Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праблема красы ў эстэтыцы М.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
158 Кб
Скачать
☆

Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.

Гарун быў і выдатным празаікам. На працягу 1912-15 у «Нн» з'яв.4 яго празаічныя творы: кароценькая алегарычная легенда «Першы снег» і апавяданні «Пан Шабуневіч», «Маладое», «Чалавек без крыві». Пасля вяртання з Сібіры ў газетах «Вольная Беларусь» і «Беларусь» пісьменнік апублікаваў яшчэ тры апавяданні: «Свята», «П'ера і Каламбіна», «У Панасавым сяле». Празаічныя творы падпісваў псеўданімам I. Жывіца (Жывіца— дзявочае прозвішча маці Гаруна). Проза пісьменніка надзейна абапіралася на нац.традыцыі літ.і бытавога апавядання. Разам з тым яна незвычайна ўзбагачала традыцыйныя формы вобразнасці, мастацкага стылю, кампазіцыі. Найбольш адметная асаблівасць прозы Гаруна— яе ідэйна-тэматычнае багацце, смелы выхад за рамкі традыцыйнай тэматыкі, звязанай у творчасці пераважнай большасці бел.пісьменнікаў з жыццём вёскі, яе паўсядзённым побытам, трывогамі, спадзяваннямі і з няўхільным ростам грамадскай свядомасці, пошукамі найвышэйшых маральных крытэрыяў для чалавечага грамадства.У сваёй прозе Гарун не абышоў пытання пра лёс роднай мовы і нац.самасвядомасць беларусаў. Шчырым патрыётам свайго краю, свядомым беларусам выступае галоўны герой апавядання «Пан Шабуневіч»(1912, «НН»). У творы паказваецца складаны лёс тых людзей, якія спрабуюць абараняць права роднай мовы на існаванне ў штодзённым жыцці. На іх долю выпадае шмат расчараванняў. Нават калі ў газетах з'яв.паведамленне аб праве дзяцей вучыцца на роднай мове, то і тут радасць прыхільнікаў беларушчыны аказалася неапраўданай. Апавядальнік з горкім жалем вымушаны быў—у каторы ўжо раз! — пераканацца: «Беларускую мову яшчэ раз выкасавалі з ліку родных моў.

«Свята»-прысвечана апісанню жыцця і побыту палітычнага пасяленца ў Сібіры. У апавяданні рэалістычна абмалёўваецца жыццё пасяленцаў — і тут, бясспрэчна, нямала аўтабіяграфічнага,— а таксама побыт сібіракоў, іх норавы і звычаі. А яшчэ ў творы — выпадкова ці невыпадкова — нейкім незвычайным матывам усплывае пераклічка рэвалюцыйных падзей розных гістарычных эпох. Малады пасяленец Грыневіч трапіў у Сібір за палітыч.дзейнасць — трэба меркаваць, што за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905—07. А галоўным і па сутнасці адзіным арыенцірам у часе для старэнькае жанчыны служылі колішнія паўстанні, з якімі перапляліся лёсы блізкіх ёй людзей.

Асаблівасці:

  • аўтабіяграфічнасць

  • рэалістычнаць да дробязей

  • храналаг лінія ад паўстанняў 1830, 1863 да 1905-1907

  • шырок прасторавыя рамкі (Беларусь - Сібір)

“Чалавек без крыві”: астрожане жыцце калечыць лес чалавека, разбуральна ўздзейнічае на яго псіхалогію. Як вынік, былы астрожнік не знайшоў сэнсу жыцця на волі і забіў сябе.

“П’ера і Каламбіна”: празаічны трыпціх (часткі твора не звяз сюжэтна, але аб’ядн агульнай тэмай кахання):

  • роздум аб гэтым пачуцці, яго уздзеянні на мужч і жанч

  • зварот да еўрап класікі

  • зварот да агульначалавечых праблем, не звяз з канкрэтным часам ці асобай, падзеяй

Наватарства прозы:

  1. спалуч разнамаштабных падзей у адным творы

  2. перапляценне фантаст і рэалістячнага

  3. увядзенне нар-гутарк лексікі з адпаведным сінтаксісам, формамі

  4. алегарычнасць, нов маст сродкі

  5. шырок тэматыка (адарваўся ад быт весачн тэм)