- •Анатолий Николаевич Андреев, доктор филологических наук, профессор Что же такое литература?
- •Літаратура
- •Паліна Паўлаўна Ткачова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт “Што такое смех?
- •Ізольда Уладзіміраўна Ківель,
- •Літаратура
- •Литература
- •Литература:
- •Нябачны, ўбачыцца
- •Зямлю трымаюць нябёсы? [3, 23].
- •Літаратура
- •Канстанцін Фёдаравіч Піскуноў, аспірант Пяцістопны харэй Уладзіміра Караткевіча
- •Табліца 2. Сярэдняя націсковасць стопаў
- •Літаратура
- •Пераклад у найбольш простым разуменні – пераўтварэнне паведамлення (інфармацыі) на зыходнай мове ў паведамленне на другой мове.
- •Літаратура
- •Наталля Васільеўна Дзянісава, кандыдат філалагічных навук, аглядальнік газеты “Літаратура і мастацтва” (у 1995 – 1998 гг. – аспірант кафедры тэорыі літаратуры) Аўтарскі пераклад драматычных твораў
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Праблемы беларускай фалькларыстыкі
- •Рыма Мадэстаўна Кавалёва,
- •Кандыдат філалагічных навук, дацэнт
- •Мастацкі дыскурс абрадавых і пазаабрадавых песень
- •Літаратура
- •Примечания
- •Литература
- •Літаратура
- •Светлана Иановна Крылова, соискатель кафедры теории литературы к вопросу о мифологеме
- •Литература
- •Марыя Вячаславаўна Кудрашова, аспірант Онімы ў беларускіх замовах
- •Літаратура
- •Лук’янава Таццяна Валер’еўна, аспірант Праблема жанру ў фальклорнай няказкавай прозе
- •Літаратура
Табліца 2. Сярэдняя націсковасць стопаў
Стопы |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
Сярэдняя ўдарнасць |
Савецкія паэты |
58,7 |
76,4 |
86,3 |
37,3 |
100 |
71,7 |
У. Караткевіч |
63,8 |
78,9 |
80,4 |
53,9 |
100 |
75,3 |
Гэта асабліва добра бачна на схеме. У выніку радок Караткевіча гучыць больш “роўна”.
Х5 – памер, шырока пашыраны ў сучаснай паэзіі. Семантычны арэол гэтага памеру па гэтай прычне з цяжкасцю можа быць вызначаны, улічваючы яго семантычную нейтралізацыю. “Ужывальнасць гэтага памеру імкліва ўзрастае з кожным дзесяцігоддзем, ён распаўсюджваецца на новыя і новыя тэмы, і лермантаўская традыцыя паступова губляецца ў вялікай колькасці новых семантычных афарбовак” [3, 254]. Тым не менш, акрэсліць некаторыя семантычныя афарбоўкі гэтага памеру ў паэзіі ХХ стагоддзя падаецца і магчымым, і карысным.
У якасці матэрыялу для дадзенага даследавання былі выкарыстаны ўсе вядомыя творы У. Караткевіча, напісаныя Х5. Гэта вершы “Алень”; “Балада аб нашэсцях”, “Бацькаўшчына”, “Бог важдаецца з беларускімі прозвішчамі”, “Бог пайшоў. Жыцце ідзе пад кручу...”, “Васілю Быкаву”, “Вершы не дапамаглі”, “Вясна”, “Гусі-лебедзі ў лугах зялёных...”, “Дзед Цыпрук, вартаўнік калгаснага стаўка”, “Дзеці”, “I бывай. Не трэба шкадаванняў...”, “Марозныя тропікі”, “Можна ўсё: пусціць каханне дымам...”, “Не злабіся на ерэтыкоў...”, “О вясна! Таполі! Свеце мілы!..”, “Падымаюць жоўтыя галовы...”, “Паязджане”, “Рэчка Папараць”, “Састарэлы месяц”, “Сумесь Бураціна з Аэлітай...”, “Тагасветнае”, “Таўрыдзе”, “Ты і я”, “У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы”, “У жніўны дзень (Жарт)”, “Цвыркун і праблема чыстага мастацтва”, “Эмігранты”.
М.Л. Гаспараў вылучае ў семантычным арэоле лірычнага пяцістопнага харэя лермантаўскай традыцыі пяць семантычных афарбовак: “ноч”, “пейзаж”, “каханне”, “смерць”, “шлях” [3, 264].
Усе гэтыя семантычныя афарбоўкі мы знаходзім у Караткевіча. Найбольш пашыраны ў рускай паэзіі матыў “ноч” сустракаецца ў нашай выбарцы даволі рэдка і амаль заўсёды выступае ў спалучэнні “ноч і пейзаж” ці “ноч і каханне”:
Дагарэў за брамай небакрай, // Месяц паміж воблачкаў плыве [7, 36].
Фары за акном – і ён святлее, // Месяц за акном – і ён пяе... // Меркне у тваіх дрыготкіх веях, // Калі гладжу валасы твае[7, 356].
Нашмат часцей ён замяняецца на «вечар», што не ўкладаецца ў лермантаўскую традыцыю.
Лісце ў пушчы як цудоўны ложак. // Вечар. I ад дрэў гусцее цень. [7, 312].
Вечар зацяпліў бярозак свечы. // Я адзін. Ты не памёрла, не. [7, 177].
Падымаюць жоўтыя галовы // Над вадой гарлачыкі ў Падкове – // Старарэчышчы маёй ракі. // Вечар спаць рыхтуецца у дрэвах. [7, 219].
М. Гаспараў адзначае, што “...Пейзаж у еўрапейскай паэтычнай традыцыі рэдка бывае самастойным: звычайна ён замыкаецца на тэмах вечнага жыцця, смерці або Бога” [3, 251 – 252]. У Караткевіча “пейзаж” амаль заўсёды звязаны з тэмай Радзімы, якая робіцца дамінантай яго творчасці.
Раска, як русалчына луска, // На вадзе ад месяца гарыць. // А вакол травіцы роснай рай // I бярозак белая сям'я. // Мой чароўны беларускі край, // Бацькаўшчына светлая мая! [7, 37].
У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы, // Разгайдалася хмурынак бель, // I спявае пад тугім вятрыскам // Лугавы вясёлы жаўтазель. // Ўсе шляхі прыводзяць не да Рыма, // А да родных вербаў і бяроз. [7, 40].
На празрыстых, светла-сініх водах // Сняцца ім айчыны берагі, // Папараць, імшаныя калоды, // Сінія пад месяцам лугі, // Сінія пралескі на сугрэве, // Мухамор чырвоны ля азёр // I калоны манументаў-дрэваў, // Што вярхамі дастаюць да зор. [7, 43].
Матыў “шлях” (у прамым значэнні) у Караткевіча рэдкі. Трэба адзначыць, што гэты матыў рэдкі і ў рускай паэзіі [3, 244].
Шлях цячэ між дрэў, пакрытых інеем. // Зімні, казачны убор зямлі. [7, 334].
Часцей у Караткевіча “лермантаўская” дарога трансфармуецца ў “жыццёвы шлях” ці гістарычны шлях краіны.
Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. // Але йдзі і не губляй спакой. // Ёсць замест прыватнай неўміручасці - // Бессмяротнасць нацыі тваёй. [7, 394].
Але ў сне не вып'еш столькі гора. // Ведаю, што я званіў у шчыт, // Я граміў татар пад Крутагор'ем, // Я крышыў крыжацкія мячы. [7, 70].
“Смерць” у Караткевіча выступае толькі ў спалучэнні “смерць і каханне”.
Што мне нетры? / Што мне цені смерці? //Што мне змеі? / Толькі ты любі. [7, 271].
Над кахання нашага магілай, // Што загубіцца ў былых вяках, // Залатая падаплёка крылаў // Маладога звонкага шпака. [7, 177].
Мы бачым, што Караткевіч не толькі выкарыстоўвае вылучаныя Гаспаравым семантычныя афарбоўкі “ноч”, “пейзаж”, “каханне”, “смерць”, “шлях”, але і пашырае семантычны арэол Х5 новымі афарбоўкамі.
