- •Пытанні і заданні да практычных заняткаў Практычныя заняткі 1
- •Практычныя заняткі 2 Настаўнік і вучні як суб’екты вучэбна-выхаваўчага працэсу
- •Практычныя заняткі 3 Прынцыпы, метады, прыёмы і формы навучання літаратуры
- •Практычныя заняткі 4
- •Практычныя заняткі 5 Шляхі аналізу літаратурнага твора
- •Практычныя заняткі 6–7
- •Практычныя заняткі 10
- •Практычныя заняткі 11
- •Практычныя заняткі 12
- •Практычныя заняткі 13 Асаблівасці вывучэння эпічных твораўу школе
- •Практычныя заняткі 14
- •Практычныя заняткі 15
- •Практычныя заняткі 16–17
- •Практычныя заняткі 18
- •Практычныя заняткі 19
- •Групавыя формы работы
- •Дыскусія
- •Кластар
- •Методыка выкладання беларускай літаратуры
Практычныя заняткі 13 Асаблівасці вывучэння эпічных твораўу школе
Агульныя задачы работы над эпічным творам.
Спецыфіка вывучэння твораў малой эпічнай формы:байкі, літаратурнай казкі, апавядання (навелы).
Адметнасці вывучэння твораў буйной і сярэдняй эпічнай формы.
Праблемы вывучэння асноўных кампанентаў вобразнай сістэмы эпічнага твора: персанаж, аўтар, пейзаж.
Літаратура
1 Вывучэнне літаратуры : Пытанні методыкі / пад. рэд. В.У. Івашына. – Мн. : Народная асвета, 1980. – С.57–91.
2 Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн. : ТАА “Асар”, 2002. – С. 213–226.
3 Каляда, А.А. Выразнае чытанне / А.А. Каляда. – Мн., 1992. – С. 119–134, 140–143.
4 Лазарук М.А. Родная літаратура ў 6 класе: метадычны дапаможнік для настаўніка / М.А. Лазарук, П.І. Лявонава. – Мн. : НМЦэнтр, 1996. – С. 115–118.
5 Логінава, Т.У. Беларуская літаратура ў 7 класе : дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / Т.У. Логінава, Т.І. Мароз. – Мн. : Сэр-Вит, 2005 – С. 171–185.
6 Ляшук, В.Я. Вывучэнне эпічных твораў: дапаможнік для настаўніка / В.Я. Ляшук. – Мн. : Нар. асвета, 1987. – 152 с.
Заданне
Прачытаць апавяданне З.Бядулі “На Каляды к сыну” (7 клас).
Індывідуальныя заданні
(урок па апавяданню З.Бядулі “На Каляды к сыну”)
Выбраць урывак для каменціраванага чытання, прадумаць сістэму каментараў.
Прадумаць прыёмы і формы работы, якія актывізуюць эмацыянальныя рэакцыі вучняў, забяспечваюць сувязь матэрыялу з жыццём, падабраць наглядны матэрыял да тэмы.
Прадумаць змест уступнага этапа ўрока ў выглядзе
гістарычнага каментару;
біяграфічнай даведкі;
тэарэтычных звестак;
эпіграфа да ўрока.
4Прадумаць сістэму заданняў для павобразнага аналізу.
Практычныя заняткі 14
Адметнасці вывучэння драматургіі ў школе
Уступныя і заключныя заняткі па вывучэнні драмы.
Арганізацыя розных відаў чытання п’есы.
Аналіз драматычнага твора: шляхі аналізу, формы і прыёмы работы.
Спецыфічныя “тэатральныя” формы і прыёмы работы над п’есай.
Літаратура
1 Вывучэнне літаратуры: Пытанні методыкі / пад. рэд. В.У. Івашына. – Мн. : Народная асвета, 1980. – С. 136–175.
2 Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн. : ТАА “Асар”, 2002. – С. 201–213.
3 Карухіна, В.А. Урокі беларускай літаратуры ў 8 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання / В.А. Карухіна, П.І. Лявонава, І.М Слесарава. – Мн. : Мастацкая літаратура, 2006. –С. 19–30, 185–210.
4 Кавальчук, М. Ад рамантызму да рэалізму. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і яго п’еса “Пінская шляхта” / М. Кавальчук // Роднае слова. – 2006. – №8. – С. 79–81.
5 Валынец, Л. Абагульняльны ўрок па п’есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” / Л. Валынец // Роднае слова. – 1997. – №1. – С. 42–45.
Заданне
Прачытаць п’есу В.Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”.
Індывідуальныя заданні
(урок у 9 класе па п’есе В. Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”)
Прадумаць комплекс заданняў на выяўленне ідэйнага зместу п’есы, выкарыстаўшы групавыя формы работы (праблемна-тэматычны шлях аналізу).
Прадумаць змест уступнага этапа, падабраць наглядны матэрыял.
Распрацаваць варыянты заданняў для арыенціровачнага этапа.
Прадумаць рэалізацыю спецыфічных “тэатральных” прыёмаў.
Паказаць методыку падрыхтоўкі апераджальнага задання (паведам-лення вучня), даць узор паведамлення.
