Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10_klas_Momento_mory.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
107 Кб
Скачать
☆
  1. Вобразная характарыстыка печніка

  • Што мы можам сказаць пра папярэдняе жыцце старога ? Як ен пражыў жыцце ? ( жыў сумленна , быў майстрам справы )

  • Як пісьменнік перадае душэўны боль старога ? Дакажыце тэкстам .

( Бледны , са скамянелымі вачамі : бяскроўныя губы перасмыкаліся :

старому цяжка гаварыць , вымаўляць – настолькі ён прыціснуты страшэнным цяжарам – фразы няпоўныя атрымліваюцца ) .

Партрэтная характары- стыка і яе роля

«бяскроўныя губы», «ска- мянелыя вочы», «сівеючая шчэць» — усё сведчыць пра яго ўнутраную напружанасць

Моўная

характары-

стыка

спачатку ледзь вымаўляе словы, паступова смялее, набіраецца моцы, рашучасці годна трымац- ца перад немцам

Маральныя якасці героя

высакародны, альтруіст, гуманны

Характары- стыка паводле сацыяльнай пасады

будуе печы, каб саграваць жытло людзей (у перанос- ным сэнсе — іх душы)

Паводзіны ў час паядынку

трымаецца годна, хоча выра- таваць аднавяскоўцаў, але калі разумее, што гэта немагчыма, трымаецца мужна да апошня- га, атрымлівае маральную перамогу над фашыстам

Аўтарскае стаўленне

аўтар сваім творам увекавеч- вае памяць аб усіх, хто здзейсніў подзвіг у гады вайны

  • Як мяняюцца рэплікі печніка на працягу дыялога з зондэрфюрэрам? Як гэта раскрывае яго душэўны стан? (Яго фразы спачатку кароткія. сказы няпоўныя, у іх стаяць ш.чаткроп'і, відавочна яго няўпэўненасць, але паступова ён становіцца ўпэўненым.)

  • Прасачыце , як нараджаецца подзвіг чалавека з народа ?

(Ажылі вочы , губы перасталі дрыжаць , незвычайным жэстам узняў галаву ... )

  • Чаму чалавек , маючы магчымасць жыць , палічыў за лепшае памерці ? ( Пячнік гіне фізічна , але не як бездапаможная ахвяра , а як гал-к які прымусіў ворага занервавацца і атрымаў над ім маральную перамгу . Не страціў сваёй годнасці , сумлення , не ўяуляў свайго жыцця без аднавесн . У гэтым яго бессмяротнасць.)

  • Што азначае апошняя фраза печніка? (Сваімі словамі ён паказаў, што захопнікі і здраднікі, якую б магутную сілу яньі ні мелі над іншымі, заўсёды будуць нікчэмнымі істотамі, не вартымі быць названымі людзьмі.)

  • Як вы растлумачыце фінал апавядання? Якія прыём тут выкарыстоўваецца? (У фінале спалучаецца сцэна забойства печніка і ўслаўленне яго подзвігу аўтарам. Гэта прыём супрацьпастаўлення. У гэтай сцэне супрацыгастаўляюцца паняцці жыцця і смерці, часовага і вечнага)

  • “І ён жыве “

Чаму гэтымі словамі заканчваецца твор ?

  • Чаму ў апавяданні няма назвы вёскі ?

(Такіх вёсак на Беларусі было шмат . Спалена і разбурана 9200 вёсак , знішчана разам з жыхарамі 627 паселішчаў)

  • Якая ідэя твора ?

(Нішто ,паказвае аўтар, не забіла , не знішчыла ,не прынізіла ў чалавеку Чалавека)

  1. Вобразная характарыстыка перакладчыцы

  • Чаму яе імя Вера? Ці выпадкова гэта? (Называючы яе такім імем, аўтар паказвае, што ў гады вайны страчвалася вера ў што- небудзь чалавечае; у душэўнасць, гуманнасць падобных людзей нельга верыць.)

  • У якім выпадку і як яна праяўляе сваю ініцыятыву? (Яна раіць печніку не маніць, калі ён хоча жыць, бо хутка ўсіх спаляць. Не можа не выклікаць жах абыякавасць, з якой дзяўчына гаворыць з чалавекам, якому пагражае смерць.)

Партрэтная характары- стыка і яе роля

маладая «збялелая перакладчыца, істота ў скураным паліто» і белай вязанай хустцы — добра апранутая, белы колер падкрэслівае, што яна страціла чалавечае аблічча, ператварылася ў здань, прывід

Моўная

характары-

стыка

трымаецца лісліва з фашыстам і дзёрзка з печніком, нават дае яму параду не хітраваць, калі той хоча жыць

Маральныя якасці героя

яна ператварылася ў бяздушную істоту, калі можа спакойна служыць фашыстам і глядзець на іх зверствы; эгаістычная

Характары- стыка паводле сацыяльнай пасады

яе дзейнасць у дадзеным выпадку сведчыць аб прадажнасці яе натуры, двурушніцтве

Паводзіны ў час паядынку

толькі адзін раз яна выказвае сваю сутнасць, калі дае параду

Аўтарскае стаўленне

негатыўнае, аўтар нават не лічыць яе за чалавека