- •Метады псіхалагічнага даследавання: класіфікацыя, характарыстыка і асаблівасці выкарыстання ў працы настаўніка.
- •Паняцце пра адчуванне і ўспрыманне.
- •Паняцце пра ўвагу.
- •Паняцце аб памяці. Улік заканамернасцяў памяці пры арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў.
- •Паняцце пра мысленне і ўяўленне.
- •Паняцце пра волю і валявыя якасці асобы.
- •7. Псіхалагічная характарыстыка эмацыянальнай сферы чалавека.
- •8) Паняцце аб тэмпераменце. Улік асаблівасцей тэмпераменту ў вучэбна-выхаваўчай працы.
- •10. Паняцце пра асобу.
- •9. Паняцце аб характары. Умовы яго фарміравання.
- •11. Паняцце аб зносінах. Псіхалагічная хар-ка зносін.
- •12. Паняцце пра групу
- •13. Міжасабовыя зносіны ў малых групах. Канфлікты, аптымізацыя сац-псіхал.Клімата ў класе.
- •15. Фактары, заканамернасці і рухаючыя сілы псіхічнага развіцця
- •16. Асноўныя тэорыі псіхічнага развіцця (пр) ў айчыннай і замежнай ψ.
- •17. Перыядызацыя псіхічнага развіцця (пр)і яе падставы.
- •18. Культурна-гістарычная тэорыя развіцця псіхікі. (1896-1934)
- •19. Узроставыя асаблівасці псіхічнага развіцця ў дзіцячым узросце
- •20. Асноўныя псіхалагічныя новаўтварэнні ў малодшым школьным узросце і іх характарыстыка.
- •21.Асноўныя ψ-ыя новаўтварэнні ў падлеткавым узросце.
- •22. Узроставыя асаблівасці псіхічнага развіцця ў раннім юнацтве.
- •23. Псих.Характеристика навучання. Навучанне і развіццё. Сутнасць, віды і механізмы навучэння.
- •24. Псіхалагічныя асновы сучаснага навучання.
- •26. Фарміраванне ведаў і паняццяў у працэсе навучання. Умовы фарміравання паняццяў.
- •27 . Псіхалогія асобы і дзейнасці настаўніка.
- •28. Псіхалагічная сутнасць выхавання.
- •29. Агульныя і спецыяльныя здольнасці, іх хар-ка.
8) Паняцце аб тэмпераменце. Улік асаблівасцей тэмпераменту ў вучэбна-выхаваўчай працы.
Т. – і ёсць індывідуальна своеасаблівая якасць псіхікі чалавека, што вызначаюць хуткасць ягонай псіхічнай дзейнасці. Т. уключае 2 кампаненты:
АКТЫЎНАСЦЬ – характарызуе ступень жвавасці, хуткасці ці наадварот
ЭМАЦЫЯНАЛЬНАСЦІ – гэта мадэльнасць эмоцый, пачуццяў, настрояў іх знак (від) станоўчы ці адмоўны.
У псіхалогіі вылучаюцца 4 асноўных тэмперамента: сангвінічны, халерычны, флегматычны, меланхалічны. Кожная з іх мае сваю ўласцівасць і сваю функцыю.:
Сангвінік характарызуецца зменлівымі настроямі, моцнымі пачуццямі і перажываннямі, актыўнай дзейнасцю і захопленасцю, але гэта працягваецца да таго часу, пакуль у яго ёсць цікавасць. Ён аптымістычны, дасціпны, разумны, лёгка знаёміцца з людзьмі, кантралюе свае эмоцыі, хутка прыстасоўваецца да новых абставін, лёгка паддаецца псіхічнаму ўздзеянню іншых. Сангвінік безадказны, любіць выхваляцца, імкнецца да верхавенства ў дружбе і каханні.
у сангвініка патрэбна выхоўваць сур’ёзныя адносіны да ўсяго, каб ён не стаўся легкадумным і абыякавым да сябе, да іншых і да ўсяго;
Халерык характарызуецца павышанай узбуджальнасцю, рухавасцю, энергічнасцю, імгненнай рэакцыяй, гарачымі пачуццямі; пасля ўздыму актыўнасці ў яго настае дэпрэсія, упадак сіл. У халерыка няўстойлівы настрой; ён запальчывы, сябелюбівы, прамалінейны, дрэнна ўжываецца з іншымі, любіць быць лідэрам.
У халерыка патрэбна выхоўваць дысцыплінаванасць, стрыманасць, самакантроль, каб ён спачатку думаў, а потым нешта рабіў, а не наадварот, а таксама фарміраваць у яго добразычлівасць, каб не быў зласлівы і помслівы;
Флегматык добра сябе паводзіць, пазбягае хуткіх і неабдуманых рашэнняў, павольна пераключаецца з аднаго віду дзейнасці на іншы, пасіўны, любіць парадак, пазбягае неабдуманых зносін і знаёмстваў, хоць лёгка прывыкае да новых умоў. Працуе павольна, работу выконвае добрасумленна. Ёсць у яго і недахопы: няўпэўненасць у сабе, разгубленасць у складаных сітуацыях, нізкая самаацэнка, празмерная падазронасць да іншых.
У флегматыка патрэбна выхоўваць актыўнасць і большую эмацыянальнасць, каб не быў лянотным і ўмеў спачываць іншым;
Для меланхоліка характэрна высокая эмацыянальнасць, уражлівасць, спагадлівасць і лёгкая ранімасць; у экстрэмальных сітуацыях часта ўзнікаюць панічны стан, нуда, туга. Ён сарамлівы, баязлівы, нерашучы, балюча пераносіць няўдачы.
У меланхолікаў трэба выхоўваць таварыскасць, большую непрабівальнасць ад уздзеяння са знешняга свету, упэўненасць у сябе і сваіх сілах, каб не стаўся адгужаным, замкненым, трывожлівым, лёгка ранімым, неупэўненным.
Першыя 3 тэмперамента адносяцца да моцнага тыпу нярвовай сістэмы, а 4 – да слабага. Таму працуючы з дзецьмі варта зважаць на тып іх НС .Моцная НС праяўляецца ў здатнасці дзяцей да працяглай напружанай працы, увага у іх устойлівая, яны стрыманыя, валодаюць сабой, працуюць раўнамерна, хутка канцэтруюцца, хутка размяркоўваюць і пераключаюць сваю ўвагу, у час працы не адхіляюцца ў дзяцей са слабай нярвовай сістэмай усё наадварот.
