Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10_klas_Momento_mory.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
107 Кб
Скачать
☆

V. Падагульненне

1. Гутарка

  • Да каго звернута назва апавядання «Памятай пра смерць»?

(Да фашыстаў і здраднікаў, якія чынілі свае зверствы, не думаючы пра расправу. Гэтыя словы звернуты таксама да ўсіх людзей, каб яны жылі па законах чалавечнасці, гуманнасці, дабрьіні, каб не рабілі зла іншым, бо яно заўсёды вернецца да таго, хто яго творыць. Гэтыя словы нагадваюць пра тое, што ўсе і ўсё на зямлі пакідае след, і толькі ад самога чалавека залежыць, якім будзе гэты след.)

  • Ці думаў пячнік пра смерць? Як можна ацаніць яго ўчынак? (Безумоўна, думаў. Ён думаў таксама пра людзей. Нават у такой страшнай сітуацыі ён здзейсніў спробу дапамагчы аднавяскоўцам. У героя бьіла сітуацыя выбару, і ён выбраў смерць. Яго ўчынак — прыклад гераізму і мужнасці. Ён сам носьбіт вы- сокай духоўнасці і маральнасці.)

  • Які след ён пакінуў для нашчадкаў? (Гэта след сумленнасці, чалавечай годнасці, любові да людзей, мужнасці.)

Vі. Рэфлексія.

Метад «Закончы фразу»: на ўроку мы даведаліся..., навучыліся..., можам прымяніць свае веды... .

VIІ. Дамашняе заданне. Напісаць водгук на апавяданне Янкі Брыля «Моменто моры».

VII. Вынікі ўрока, выстаўленне адзнак

Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак.

Янка Брыль “Галя”

I група

1. Гісторыя напісання апавядання “Галя”.

2. Будова апавядання “Галя”. Асаблівасці лірычнай прозы.

3. Кароткі змест апавядання.

4. Якія агульначалавечыя праблемы ўздымае пісьменнік у апавяданні “Галя”. На якіх вобразах апавядання раскрываюцца праблемы шчасця і сэнсу жыцця.

Янка Брыль “Галя”

II група

1. Чым вылучалася Галя сярод аднагодкаў. Пацвердзіць думку радкамі тэксту.

2. Прачытаць урывак з апавядання – танец Галі і Сярожы. Што хацеў перадаць аўтар апісаннем танца?

3. Якія прадумовы для шчасця былі ў Галі? Як склаўся яе лёс?

4. У чым Галя бачыла сэнс жыцця, чалавечае шчасце?

5. Хто і што вінаватыя ў тым, што Галя адчувае сябе няшчаснай жанчынай?

Янка Брыль “Галя”