- •1.Прадмет, метадалогія і гiстарыяграфiя гiсторыі дзяржавы I права Беларусi.
- •2.Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці і права. Утварэнне дзяржаў-княстваў на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы (IX – першая палова XIII стст.).
- •3. Грамадскі і дзяржаўны лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыi Беларусi ў раннім сярэднявеччы (IX – першая палова XIII стст.).
- •4.Канцэпцыі паходжання і развіццё права ў раннім сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі (IX – XIII стст.). Характарыстыка крынiц права.
- •5. Характэрныя рысы раннесярэднявечнага звычаёвага і пісанага права.
- •6. Асноуныя канцэпцыі паходжання дзяржаунасці вкл. Асаблівасці працэссу фарміравання тэррыторыі і адмін-тэр падзелу вкл (13-16ст).
- •7. Прававое становішча асноуных сац. Груп насельніцтва у вкл 14-16ст
- •8.Асноуная характэрыстыка дзяржаунага ладу вкл. Вышэйшыя органы улады
- •10.Сiстэма органаў улады, кіравання I суда ў гарадах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, якія мелі прывілі на самакіраванне (магдэбургскае права).
- •9.Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII – першай палове XVI стст.
- •11.Сістэмная рэформа дзяржаўнага ладу вкл сярэдзіны XVI ст. І яе прававая аснова: „Устава на валокі” 1557 г., Віленскі прывілей 1563 г., Бельскi прывiлей 1564 г., Вiленскi прывiлей 1565 г.
- •12.Крэўская унiя Вялікага княства Літоўскага I Кароны Польскай 1385-1386 гг. І Востраўскае пагадненне 1392 г. Гісторыка-прававая характарыстыка і значэнне ў развіцці дзяржаўнасці вкл.
- •15. Агульназемския прывілеі вкл. Значэнне прывілеяў 1447 і 1492.
- •16.Судзебнiк (Статут) Казiмiра 1468 г. Асноўныя палажэнні; змены ў крымінальным праве.
- •18. Кадыфікацыя права вкл у XVI ст. Канцэпцыя, напрамкі рэалізацыі, сістэма права. Прычыны распрацоўкі Статутаў вкл.
- •19.Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага 1529 г. (крыніцы, агульная характарыстыка).
- •20.Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага 1566 г. (крыніцы, агульная характарыстыка).
- •21.Статут вкл 1588 г.(крыніцы, агульная характырыстыка).
- •22. Дзяржаунае права па статутах
- •23.Крымінальнае права вкл ў XV–XVI стст..
- •24. Прыватнае права вкл у XV–XVI стст.Інстытуты бавязацельственнага і спадчыннага права.
- •25Шлюбна-сямейнае права вкл у 15-16 ст. Крыніцы і асноўныя інстытуты:
- •28. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •29.Судовая рэформа вкл сярэдіны XVI ст. Склад і юрысдыкцыя земскага, гродскага, падкаморскага і каптуровага судоў. Бельскі прывілей 1564 г.
- •30.Галоўны Трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага і соймавы суд Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Склад і юрысдыкцыя. Заканадаўчая аснова дзейнасці.
- •31.Працэсуальнае права вкл
- •34.Вышэйшыя органы ўлады і кіравання рп абодвух народаў 1569-1763гг.Склад, кампетэнцыя, дзейнасць.
- •35.Мясцовыя органы улады і кіравання рп абодвух народаў 1569-1763.
- •36.Значэнне Генрыкавых артыкулаў у развіцці формы дзяржаўнасці рп абодвух народаў у канцы 16-18 ст.Элекцыйныя пакты канвента.
- •37. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай перыяду станаўлення канстытуцыйнай манархіі (1764–1792 гг.).
- •43. Органы мясцовага саслоўнага самакiравання I суда на тэрыторыi Заходніх губерняў Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку 60-х гг. XIX cт.
- •45.Адметнасцi правядзення судовай і земскай буржуазных рэформ на тэрыторыi Беларусi. Заканадаўчая аснова.
- •46. Асаблівасці развіцця прававой сістэмы ў Заходніх губернях Расійскай імперыі. (к. XVIII – I палова XIX стст). Значэнне праекта „Свода местных законов Западных губерний”.
- •47 Устанаўленне ў Беларусі савецкай улады ў 1917 г. Асноўныя рысы савецкай дзяржаўнай сістэмы. Утварэнне, склад і кампетэнцыя Абласнога выканаўчага камiтэту Заходняй вобласці і Заходняга фронта.
- •49.Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі Беларусі. Сістэма органаў улады і кіравання ссрб па Канстытуцыі 1919 г.
- •50.Літоўска-Беларуская сср.Прычыны утварэння і ліквідацыі савец.Беларуска-літоўскай дзяржавы.Органы дярж.Улады і кір-ня.
- •1) Военной организации и военного командования;2) советов народного хозяйства;3) железнодорожного управления и хозяйства;4) финансов;5) комиссариатов труда.
- •55. Фарміраванне і развіццё крым права бсср(1919-1928гг.)
- •56.Развіцце цывильнага права бсср у 20-30 гг. Хх в.
- •57.Развіццё судовай сістэмы і працэсуальнае права бсср у 20-я–30 гг. XX ст.
- •58.Рыжскі мірны дагавор 1921 і інкарпарацыя тэр-ый Зах Беларусі у склад 2ой рп.Дзярж.Лад Польск.Рэс-кі па к 1921,1935.Прав-ое становішча нас-ва ЗахБеларусі.
- •59.Дзяржаўныя інстытуты і права бсср у часы другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да бсср.
- •60. Стан законнасцi ў дзейнасцi органаў Народнага камісарыята ўнутраных спраў, пракуратуры і суда бсср у канцы 20-х – пачатку 50-х гг. Хх ст.
- •61Органы ўлады і кіравання бсср у 1944-1978 гг. Перабудова дзяржаўнага апарату ў перыяд пераадолення адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання і асуджэння культу асобы (1953-1964 гг.).
- •62.Асноўныя напрамкi развiцця найбольш значных галiн права бсср у пасляваенны перыяд. Кадыфiкацыя права.
- •63. Конституция бсср 1978
- •64. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту беларускай сср
- •67. Фармiраванне прававой дзяржавы ў Рэспублiцы Беларусь. Кадыфікацыя права
- •68. Саюз Рэспублiкi Беларусь I Расiйскай Федэрацыi.Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы рб и рф.
11.Сістэмная рэформа дзяржаўнага ладу вкл сярэдзіны XVI ст. І яе прававая аснова: „Устава на валокі” 1557 г., Віленскі прывілей 1563 г., Бельскi прывiлей 1564 г., Вiленскi прывiлей 1565 г.
Па водле рэформы 1565 г. створаны сетки паветау. Паветы были одзинками судовай админ и вайсковай арганизации. Саслоуна-прадстауничыя органы мясцовай улады - павятовыя и ваяводския соймики. Кашталян узнач войска. Ключник - камендант замка. Стараста – кирауник админ у павеце. Па водле судовай рэформы 1564 стваралися мясцовыя суды, галоуную ролю - шляхта.На Бельским сойме магнаты стали падпарадкоувацца тым жа судам, што и шляхта. Шэраг новых палажэнняу: адзяленне судоу ад админ., выбарносць сасл. судоу, роунасць шляхты перад судом и законом. Виленски прывилей вызначыу: парадак скликання павятовых соймикау, две систэмы суд. органау ( агульна-саслоуныя и саслоуныя). Вышэйшы агульнасаслоуны суд – гаспадарски суд + суд паноу рады и камисарски суд, маршалауски , соймавы. Мясцовыя суды: замкавы, земски павятовы суд, падкаморски суд, копны суд, войтауска-лауничы.
Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады выступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала залежалі ад цэнтральных органаў.
На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспа-дарчыя, ваенныя і судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Памочнік ваяводы - кашталян, ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.
Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.
Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя.
Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў.
Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Беларусі, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адрозніваліся ад іншых мясцовых органаў улады і кіравання на месцах
У 1557 г. Жыгімонт II Аўгуст правёў у сваіх вялікакняжацкіх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспада-рання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рьшак.Згодна з "Уставай на валокі" (дакумент аб правядзенні рэформы).
12.Крэўская унiя Вялікага княства Літоўскага I Кароны Польскай 1385-1386 гг. І Востраўскае пагадненне 1392 г. Гісторыка-прававая характарыстыка і значэнне ў развіцці дзяржаўнасці вкл.
Зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін з Польшчай была і ў Ягайлы. Саюз дазваляў умацаваць як знешнія, так і ўнутраныя пазіцыі пануючага класа Літоўскага княства. Па ініцыятыве Польшчы 14 жніўня 1385 г. у замак Крэва - рэ-зідэнцыю вялікага князя - прыехалі польскія паслы.У выніку перамоў былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога саюзу Польшчы і ВКЛ, што знайшло ўвасабленне ў спецыяльным акце. У адпаведнасці з гэтым дакументам Ягайла абавязваўся далучыць усе землі ВКЛ да Польшчы; адпусціць усіх палонных палякаў; прыняць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе ва ўсім . Пасля гэтага Ягайла быў абвешчаны каралём Польшчы.
Умовы саюзу (уніі) выклікаюць здзіўленне, бо тэкст гэтага дагавора нагадвае акт безагаворачнай капітуляцыі мацнейшай дзяржавы (ВКЛ) перад слабейшай (Польшчай). Нельга не пагадзіцца з прафесарам Я.А. Юхо, які гаворыць аб пазнейшай фальсіфікацыі каталіцкім духавенствам сапраўднага тэксту Крэўскага пагаднення.
Саюз паміж ВКЛ і Польшчай быў выгадны абедзвюм дзяржавам і ўсім народам Усходняй Еўропы, бо дазваляў аб'яднаць сілы супраць нямецкай і татарскай агрэсій. Ён быў карысны і для развіцця вытворчых сіл, гандлёвых сувязей.
Выконваючы свае абяцанні, Ягайла пад націскам польскай шляхты і каталіцкага духавенства 20 лютага 1387 г. выдаў першую грамату (прывілей). Другая грамата бьла выдадзена Ягайлам 22 лютага 1387 г. і адрасавалася каталіцкаму духавенству, але закранала інтарэсы ўсяго народа і фактычна дапаўняла грамату ад 20 лютага.
Незадавальненне праваслаўнай знаці першым скарыстаў Вітаўт, які выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Руска-Літоўскага каралеўства, якое супраць стала б з аднаго боку Полынчы, а з другога - Масквы.Востраўскае пагадненне 1392 г. і Віленска-Радамская унія 1401 г. зафіксавалі ўступкі Ягайлы. Так, у выніку перагавораў у Востраве (каля Ліды) 5 жніўня 1392 г. было заключана пагадненне, паводле якога аслабілася прымусовае акаталічванне, не дазвалялася ўтрымліваць польскіх ваяроў у беларускіх і літоўскіх гарада.
Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў ВКЛ і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персанальнай уніі. Пагадненне юрыдычна аформіла тыя фактычныя ўзаемаадносіны, якія склаліся паміж дзвюма дзяржавамі пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол.
13. Вiленска-Радамская i Гарадзельская унii ВКЛ i Кароны Польскай. Гарадзельскія прывілеі. Акты Пётркаўска-Мельнiцкай уніі 1501 г. Асноўныя палажэнні і значэнне ў развіцці дзяржаўнасці ВКЛ.
Віленска-радамская унія падцвердзіла адасобленнасць і сувэрэнітэт ВКЛ, а таксама правы вял. Князёу.
18 студзеня 1401 г. ў Вільні найбольш уплывовыя феадалы-католікі пацвердзілі саюз з Польшчай, а ў сакавіку таго ж года ў Радаме польскія феадалы прынялі аналагічную пастанову. Такім чынам, саюз, заснаваны на персанальнай уніі, быў зноў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім дагаворы. Феадалы ВКЛ абяцалі выступаць супраць ворагаў і ахоўваць польскія інтарэсы як свае ўласныя, а польскія феадалы абяцалі бараніць інтарэсы літоўскай знаці.Віленска-Радамская унія пацвердзіла адасобленасць і самастойнасць Вялікага княства, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы. Акт Віленска-Радамскай уніі вызначыў сутнасць дзяржаўна-прававой сувязі княства з Польшчай як персанальную унію дзвюх дзяржаў пад верхаводствам аднаго гасудара.саваў буйныя княствы, у Полацк і Віцебск замест князёў былі накіраваны намеснікі і г.д.Глы-бокае задавальненне, атрыманае ў выніку сумеснага про-цістаяння крыжакам, выклікала да жыцця новыя спробы уніі і больш цеснае збліжэнне Польшчы і ВКЛ. Аднак Польшча, якую падштурхоўваў каталіцкі свет, жадала навязаць свае ўмовы ўсходняму суседу. Таму, калі па ініцыятыве Ягайлы ў кастрычніку 1413 г. у Гарадзельскім замку (на Заходнім Бугу) выпрацоўвалі ўмовы уніі дзвюх дзяржаў, кароль і польская шляхта пачалі шукаць падтрымку ў шырокіх слаях літоўскай і беларускай шляхты каталіцкага веравызнання.Асноўныя палажэнні Гарадзельскай уніі юрыдычна замацаваны ў трох граматах (прывілеях). Першая выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у свае гер-бавае брацтва. У другой феадалы-католікі прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечным сяброўстве і саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абяцалі не абіраць сабе князя без нарады і згоды польскіх феадалаў. Тыя у сваю чаргу у выпадку смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. Другая грамата утрымлівала згоду землеуласнікау-католікау Вял. Княства на прыняцце гербау польскіх магнацкіх родау.Магнаты абедзвюх дзяржау кляліся адзін днаму быць у цесным сяброутве і саюзе. У трэцяй грамаце, якая ўвайшла ў гісторыю як Гарадзельскі прывілей, польскі кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і дазваляць ім свабодна распа-раджацца маёмасцю ў сваіх маёнтках, каб узняць іх грамад-скае становішча. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва ВКЛ "далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца" Польскаму каралеўству.Сведчыла аб раўнапраўным становішчы Вялікага княства і Польскага каралеўства, саюз дзвюх дзяржаў не змяніўся, застаўшыся ў форме персанальнай уніі.
14.Прававая сістэма ВКЛ дастатутавага перыяду. Характарыстыка крыніц права. Класіфікацыя заканадаўчых актаў.
Нармат акты у якіх знайшло адлюстраванне права Беларусі, па сваім змесце і форме былі вельмі розныя і ахоплівалі усю разнастайнасць грамадскіх адносінау.Характарызуючы крыніцы права ВКЛ, варта таксама адзначыць Метрыку ВКЛ. Гэта былі зборы актау вялікакняжацкай канцылярыі, у якіх утрымліваліся копіі нарматыуных прававых актау, судовых рашэнняу, іншых дакументау, якія выдаваліся ад імя вялікага князя, рады, соймаў ВКЛьна працягу 15-18вв. У цэлым развіццё заканадаўства ВКЛ можна ўмоўна падзяліць на 2 перыяды-прывілейныя і статутовыя. Характэрнай асаблівасцю першага перыяду зяўляецца прыняцце нарматыўных прававых актаў у форме граматаў(прывілеяў). У залежнасці ад дзеяння нарм. Актаў у прасторы і па колу асоб тыя граматы якія дзейнічалі на ўсёй тэрыт дзяржавы і адносіліся да яго насельніцтва, ппрынята зваць агульназемскімі. Яны замацоўвалі правы шляхецкага саслоўя, якое пачало складвацца ў дзяржаве ў 14 ст. Аднымі з першых такіх грамат былі тры граматы Ягайлы 1387 г. прынятая у мэтах рэалізаціі Крэўскай уніі.Першая грамата, выдадзенная 20 лютага 1387 у Вільні, паклала пачатак ажыцяўленню дзяржаўнай падтрымкі распаўсюджання каталіцызму ў Вялікім княстве. У ёй абвяшчаліся правы і палёгкі для тых асобаў, якія прынялі каталіцкую веру. Грамата Ягайлы ад 22 лютага 1387 г.прынятая ў Лідзе адрасавалася каталіцкаму духавенству.У адпаведнасці з ёй каталіцкае духавенства надзялялася маёнткамі. Увогуле граматамі пацвярджалася палітыка дзяржавы на хуткае і шырокамаштабнае распаўсюджанне каталіцызму. Трэцяя грамата ад 28 красавіка 1387 г. была выдадзена князю Скіргайлу. Яна зявілася юрыдычным актам, які узаконіў перадачу вялікакняжацкіх паўнамоцтваў у ВКЛ князю Скіргайлу. Юрыдычнае афармленне саюза ВКЛ з Польшчай было здзейснена граматамі Віленска-Радамскай і Гарадзельскай уніі. Кіруючыя вярхі Польшчы і ВКЛ узаемна абяцалі падтрымліваць адзін аднаго і быць у пастаянным саюзе. Важныя прынцыпы сасоўнага, агульнашляхецкага права былі закладзены ў граматах 1432, 1434, 1447. Гэтыя законы паклалі пачатак ураўнання у палітычных, сацыяльных і маёмасных правах праваслаўных і католікаў. У грамаце Казіміра 1447 быу пакладзены пачатак замацавання аднаго з важнейшых саслоуных правоу шляхты-асабістай недатыкальнасці і адказнасці за злачынствы толькі у судовым парадку і адраведна законам дзяржавы.
