычны текст элементы субкультуры, распачаў шырокае выкарыстанне пародыі і самапародыі.

Па словах І. Андрусяка, вядомасць С. Жадана ў межах сучаснай украінскай літаратуры “абумоўлена яго ўдалай спробай дэміфалагізацыі рэчаіснасці, памножанай на канцэптуальнасць, а яшчэ – магчымасцю шматузроўневага прачытання тэксту, дзе кожны чытач, залежна ад уласнай ступені падрыхтоўкі, можа абраць сабе адпаведны семантычны блок і ў гэтым напрамку ўспрымаць напісанае”.

Як сцвярджае Г. Біла, усе паэтычныя творы С. Жадана можна падзяляць на ўмоўна-сімвалічныя, алегарычныя і гратэскна-іранічныя.

Прысутнічаюць у паэзіі С. Жадана таксама вершы сімвалічна-алегарычнага характару з выразнай трагічнай танальнасцю. Крыніцай алегарызму, як правіла, выступае Біблія, або гатовыя вобразныя элементы рэалізму.

Паэтычны свет Жадана рэлігійны, біблейскімі алюзіямі насычаны вобразы яго паэзіі. Некаторыя творы разгортваюцца як сюжэты прыпавесці, агіяграфіі, апокрыфа.

У аснове яго мастацкага метаду – аб’яднанне стылістычных элементаў розных культур. Яго творчай манеры ўласціва прыхаваная інтэлектуальная гульня як форма самавыяўлення.

Класіка і авангард ў паэзіі Жадана асвойваюцца як жыццёвы досвед.

Лірыка Жадана незвычайна інтымная і гранічна шчырая, выяўляе засяроджанасць аўтара на прадметнасці акаляючага свету.

Нярэдка С. Жадан звяртаецца да эпатажу, гратэскна-травесційных мастацкіх прыёмаў, цытавання класічнага корпусу тэкстаў, трансліравання ўкраінскай футурыстычнай традыцыі.

На думку М. Сулімы, паэтычныя інтанацыі С. Жадана нагадваюць футурыстычныя эксперыменты М. Бажана і М. Семенкі, “схільнасць да вулічнай цытаты” І. Бродскага.

Паэтычнае бачанне С. Жадана дыскрэтнае, яно ахоплівае быццё і небыццё ў іх фрагментарных праявах.

Сярод галоўных вобразаў у паэзіі С. Жадана з’яўляюцца вобразы мытні, мяжы, парога, чыгункі, вакзала, гатэля, якія сімвалізуюць рух, шлях, немагчымасць чалавека пераступіць праз часавую дэтэрмініраванасць.

У сваёй творчасці Жадан часта паўтарае матыў існавання тэхнагеннага і прыроднага ў іх сінкрэтычным узаемадзеянні.

Лірычны герой С. Жадана цесна зв’язаны з апісаннем урбаністычных реалій. Уся паэзія С. Жадана можа ўспрымацца як адзіны “алегарычны урбаністычны малюнак”.

Тэма горада кіруе аўтарскай свядомасцю, вымагаючы ператварэння аўтара ў “медыума таемных гарадскіх сфер” (Г. Біла).

Амаль кожную з’яву Жадан звязвае з горадам, нават не ствараючы пейзажаў. Аўра сучаснага вялікага горада прасякнута урбаністычным матывам смерці. Горад у вершах паэта паўстае як сімвал усяго штучнага.

Паэтычная прастора тэкстаў С. Жадана таксама ўтвараецца пры дапамозе трагічнага асэнсавання прасторы ўкраінскай культуры і гісторыі, чалавечага і творчага “я”, якое вельмі часта пераходзіць ва ўсведамленне абсурднасці рэчаіснасці.

Абсурдны свет паэзіі Жадана выяўляецца змястоўным сімвалам свету рэальнага і прыхаваным здзекам, праз пасрэдніцтва іроніі, над яго абсурднасцю.

З постмадэрнісцкай паэтыкай паэзію С. Жадана аб’ядноўваюць скразныя рэмінісцэнцыі, калажнасць і інтэртэкстуальнасць.

Як слушна заўважыў А. Хадановіч, “Жадан сумяшчае несумяшчальнае: жорсткі эпатаж – і пранікнёны лірызм, выразную іронію – і гранічную шчырасць, вышуканую мэтафорыку – і жаданне называць рэчы сваімі імёнамі, філалагічную адукацыю – і пэрлы прастамоўя і моладзевага слэнгу”.

На думку Г. Білай, паэт толькі перадае свой стан, “стан чалавека канца тысячагоддзя”.

Лекцыя 4 Сучасная ўкраінская драматургія

1 Жанрава-стылёвыя навацыі ў сучаснай украінскай драматургіі

2 Драматургія А. Ірванца

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]