- •Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- •М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- •Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
- •Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
- •Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
- •Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- •Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
Перад самай смерцю, у 1920 Гарун выдаў зб.п'ес «Жывыя казкі» для дзіцячага тэатра: «Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць». Двойчы публікавалася пераробленая з польс.мовы дзіцячая п'еса «Датрымаў характар». Пішучы гэтыя п'есы, аўтар быў прыкаваны цяжкай хваробай да ложка. Аднак, нягледзячы на гэта, у творах пануе светлая атмасфера жыццесцвярджэння, аптымізму, непрымірымасці да махлярства, фальшу.У п'есах арганічна спалучаецца народ.казачная фантастыка і багацце фантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесь ход падзей падпарадкаваны задачы ўслаўлення маральных прынцыпаў справядлівасці, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячым узросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека.
«Хлопчык у лесе»—можна параўнаць з драматычнай паэмай Купалы «Сон на кургане». Героі абодвух твораў заблудзіліся ў цёмным дрымучым лесе, дзе іх падсцерагалі нечаканыя прыгоды.
наяўнасць 2 розных міроў
напісана казка вершамі
шмат песень з нотамі = шматграннасць таленту пісьменніка
«Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусім слабая Жабрачка ходзіць па свеце не для таго, каб прасіць хлеба, а каб памагаць людзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькі сумленным людзям.
«Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць» —сцэнка з жыцця пастушка, яго канфлікт з местачковымі злодзеямі падаюцца на фоне рэвалюцыйных перамен у вёсцы, калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якія ўтварылі свой камітэт. Казка пісалася і друкавалася ў час іншаземнай акупацыі, пры якой памешчыцкае землеўладанне з'яўл. непарушным, абаранялася ўсёй сілай законаў ваеннага часу. А гэта значыць, што Алесь Гарун заглядваў наперад і прадбачыў такі паварот у лёсе працоўнага сялянства. Праўда, у сваёй казцы-жарце аўтар не канкрэтызаваў, якім чынам такое можа ажыццявіцца.Казкі Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца дзіцячыя х-ры, паказваюцца іх гульні і ўяўленні.
Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
“Одгукі”-выступаў супраць экспансіі польскіх легіенаў на ўсход, супраць спробаў далучэння Бел.да Польшчы. Ідэйныя пазіцыі Г.на той час аказаліся далека не адназначнымі. У 1918 ен ні верыў ні палякам, ні бальшавікам
Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
Годы жыцця: 1883-1938
Месца нараджэння: Калесьнікi
Біаграфія:
Псэўданімы і крыптанімы: Власт; Wlast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus; В.В...; В-...; В.Л.; В.Л-скі; В-т; Л.; Ю.В.
Бацькі: Юстын і Ганна-безьзямельная шляхта.
Месцы жыхарства:
-Віцебшчыны(дзіцячыя гады)
-Парагяй(жончына радзіма)
-Рыга(іспыт на атрымання атэстату, зрэзаўся на рускай мове)
Дзеці:Ганна, Стася
Падручнікі:
-“Родныя зярнят”
-“Незабудка”
Адукацыя:
-Пагосцкая пачатковая школа.
-вучыў лацінскую мову ў свайго дзядзькі Франціша Ластоўскага.
- дзесенскай павятовай вучэльне
-Пецярбургскі ўнівер(не скончыў)
Праца:
-хлопчык на паслугах у віннай лаўцы(Вільня),
-канцылярыст у Шаўлях (Летува),
-бібліятэкар у студэнцкай бібліятэцы(Пецярбург)
-канторшчык на таварнай станцыі ў Рызе
-сакратар НН
-загадчык першай бел.кнігарні
-рэдактар “Гомана”(1916-1917)
-выдаваў газету«Krywičanin», “Крывіч”(Коўна)
-бел.аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне
-прэм’ер у Радзе БНР
-дарэктар Бел.дзярж музею
-акадэмік і сакратар Акадэміі Навук і Інбелкульта
1903-ажаніўся з Марыяй Іваноўскай
1906—1908 уваходзіў у БСГ.
Арышт за партызанскую барацьбу супраць палякаў-некалькі месяцаў у турме. Пасля дэпартацыя за межы Беларусі ў Рыгу
1923-адыход ад актыўнай паліт дзейнасьці.
1927 урад БССР дазволіў яму вярнуцца ў Менск.
1930-экспэдыцыя ў Сібір, арыштавалі па справе «СВБ», пазбавілі звання акадэміка і саслалі на 5 гадоў у Саратаў. Там ён працаваў загадчыкам аддзелу рэдкай кнігі ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы.
1937-арышт,
1938-расстралялі.
Па першым прыгаворы рэабілітаваны-1988, па другім — у 1958.
Творчасць:
Да паэтычнай творчасці звярнуўся амаль у 40 год. Перад тым паэзіяй не захапляўся. Звярнуўшыся, выявіў сябе нетрадыцыйным майстарам. І ў паэзіі працягваў сцвярджаць ідэй пра незалежную Беларусь. Дэбют ― 1922 упершым нумары часопіса “Беларускі сцяг”. Усяго вершаў каля 40, але ўсе арыгінальыя. Новыя матывы, новы настрой і літ.прыемы. Наватарства матываў, настрою і літаратурных прыёмаў абумоўлена мастацкім крэдам Ластоўскага. “Адзін геніяльны твор, напісаны па-беларуску можа даць славу і пашану нашаму народу”.
1910 - "Кароткую гісторыю Беларусі" — першая кніга, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар ВКЛ. Канцэптуальна абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі. У "Нашай ніве" і ў "Гоман" змясціў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі. Некаторыя зь іх склалі асобнае выданне "Калісь і цяпер: Гістарычна-грамадзянскія нарысы" (Вільня, 1918).
"Нарысы беларускай гісторыі"-па сутнасьці першая бел энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. "Падручны расійска-крыўскі слоўнік"(1924), які ўключаў:
-"Крыўскі (беларускі) іменьнік";
-"Назовы птахаў"
-"Іменнік расцін"
-"Вайсковая каманда"
"Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя"-галоўная праца(1926)
Асаблівасці творчасці:
-Апантанасць “крывіцкасцю”
-Зварот да легендаў, казак
-Мастацкая пераапрацоўка
-Ствараў не гісторыю, а міфы
