Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Брадзіхіна. Методыка выкладання бел. літаратуры...docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
353 Кб
Скачать
☆

Практычныя заняткі 18

Пазакласная і пазашкольная работа па літаратуры

  1. Віды і формы пазакласнай работы.

  2. Урокі пазакласнага чытання.

  3. Факультатыўныя заняткі па беларускай літаратуры: мэты, структура, тэматыка.

Літаратура

  1. 1 Ляшук, В.Я. Матэрыялы для пазакласнай работы па літаратуры/В.Я. Ляшук, Л.П. Смальянава. – Мн. : Нар.асвета, 1971. – 192 с.

  2. Ляшук, В.Я. Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры / В.Я. Ляшук. – Мн. : Нар. асвета, 1980. – 128 с.

  3. Ляшук, В.Я. Урокі пазакласнага чытання. 4–7 класы / В.Я. Ляшук. – Мн. : Нар. асвета, 1984. – 142 с.

  4. Руцкая, А. Пазакласная праца па беларускай літаратуры : дапам. для настаўнікаў / А. Руцкая. – Мн. : Аверсэв, 2000. – 142 с.

  5. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.

  6. Яфімава, М.Б. Літаратурныя вечары ў школе/ М.Б. Яфімава. – Мн.: Нар.асвета, 1977. – 92 с.

Групавое заданне

Распрацаваць літаратурную вечарыну па творчасці аднаго з пісьменнікаў, чыя творчасць прадстаўлена ў школьнай праграме.

Практычныя заняткі 19

Аналіз урока літаратуры

  1. Задачы аналізу ўрока літаратуры.

  2. Схема аналізу ўрока літаратуры.

  3. Тэхналагічная карта ўрока літаратуры.

Літаратура

1 Беспалько, В. П. Системно-методическое обеспечение учебно-воспитательного процесса подготовки специалистов: учеб-метод. пособие / В. П. Беспалько, Ю. Г. Татур. – М. : Высш. шк., 1989. – 144 с.

2 Міхайлаў, М.Р. Практыкум па методыцы выкладання беларускай літаратуры: дапаможнік для студэнтаў / М.Р. Міхайлаў. – Мн. : Вышэйшая школа, 1987. – 142 с.

3 Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.

Заданне

Прааналізваць канспект урока, распрацаваны аднагрупнікам, кіруючыся “Кароткай схемай аналізу ўрока літаратуры” (гл. Памятку 6).

Самастойная кантралюемая работа

СКРС 1.Методыка выкладання беларускай літаратуры як навуковая дысцыпліна

  1. Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры.

  2. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе.

  3. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры.

Заданні

  1. Карыстаючыся тэкстам лекцыі і падручнікамі “Методыка выкладання беларускай літаратуры” пад рэд. В.Я.Ляшук (Мн., 2002. С. 3–43) і “Методыка выкладання беларускай літаратуры” (А.В. Руцкая, М.У.Грынько, Мн., 2011. С. 24–36), адказаць на прапанаваныя пытанні.

  2. У адпаведнасці з парадкавым нумарам прозвішча па журнале вызначаецца варыянт. Да прыкладу: №№3, 13, 23 – трэці варыянт; №№ 7, 17, 27 – сёмы варыянт; №№ 10, 20, 30 – дзясяты варыянт.

  3. Адказы павінны быць дакладнымі і лаканічнымі (ад 1 да 5 сказаў), не ўтрымліваць лішняй інфармацыі.

  4. Пры афармленні работы пытанне запісваецца.

Варыянт 1

  1. Якімі спосабамі адбываецца абагульненне прагрэсіўнага вопыту настаўнікаў-славеснікаў?

  2. Гэты вядомы метадыст выпрацаваў наступныя прыёмы вы­вучэння тэксту: першае чытанне твора настаўнікам і паўторнае вучнямі; аналіз твора ў выглядзе гутаркі; завучванне на памяць. Назавіце прозвішча.

  3. Назавіце найбольш значныя метадычныя працы перыяду 50–60-я гг. 20 ст.і іх аўтараў.

  4. У чым недахопы брыгадна-лабараторнага метаду навучання літаратуры?

  5. Акрэсліце сувязь паміж методыкай выкладання беларускай літаратуры і педагогікай.

  6. Назавіце асноўныя кампаненты курса роднай літаратуры ў школе.

  7. Што значыць фарміраваць каштоўнасна-светапоглядную кампетэн-цыю вучняў?

  8. Назавіце даследчыкаў 20 ст., якія выдалі метадычныя дапаможнікі, прысвечаныя вывучэнню творчасці пэўнага пісьменніка.

  9. Назавіце метадычныя працы І.Самковіча.

  10. Назавіце першыя падручнікі-хрэстаматыі па беларускай літаратуры.

Варыянт 2

  1. Што з’яўляецца прадметам даследавання методыкі выкладання беларускай літаратуры?

  2. Які метад навучання быў найбольш пашыраны ў 30-я гг. 20 ст.?

  3. Які ўклад у развіццё методыкі выкладання беларускай літаратуры зрабіў У.З.Раманінаў?

  4. Якія задачы мае методыка выкладання беларускай літаратуры як прыкладная гуманітарная дысцыпліна ўніверсітэцкай адукацыі настаўніка-філолага?

  5. Якія метадычныя думкі Я.Коласа з’яўляюцца актуальнымі і сёння?

  6. Акрэсліце сувязь паміж методыкай выкладання беларускай літаратуры і філасофіяй.

  7. Назавіце мэты літаратуры як школьнай дысцыпліны.

  8. Якія дасягненні метадычнай навукі звязаны з дзейнасцю Ф.Буслаева. Назавіце працу і год выдання.

  9. Якія перыядычныя выданні, звязаныя з педагагічнай і метадычнай навукай, узнікаюць у 20-я гг. 20 ст. (напішыце 5 назваў)?

  10. З якога года выкладанне беларускай літаратуры разам з мовай і гісторыяй было ўведзена на ўсёй тэрыторыі Беларусі?

Варыянт 3

  1. Назавіце асноўныя задачы тэарэтычнай методыкі.

  2. Назавіце прозвішчы “трох Іванаў” у гісторыі беларускай метадычнай думкі 20 ст.

  3. Як развівалася методыка выкладання беларускай літаратуры ў перыяд хрушчоўскай “адлігі”?

  4. Як суадносяцца паміж сабой паняцці “методыка выкладання літаратуры як навука” і “методыка выкладання беларускай літаратуры як вузаўская дысцыпліна”?

  5. У чым адметнасць педагагічнага друку 20-я гг. 20 ст.?

  6. Назавіце структурныя элементы методыкі выкладання беларускай літаратуры.

  7. Якія віды праектаў прадугледжваў праектны метад 30-я гг. 20 ст.?

  8. Што такое кампетэнцыя?

  9. Якія дасягненні метадычнай навукі звязаны з дзейнасцю У.Стаюніна. Назавіце працу і год выдання.

  10. У якім годзе пры Інбелкульце была створана педагагічная секцыя?

Варыянт 4

  1. Як Вы разумееце паняцце “практычная методыка”?

  2. Які метад навучання быў найбольш пашыраны ў 20-я гг. 20 ст.?

  3. З якімі навукамі звязана методыка выкладання беларускай літаратуры?

  4. На вучняў якіх класаў быў разлічаны метад праектаў, папулярны ў 30-я гг. 20 ст.?

  5. Дайце азначэнне беларускай літаратуры як школьнай вучэбнай дысцыпліны.

  6. Назавіце даследчыкаў 20 ст., якія распрацоўвалі такое прыватнае пытанне методыкі, як тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні?

  7. Што такое кампетэнтнасць?

  8. Якія дасягненні метадычнай навукі звязаны з дзейнасцю В.Астра-горскага. Назавіце працу і год выдання.

  9. Як называлася першая навуковая праца па методыцы выкладання беларускай літаратуры? Хто яе аўтар?

  10. Акрэсліце спецыфіку часопіса “Школа і культура Савецкай Беларусі”.

Варыянт 5

  1. Назавіце аўтараў-складальнікаў падручнікаў-хрэстаматый, якія былі ўведзены ў школьнае навучанне ў 40–50-я гг. 20 ст.

  2. Калі і ў сувязі з якой сітуацыяй пачала фарміравацца методыка выкладання беларускай літаратуры як навука?

  3. Якія праблемы выкладання беларускай літаратуры ўзды­ма­ліся ў 20-я гг. 20 ст. на старонках часопіса “Народная асвета”?

  4. Акрэсліце сувязь паміж методыкай выкладання беларускай літаратуры і тэорыяй літаратуры.

  5. Назавіце даследчыкаў 20 ст., якія выдалі метадычныя дапаможнікі, прысвечаныя выкладанню літаратуры ў пэўным класе.

  6. Што значыць фарміраваць агульнакультурную і літаратурную кампетэнцыю вучняў?

  7. Акрэсліце сутнасць брыгадна-лабараторнага метаду навучання літаратуры.

  8. Назавіце спецыфічнае патрабаванне да ўрока літаратуры ў параў-нанні з іншымі школьнымі дысцыплінамі.

  9. Назавіце асноўныя прагрэсіўныя прапановы І.Замоціна ў галіне метадычнай навукі.

  10. Назавіце асноўныя метады даследавання працэсу выкладання літаратуры ў школе.

Варыянт 6

  1. Дайце азначэнне методыкі выкладання беларускай літаратуры як навуцы.

  2. Акрэсліце сутнасць праектнага метаду навучання літаратуры.

  3. Акрэсліце перспектывы развіцця методыкі выкладання беларускай літаратуры ў 21 ст.

  4. Якая мэта метаду зрэзаў?

  5. У чым была сутнасць школьнага краязнаўства, папулярнага ў 20-я гг. 20 ст.

  6. Акрэсліце сувязь паміж методыкай выкладання беларускай літаратуры і лінгвістыкай.

  7. Чым абумоўлены мэты літаратуры як школьнай дысцыпліны?

  8. Назавіце вядомых рускіх метадыстаў 19 ст. (5 імёнаў).

  9. Якія метадычныя прыёмы вывучэння мастацкага тэксту выпрацоў-ваў у сваіх работах Я.Колас?

  10. Чаму метадычныя працы І.Замоціна доўгі час былі невядомымі шырокай грамадскасці?

Варыянт 7

  1. Што значыць фарміраваць крэатыўную кампетэнцыю вучняў?

  2. Абазначце сутнасць комплексных праграм, якія дзейнічалі з 1924 г.

  3. З якой мэтай вядзецца абагульненне прагрэсіўнага вопыту настаўнікаў-славеснікаў?

  4. Якія гісторыка-культурныя абставіны спрыялі развіццю методыкі выкладання беларускай літаратуры ў 20-я гг. 20 ст.?

  5. Акрэсліце сувязь паміж методыкай выкладання беларускай літаратуры і псіхалогіяй.

  6. Якую працу можна лічыць першым падручнікам па методыцы выкладання беларускай літаратуры? Назавіце аўтара і год выдання.

  7. Назавіце асноўныя метады даследавання працэсу выкладання літаратуры ў школе.

  8. Як развівалася методыка выкладання беларускай літаратуры ў 30-х гг. 20 ст.?

  9. Акрэсліце прапорцыі часу, адведзенага на вывучэнне твораў нацыянальнай літаратуры ў параўнанні з іншымі кампанентамі курса роднай літаратуры.

  10. Гэты вядомы метадыст выпрацаваў наступныя прыёмы вывучэння тэксту: тлумачэнне незразумелых слоў; складанне плана, пераказ; выразнае чытанне. Назавіце прозвішча.

Варыянт 8

1 З якой мэтай праводзіцца натуральны і лабараторны педагагічны эксперымент?

2 Назавіце аўтара і год выдання падручніка “Вывучэнне літаратуры: пытанні методыкі”.

3 Акрэсліце сувязь паміж методыкай выкладання беларускай літаратуры і этыкай.

4 Гэты вядомы метадыст прапанаваў вывучаць літаратуру па храналагічным прынцыпе, развіваць літаратурную мову школьнікаў, выкарыстоўваць ТСН і інш.

5 Што ўяўляюць сабой літаратурныя суды, папулярныя ў якасці формы ўрока ў 20-я гг. 20 ст.? Як ставіўся да гэтай формы І.Замоцін?

6 З якой мэтай у курс роднай літаратуры ўведзена вывучэнне твораў сусветнай класікі?

7 Якія вядомыя беларускія метадысты былі рэпрэсаваны ў 30-я гг. 20 ст.?

8 Назавіце аўтараў-складальнікаў чытанкі “Родныя шляхі”.

9 Што значыць фарміраваць маўленчую кампетэнцыю вучняў?

10 У якім годзе выйшлі першыя праграмы для школ па беларускай літаратуры?

Варыянт 9

  1. У чым заключаліся выдаткі комплексных праграм, якія дзейнічалі з 1924 г.?

  2. З якой мэтай у курс роднай літаратуры ўведзена вывучэнне асноў тэорыі і гісторыі літаратуры?

  3. Назавіце аўтараў і год першага выдання падручніка “Методыка выкладання беларускай літаратуры”.

  4. Акрэсліце сувязь паміж методыкай выкладання беларускай літаратуры і эстэтыкай.

  5. Якія змены ў школьнай праграме па літаратуры адбыліся ў 30-я гг. 20 ст.?

  6. Назавіце асноўныя задачы тэарэтычнай методыкі.

  7. Гэты вядомы метадыст прапанаваў выкарыстоўваць чатырох­этапную структуру вывучэння твора (без арыенціровачных заняткаў), абапірацца пры аналізе на прынцыпы “навуказдольнасці” і “педагагічнасці” і інш.

8 Якія недахопы былі ўласцівы першым праграмам для школ па беларускай літаратуры?

9 У чым розніца паміж мэтанакіраваным назіраннем за вучэбна-выхаваўчым працэсам па літаратуры і натуральным і лабараторным педагагічным эксперыментам?

10 Які асноўны метад літаратуры панаваў у 19 ст.? У чым яго спецыфіка?

Варыянт 10

  1. 1 У чым адметнасць першага школьнага падручніка па беларускай літаратуры (7 клас) У.Дзяржынскага?

  2. Што такое метад зрэзаў?

  3. У чым бачыліся задачы навучання ў 30-х гг. 20 ст.?

  4. Акрэсліце сувязь паміж методыкай выкладання беларускай літаратуры і гісторыяй.

  5. Якую ролю ў курсе беларускай літаратуры займае вывучэнне яе ў сувязі з іншымі відамі мастацтва? Якімі зменамі ў школьнай праграме абумоўлена гэтая асаблівасць?

  6. Назвіце педагагічна-метадычныя часопісы, якія пачалі выдавацца з 80–90-я гг. 20 ст.

  7. Назавіце мэты літаратуры як школьнай дысцыпліны.

  8. Акрэсліце спецыфіку рэалізацыі самастойнай работы пры вывучэнні літаратуры ў сістэме школьнай адукацыі 19 ст.

  9. Аўтарам якога падручніка па методыцы выкладання беларускай літаратуры з’яўляўся Я.Колас? Назавіце год выдання.

  10. Што ўяўляюць сабой літаратурныя суды, папулярныя ў якасці формы ўрока ў 20-х гг. 20 ст.? Як ставіўся да гэтай формы І.Замоцін?

СКРС2. Настаўнік і вучні як суб’екты вучэбна-выхаваўчага працэсу

  1. Сучасная Канцэпцыя літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

  2. Прафесійныя патрабаванні да настаўніка беларускай літаратуры.

  3. Чытацкія ўменні, этапы і важнейшыя крытэрыі літаратурнага развіцця школьнікаў.

  4. Школьны кабінет як арганізацыйна-метадычны цэнтр работы настаўніка-славесніка.

Літаратура

  1. Методыка выкладання беларускай літаратуры / пад.рэд. В.Я.Ляшук. – Мн.: ТАА “Асар”, 2002. – С. 44–52, С. 53–61, С. 72–75, С. 398–406.

  2. Міхайлаў, М.Р. Практыкум па методыцы выкладання беларускай літаратуры / М. Р. Міхайлаў. – Мн.: Вышэйшая школа, 1987. – С.118–121.

  3. Методыка навучання беларускай літаратуры: дапаможнік для настаўнікаў. – Мн.: Навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі”, 2007 (электронная версія)

  4. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.

  5. Прессман, Л.П. Кабинет литературы в школе: пособие для учителя / Л.П. Прессман. – М., 1983. – 183 с.

Заданне

Скласці крыжаванку па тэме.

Патрабаванні:

  • змест крыжаванкі павінны складаць толькі тэрміны і важныя паняцціпа тэмеі павіненахопліваць усе чатыры пытанні;

  • лаканічнасць і змястоўнасць фармуліровак;

  • адказы павінны быць упісаны ў графічную схему;

Крытэрыі ацэнкі:пры якаснасці выканання акрэсленых вышэй патрабаванняў крыжаванка, якая ўтрымлівае 20–30 паняццяў, ацэньваецца ў 4–5 балаў; 30–40 паняццяў – 6–7 балаў; 40–50 паняццяў – 8–9 балаў; звыш 60 паняццяў – 10 балаў.

Увага: у сувязі з рэфармаваннем сістэмы адукацыі інфармацыя, прадстаўленая падручнікамі па першым пытанні, патрабуе карэкціроўкі: 12-гадовая сістэма школьнага навучання змянілася на 11-гадовую; адменена дыферэнцыяцыя навучання (базавы, павышаны, паглыблены ўзроўні).

СКРС 3.Тэорыя літаратуры ў школе

  1. Тэарэтыка-літаратурныя паняцці ў школьнай праграме: значэнне, віды, этапы фарміравання.

  2. Аб’ём, змест і структура тэарэтычных ведаў на розных этапах літаратурнай адукацыі.

  3. Методыка работы па фарміраванні тэарэтыка-літаратурных паняццяў у школе (паэтыка мастацкага тэксту; паняцці гістарычнай паэтыкі; асваенне тэарэтычных ведаў пра верш).

Літаратура

  1. Вывучэнне літаратуры : пытанні методыкі / пад. рэд. В.У. Івашына. – Мн. : Народная асвета, 1980. – С. 175–212.

  2. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн. : ТАА “Асар”, 2002. – С. 270–286.

  3. Методика преподавания литературы / под ред. З.Я. Рез. – М. : Просвещение, 1977. – С. 257–279.

  4. Ленсу, А.Я. Вывучэнне тэорыі літаратуры ў школе / А.Я. Ленсу. – Мн. : Нар. асвета, 1985. – 80 с.

  5. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.

Заданне

Падрыхтавацца да выканання тэставага задання па тэме.

СКРС 4. Стандартныя і нестандартныя ўрокі літаратуры

  1. Стандартныя і нестандартныя ўрокі літаратуры як метадычная праблема.

  2. Тыпалогія нестандартных урокаў літаратуры.

  3. Аналіз вопыту прагрэсіўных настаўнікаў літаратуры.

Літаратура

  1. Вывучэнне літаратуры: пытанні методыкі / пад. рэд. В.У. Івашына. – Мн. : Народная асвета, 1980. – 239 с.

  2. Лугоўскі, А.І. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. – 2-е выд, перапрац. / А.І. Лугоўскі. – Мн. : БДПУ, 2005. –92 с.

  3. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн. : ТАА “Асар”, 2002. – 416 с.

  4. Методика преподавания литературы / под ред. З.Я. Рез. – М. : Просвещение, 1977. – 384 с.

  5. Беспалько, В. П. Системно-методическое обеспечение учебно-воспитательного процесса подготовки специалистов: уч.-метод. по­со­бие. / В. П. Беспалько, Ю. Г. Татур. – М. : Высш. шк., 1989. – 144 с.

  6. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.

Заданне

Напісанне разгорнутага канспекта ўрока па прапанаваных тэмах.

Заўвагі:

  1. У адпаведнасці з парадкавым нумарам прозвішча па журнале вам прапануецца тры тэмы на выбар.

  2. У сувязі з рэфармацыяй сістэмы адукацыі клас, указаны ў дужках, можа не супадаць з класам, указаным на школьным падручніку, у якім змешчаны твор.

  3. У тым выпадку, калі на вывучэнне тэмы ў праграме адведзена некалькі гадзін, урок распрацоўваецца па адной з іх на выбар, што ўказваецца ў канспекце .

Тэматыка ўрокаў:

1) У. Караткевіч “Лебядзіны скіт” (6 клас, 2 г.).

К.Вераніцын “Тарас на Парнасе” (9 клас, 1 г.).

М.Гарэцкі “Літоўскі хутарок” (10 клас, 1 г.).

2) Я.Баршчэўскі “Вужыная карона” (6 клас, 1 г.).

А.Міцкевіч “Гражына” (9 клас, 1 г.).

У.Дубоўка. Жыццёвы і творчы шлях (10 клас, 1 г.).

3) Я.Колас “Жывая вада” (6 клас, 1 г.).

З.Бядуля. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці. Абразкі. Лірычныя мініяцюры (10 клас, 1 г.).

Р.Барадулін. Лірыка (11 клас, 2 г.).

4)М.Багдановіч “Вадзянік” (6 клас, 1 г.).

В.Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта” (9 клас, 3 г.).

К.Крапіва. Жыццёвы і творчы шлях (10 клас, 1 г.).

5)А.Васілевіч “Сябры” (6 клас, 2 г.).

Ядвігін Ш. “Дуб-дзядуля” (9 клас, 1 г.).

У.Дубоўка. Лірыка (10 клас, 1 г.).

6) К.Чорны “Насцечка” (6 клас, 5 г.).

Ф.Багушэвіч “Кепска будзе” (9 клас, 1 г.).

К.Крапіва. Байкі (10 клас, 1 г.).

7) У.Бутрамееў “Славутая дачка Полацкай зямлі” (6 клас, 1 г.).

Я.Купала. Жыццёвы і творчы шлях (9 клас, 1 г.).

К.Крапіва “Хто смяецца апошнім” (10 клас, 3 г.).

8)М.Лынькоў “Васількі” (5 клас, 2 г.).

Я.Купала. Лірыка (9 клас, 1 г.).

А.Мрый “Запіскі Самсона Самасуя” (10 клас, 2 г.).

9) М.Багдановіч Лірыка (9 клас, 2 г.).

Барока. Класіцызм. Асветніцтва (9 клас, 1 г.).

Я.Янішчыц. Лірыка (11 клас, 2 г.).

10) З.Бядуля “На Каляды к сыну” (7 клас, 3 г.).

Я.Колас. Жыццёвы і творчы шлях (9 клас, 1 г.).

К.Чорны “Пошукі будучыні” (10 клас, 3 г.).

11)М.Танк. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці. Лірыка (10 клас, 1 г.).

В.Равінскі “Энеіда навыварат” (9 клас, 1 г.).

А.Вярцінскі “Рэквіем па кожным чацвёртым” (7 клас, 2 г.).

12) В.Карамазаў “Дзяльба кабанчыка” (8 клас, 2 г.).

П.Панчанка. Жыццёвы і творчы шлях (10 клас).

Народная легенда “Нарач” (5 клас, 1 г.).

13)Я.Купала “Раскіданае гняздо” (9 клас, 2 г.).

“Жыціе Еўфрасінні Полацкай” (9 клас, 1 г.).

А.Куляшоў. Лірыка (10 клас, 2 г.).

14)Я.Колас “Хмарка” (8 клас, 2 г.).

М.Багдановіч. Жыццёвы і творчы шлях (9 клас, 1 г.).

М.Лупсякоў. “Мэры Кэт” (7 клас, 3 г.).

15) Г.Далідовіч “Губаты” (8 клас, 2 г.).

Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава (11 клас, 1 г.).

М.Танк “Дрэвы паміраюць” (7 клас, 1 г.).

16) Я.Колас “На ростанях” (“У палескай глушы”) (9 клас, 2 г.).

Беларуская літаратура пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945–1955) (10 клас, 1 г.).

У.Корбан “Малпін жарт” (6 клас, 1 г.).

17)Я.Купала “Магіла льва” (8 клас, 4 г.).

Народная казка “Разумная дачка” (5 клас, 1 г.).

Беларуская літаратура ў гады перыяду абнаўлення грамадства (1956–1965) (10 клас, 1 г.).

18) Беларуская літаратура і антычнасць (9 клас, 1 г.).

Я.Колас “Крыніца” (5 клас, 2 г.).

М.Танк “Люцыян Таполя” (10 клас, 1 г.).

19) У.Караткевіч “Нямоглы бацька” (5 клас, 2 г.).

М.Багдановіч “Страцім-лебедзь” (9 клас, 1 г.).

В.Быкаў “Жураўліны крык” (8 клас, 6 г.).

20) Кірыла Тураўскі. Словы. Казанні. Павучанні (9 клас, 1 г.).

С.Тарасаў “Еўфрасіння Полацкая” (6 клас, 1 г.).

Я.Брыль “Галя” (10 клас, 1 г.).

21) Ф.Скарына. Прадмовы (9 клас, 1 г.).

С.Грахоўскі “Мама” (5 клас, 1 г.).

М.Зарэцкі “Кветка пажоўклая” (10 клас, 1 г.).

22) Я.Баршчэўскі “Шляхціц Завальня” (9 клас, 2 г.).

А.Кудравец “Цітаўкі” (5 клас, 1 г.).

Я.Брыль Жыццё і творчасць. “Memento mori” (10 клас, 1 г.).

23)С.Будны і В.Цяпінскі (9 клас).

М.Лынькоў “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” (5 клас).

А.Дудараў “Вечар” (8 клас, 3 г.).

24)М.Гусоўскі “Песня пра зубра” (9 клас, 1 г.).

В.Адамчык “Сонечны зайчык” (5 клас, урок пазакласнага чытання).

У.Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха” (10 клас, 2 г.).

25) Сусветная і беларуская літаратура пачатку 20 ст. (9 клас, 1 г.).

І.Мележ “Людзі на балоце” (10 клас, 4 г.).

П.Трус “Падаюць сняжынкі” (6 клас, 1 г.).

26) М.Багдановіч “Маёвая песня” (7 клас, 1 г.).

М.Зарэцкі. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці. “Ворагі” (10 клас, 1 г.).

Я.Колас “Новая зямля” (9 клас, 2 г.).

27) “Цар Ірад” (6 клас, 1 г.).

М.Гарэцкі “Роднае карэнне” (10 клас, 1 г.).

П.Панчанка. Лірыка (10 клас, 1 г.).

28) В.Адамчык “Урок арыфметыкі” (7 клас, урок пазакласнага чытання).

Я.Колас. Лірыка (9 клас, 1 г.).

І.Шамякін “Гандлярка і паэт” (11 клас, 2 г.).

29) В.Адамчык “Салодкія яблыкі” (6 клас, 3 г.).

Ф.Багушэвіч. Зборнікі “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”: прадмовы і вершы (9 клас, 1 г.).

Беларуская літаратура ў гады ВАВ (10 клас, 1 г.).

30) А.Куляшоў “Бывай” (8 клас, 1 г.).

Я.Колас “У старых дубах” (5 клас, 1 г.).

Ф.Багушэвіч. Жыццёвы і творчы шлях (9 клас, 1 г.).

Патрабаванні да афармлення канспекта:

1 Агульная характарыстыка:

  • указаць тэму і мэты ўрока;

  • абсталяванне;

  • тып урока (паводле некалькіх класіфікацый);

  • шлях(і) аналізу;

  • прыклад афармлення дошкі.

2 Ход урока:

  • указаць этап урока (этапы абазначаюцца рымскімі лічбамі);

  • у межах кожнага этапа ўказаць вучэбныя сітуацыі, што ўключаюць прыём, форму і змест работы (абазначаюцца арабскімі лічбамі);

  • побач з назвай этапа і вучэбнай сітуацыяй абавязкова ўказваецца прыкладны час (2 хвіліны, 7 хвілін і г.д.) выканання;

  • у дужках прыводзяцца прыкладныя адказы вучняў.

Да прыкладу:

………………..

V Вывучэнне новага матэрыялу (20 хвілін).

  1. Слова настаўніка: тэарэтычная даведка (2 хвіліны).

  2. Эўрыстычная гутарка з мэтай павобразнага аналізу, спалучаная з выбарачным чытаннем (14 хвілін).

  3. Слоўнікавая работа, апераджальнае заданне, лінгвістычны шлях аналізу (3 хвіліны).

  4. ……………і г.д.

VІ Замацаванне новага матэрыялу (15 хвілін).

  1. Індывідуальная самастойная работа з карткамі ў літаратурным сшытку з мэтай засваення ідэйнага зместу твора (3 вучні, у час франтальнай работы з апорнай схемай).

  2. Запаўненне апорнай схемы на дошцы і ў літаратурным сшытку з мэтай засваення адметнасцей кампазіцыі твора (8 хвілін).

  3. …………і г.д.

3 Літаратура:спіс выкарыстаных пры падрыхтоўцы канспекта крыніц змяшчаецца на апошняй старонцы і ўключае як метадычныя, так і літаратуразнаўчыя працы. Бібіліяграфія афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТа.

СКРС 5. Пазакласная і пазашкольная работа

па літаратуры

  1. Віды і формы пазакласнай работы.

  2. Урокі пазакласнага чытання.

  3. Факультатыўныя заняткі па беларускай літаратуры: мэты, структура, тэматыка.

Літаратура

  1. Ляшук, В.Я. Матэрыялы для пазакласнай работы па літа­ра­ту­ры / В.Я. Ляшук, Л.П. Смальянава. – Мн. : Нар. асвета, 1971. – 192 с.

  2. Ляшук, В.Я. Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры / В.Я. Ляшук. – Мн. : Нар. асвета, 1980. – 128 с.

  3. Ляшук, В.Я. Урокі пазакласнага чытання. 4–7 класы / В.Я. Ляшук. – Мн. : Нар. асвета, 1984. – 142 с.

  4. Руцкая, А. Пазакласная праца па беларускай літаратуры : дапам. для настаўнікаў / А. Руцкая. – Мн. : Аверсэв, 2000. – 142 с.

  5. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.

  6. Яфімава, М.Б. Літаратурныя вечары ў школе/ М.Б. Яфімава. – Мн. : Нар.асвета, 1977. – 92 с.

Заданне

Скласці канспект па тэме, карыстаючыся прапанаванай літаратурай.

Сістэма “Крокі”: практычныя рэкамендацыі

па рэалізацыі найбольш складаных форм работы

Рэарганізацыя працэсу школьнай адукацыі патрабуе ад будучых настаўнікаў валодання не толькі традыцыйнай методыкай, але і ўмення карыстацца навейшымі здабыткамі педагагічнай навукі. Разам з тым нярэдка складваецца сітуацыя, калі малады спецыяліст, маючы невялікі практычны вопыт і асвоіўшы ў тэорыі асноўныя прынцыпы ўкаранення сучасных адукацыйных тэхналогій, не заўсёды ясна ўяўляе спецыфіку іх рэалізацыі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Пераадоленню гэтых супярэчнасцей у немалой ступені можа дапамагчы сістэма “Крокі”, якая ўяўляе сабой паслядоўнае раскрыццё механізму дзеяння настаўніка на ўроку падчас арганізацыі нетрадыцыйных форм і прыёмаў навучальнай дзейнасці.

“Мазгавы штурм” (“Мазгаваяатака”)

“Мазгавая атака” прадугледжвае калектыўнае абмеркаванне і стварэнне разнастайных ідэй і гіпотэз, дае магчымасць навучэнцам не толькі ўбачыць праблему па-новаму, але і аргументавана даказваць сваю пазіцыю. Прыём садзейнічае развіццю нестандартнага мыслен­ня, дапамагае ўстанаўленню маральна-псіхалагічнага камфорту на занятках. Схема дзеяння настаўніка наступная.

Крок 1. Вызначце мэту “мазгавой атакі”: гэта можа быць павы­шэнне цікавасці да вядомай вучням тэмы для праверкі ці карэкціроўкі іх ведаў; вырашэнне новай праблемы; вывучэнне меркаванняў дзяцей адносна пэўных актуальных пытанняў; каталізацыя творчай актыўнасці (да прыкладу, варыянты канцоўкі твора) і інш.

Крок 2. Сфармулюйце праблему ў выглядзе пытання, на якое можна даць розныя адказы.

Крок 3. Прапануйце вучням выказаць свае ідэі. Не адхіляйце нават самыя смешныя і недарэчныя. На гэтым этапе няма “пра­віль­ных” і “няправільных” думак. Дэвіз: “Любое меркаванне каштоўнае”. Усе выказаныя ідэі занатуйце на дошцы тэзісна, буйнымі літарамі і з вялікімі інтэрваламі паміж радкамі (для далейшай карэкціроўкі).

Крок 4. Пераканайце вучняў у тым, каб на гэтым этапе яны не давалі ніякіх каментарыяў і не паўтаралі ўжо выказаных ідэй. Папрасіце тлумачэння прапанаванай ідэі толькі ў выпадку некарэктнай яе фармуліроўкі вучнем. Не давайце сваю ацэнку ідэям вучняў. Асцярожна выказвайце свае ідэі толькі ў тым выпадку, калі ёсць неабходнасць у павышэнні актыўнасці класа.

Крок 5. Заахвочвайце, але не прымушайце вучняў да актыўнасці. Не рассаджвайце вучняў у кола, гэта можа перашкодзіць актыўнасці.

Крок 6. Спыніце “мазгавую атаку”, калі ідэі будуць вычарпаны ці калі вы адчуеце згасанне цікавасці. Папрасіце аднаго з вучняў прачы­таць запісанае на дошцы. Дайце магчымасць вучням пракаменці­раваць свае ідэі. Па ходу абмеркавання сцірайце тыя прапановы, якія адхіляюцца большасцю як нерэальныя для практычнага ўвасаблення.

Крок 7. Зачытайце канчатковы варыянт запісаных прапаноў. Можна размеркаваць іх па ступені важнасці. Калі праблема мае практычны характар, вызначце, хто з вучняў (групай ці індыві­дуальна) будзе рэалізоўваць часткі калектыўна выпрацаванага плана.

Крок 8. Напрыканцы неабходна падзякаваць вучням, паказаць значнасць праробленай імі працы.

Заўвага: нельга блытаць прыём “мазгавой атакі”, які дазваляе ства­рыць банк ідэй, з дыскусіяй “сумесны пошук”, што праду­гле­дж­вае выпрацоўку аднаго, найбольш аптымальнага рашэння праблемы.

“Чытанне з прыпынкамі”

“Чытанне з прыпынкамі” – гэта ўмоўная назва метадычнай стратэгіі з выкарыстаннем пытан­няў розных тыпаў, якая праду­гледж­вае чытанне твора невялікімі ўрыўкамі з абмеркаваннем ідэйнага зместу кожнага і прагнозам разві­цця сюжэта. Выкарыстоўваецца як пры самастойным чытанні, так і пры ўспрыняцці тэксту на слых. Прыём дазваляе глыбока аналізаваць і ацэньваць мастацкую рэаль­насць з розных пунктаў погляду. Эфектыўны пры вывучэнні невялі­кага эпічнага ці драматычнага твора. Шырока выкарыстоўваецца ў мадэльнай тэхналогіі.

Крок 1. Пераканайцеся, што тэкст не знаёмы вучням.

Крок 2. Загадзя падзяліце тэкст на часткі, адзначыўшы прыпынкі, якіх павінна быць не больш пяці, каб вучні маглі ўбачыць твор у яго цэласнасці і зразумець узаемасувязь частак. Такія эпізоды па аб’ёме могуць быць розныя, важная ўмова – сэнсавае адзінства ўнутры кожнага ўрыўка. Прыпынкі пажадана рабіць на вострых, кульмінацыйных момантах сюжэта.

Крок 3. Растлумачце вучням задачу і спосаб чытання твора. Укажыце, да якой старонкі (абзаца) чытаецца першы ўрывак (астатнюю частку тэксту пакуль закрываем лістком паперы).

Крок 4. Пры абмеркаванні ўрыўка пажадана выкарыстоўваць усе тыпы пытанняў: простыя, што патрабуюць узгадвання фактаў; інтэр­прэ­тацыйныя, якія пачынаюцца са слоў чаму? навошта? г.д.; твор­чыя, што ўтрымліваюць элемент прадказання і часта маюць у сваім скла­дзе часціцу бы;ацэначныя, накіраваныя на высвятленне кры­тэ­­ры­яў ацэнкі падзей і з’яў; практычныя пытанні, якіяпатра­бу­юць праекцыі сітуацыі на ўласнае жыццё вучня (Што вы зрабілі б на месцы героя?). Пры гэтым пы­тан­не-прагноз з’яўляецца абавязковым (Як далей будуць разві­вац­ца падзеі? Чаму вы так лічыце?). Адказы на апошнія пытанні лепш запісаць на дошцы з указаннем аўтарства.

Крок 5. Паўтарыце крокі 3 і 4 у адносінах да наступных ўрыўкаў.

Крок 6. Прачытаўшы ўвесь тэкст, вярніцеся да прадказанняў вучняў, параўнайце іх з аўтарскім варыянтам.

Заўвага: нельга блытаць “чытанне з прыпынкамі” з такім традыцыйным прыёмам, як каменціраванае чытанне.