Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10_klas_Momento_mory.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
107 Кб
Скачать
☆

IV. Замацаванне

  1. Слова настаўніка з элементамі гутаркі

Самае частае і добрае пажаданне, з якім чалавек звяртаецца да чалавека, - пажаданне шчасця. А ці задумваліся вы, што такое шчасце? Адказ на гэта пытанне людзі не пераставалі шукаць ніколі. У народзе лічаць: шчасце – гэта не жыццё без клопатаў і засмучэнняў, шчасце – гэта стан душы.

  • Што для вас шчасце,запішыце ў сшытку.

Работа навучэнцаў у сшытку

  • Падумайце і запішыце, якія сэнсавыя асацыяцыі ў вас узнікаюць, калі вы чуеце словы “шчасце”, “шчаслівы”.

Работа ў сшытку

Выявілася, што “шчасце” асацыіруецца з вялікай колькасцю слоў. Я прапаную кожнаму выбраць і падкрэсліць па 2 словы ці спалучэнні слоў, якія, на вашу думку, з’яўляюцца найбольш значнымі, найважнейшымі.

  • А зараз давайце паражважаем, як разумеюць шчасце брылёўскія героі. Ці хвалююць іх гэтыя пытанні? Абмяняйцеся сваімі думкамі і меркаваннямі.

  1. Работа ў групах

I група

1. Гісторыя напісання апавядання “Галя”.

2. Будова апавядання “Галя”. Асаблівасці лірычнай прозы.

3. Кароткі змест апавядання.

4. Якія агульначалавечыя праблемы ўздымае пісьменнік у апавяданні “Галя”. На якіх вобразах апавядання раскрываюцца праблемы шчасця і сэнсу жыцця.

II група

1. Чым вылучалася Галя сярод аднагодкаў. Пацвердзіць думку радкамі тэксту.

2. Прачытаць урывак з апавядання – танец Галі і Сярожы. Што хацеў перадаць аўтар апісаннем танца?

3. Якія прадумовы для шчасця былі ў Галі? Як склаўся яе лёс?

4. У чым Галя бачыла сэнс жыцця, чалавечае шчасце?

5. Хто і што вінаватыя ў тым, што Галя адчувае сябе няшчаснай жанчынай?

Выкладчык.

  • Шчасце – паняцце ёмістае, шматграннае. Ці была Галя шчаслівай у жыцці?

  • Праблема шчасця і сэнсу жыцця вырашаецца яшчэ і на вобразе Данькі Хамёнкі.

III група

1. У чым бачыў сэнс жыцця Данька Хамёнак, для чаго жыў?

2. Праз якую мастацкую дэталь Я. Брыль раскрывае характар Данькі? Што ж хаваецца за гэтым замурзаным каўпаком? Адкуль такая неахайнасць у багатага хутараніна. Зачытаць.

Выкладчык.

  • Як выкарыстоўвае сваё багацце Хамёнак. Навошта яно яму?

(Раскрыць амаральнасць Хаменкаў у адносінах да нявесткі. Паказаць “сутнасць” дабраты, што кожная ласка мае сваё адценне, сваё прызначэнне)

  • Праз некаторы час Хамёнак памёр. У сям’і – новы перыд, новы гаспадар.

IV група

1. Што ўяўляў сабою Мікола як чалавек? Чаго ён чакаў ад жыцця?

2. Расказаць, як склаўся лёс Сярожы. У чым ён убачыў сэнс жыцця?

3. Успомніце іншыя творы беларускай літаратуры. Параўнайце, як раскрывае гэту тэму І. Мележ у “Палескай хроніцы”.

Вобразы Галя і Ганна, Мікола і Яўхім.

4. Роля пейзажу ў творы. Лірызм твора.

  1. Слова выкладчыка

Такім чынам, у кожнага з герояў былі свае ўяўленні пра шчасце і сэнс жыцця. А вас хвалююць гэтыя пытанні? Асабліва цяпер, калі вы стаіце на парозе вялікай жыццёвай дарогі. Давайце зададзім іх сабе. Ці адразу знойдуцца адказы?

Ідучы на сённяшнія заняткі, вы пазнаёміліся з яшчэ адным творам Я.Брыля, апавяданнем «Memento mori». «Memento mori» у перакладзе з лац.мовы “памятай пра смерць”