- •Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- •М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- •Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
- •Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
- •Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
- •Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- •Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
1913 г. на старонках “НН” адбылася дыскусія паміж Юрыем Верашчакай( “Сплачвайце доўг” (Вацлаў Ластоўскі) і Янкам Купалам(“Чаму плача песня наша”). Дыскусія мела станоўчы сэнс, бо мэтай было капанне новага рэчышча для бел літаратуры, выпрацоўка новых крытэрыяў, падыходаў да развіцця бел.літ.. Сутнасць дыскусіі была ў тым, што Верашчака гаварыў, што бел.літ зацыклілася на сацыяльных бядотах, прыводзячы вершы Купалы, Коласа. Па словах Верашчакі, чытач павінен звяртацца да твораў і чытаць не толькі сумнае, аднак і красу. Аданк, і Купалы і ў Коласа гэтага перыяду была адлюстравана прыгажосць. У Купалы гэтая прыгажосць больш рамантычная, а ў Коласа-рэалістычная. Аднак галоўнай іх тэмай была тэма сацыяльных нягод. Хаця і Ластоўскі быў праваў, аднак і Купала праў у тым, што пакуль не абудзецца свядомасць беларусаў іх цяжка будзе прыцягнуць да красоўтаў. Бо іх жыцце звязана з набыццем правоў. Ластоўскі праў у тым, што трэба ўзбагачаць літаратуру новымі формамі. Ен хацеў засяродзіць увагу на ўнутраным свеце селяніна, абысці агульнае адлюстраванне. Палеміка прыцягнула ўвагу пісьменнікаў і сведчыла пра высокую рамку, што ставілі перад сабой бел.пісьменнікі.
В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
1909 у НН было надрукавана апавяданне “Нарадзіны”, у наступным нумары замалеўка “Зайчык”. Гэта ― пачатак беларускай дзіцячай літаратуры. Потым для дзяцей Ластоўскі напіша такія творы, як “Князь Барыс і чорт”, “Дзед і ўнук”, “Певень і гуся”…Першыя празаічныя тэксты Ластоўскага вылучаліся музычным настроем, лірызмам. Пісьменнік намацаваў сваю тэму — пераважна гістарычную. У апавяданні “Лебядзіная песня (1910) Ластоўскі адным з першых у бел літ паказвае вобраз беларуса-селяніна, што пайшоў працаваць у горад, але не здолеў прыстасавацца да новага жыцця. Душа галоўнага героя сумуе па вёсцы.
Паводле ўласнага прызнання, як мовазнаўца ён бярэ пачатак «ад 1902 году», калі стаў занатоўваць «цікавыя» словы. Напачатку запісвае іх для сябе. Адсутнасць спецыяльнай філалагічнай адукацыі адбілася на слоўнікавай структуры.
Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
Да паэтычнай творчасці звярнуўся амаль у 40 год. Перад тым паэзіяй не захапляўся. Звярнуўшыся, выявіў сябе нетрадыцыйным майстарам. І ў паэзіі працягваў сцвярджаць ідэй пра незалежную Беларусь. Дэбют ― 1922 упершым нумары часопіса “Беларускі сцяг”. Усяго вершаў каля 40, але ўсе арыгінальыя. Новыя матывы, новы настрой і літ.прыемы. Наватарства матываў, настрою і літаратурных прыёмаў абумоўлена мастацкім крэдам Ластоўскага. “Адзін геніяльны твор, напісаны па-беларуску можа даць славу і пашану нашаму народу”.
Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
Паміж творамі В. Ластоўскага, літаратурай мадэрнізму і сучаснай літаратурай постмадэрнізму існуе відавочная сувязь. "Мадэрнізм характарызуецца перш за ўсё адмаўленнем прынцыпу адлюстравання і заменай яго прынцыпам стварэння новай рэальнасці". Такую новую рэальнасць мы назіраем у творах В.Ластоўскага. Гэта датычыцца яго аповесці "Лабірынты", якую даследчыкі прызналі нават нацыянальнай утопіяй.
Жанр гісторыка-прыгодніцкай прозы сёння вельмі актыўна і плённа развіваецца. Але ён з'явіўся ў нас не на пустым месцы. "3'явай, прыглушанай больш чым паўстагоддзем маўчання, сталася і аповесць Власта "Лабірынты", апублікаваная ўпершыню на старонках "Крывіча". Твор, насычаны нястрымнай гістарычнай фантазіяй, – бясспрэчная вяршыня творчасці Ластоўскага-празаіка. Чытаеш і разумееш: фенамен У.Караткевіча для беларускай літаратуры быў запраграмаваны. І праз дзесяцігоддзі ўвасобіўся".
У аповесці дзіўным чынам перапляліся праўда з фантазіяй, рэалізм з рамантызмам і марай. Тут мы маем не толькі выдатна распрацаваны прыгодніцкі сюжэт, які захапляе чытача; у творы паўстае і цікавая гіпотэза на паходжанне славян. Мабыць, гэтыя разважанні разам з народжаным В.Ластоўскім тэрмінам "Крывія" для афіцыйнай назвы дзяржавы і сталі падставай для абвінавачвання пісьменніка ледзь не ва ўсіх "смяротных грахах". Сёння пытанні паходжання беларусаў, нацыянальнага менталітэту вырашаюць вельмі сур'ёзныя навукоўцы. Не апошнюю ролю ў гэтых даследаваннях адыгрываюць літаратурныя творы. В.Ластоўскі сапраўды стварае міф. Фантазія аўтара, адштурхоўваючыся ад рэальных фактаў, стварае фата-маргану – падземныя лабірынты В.Ластоўскага ў Полацку. У сваім змяшэнні рэальнага і нерэальнага аповесць "Лабірынты" нагадвае паданне пра затануўшыя гарады, у якіх да сённяшняга дня ідзе жыццё і звоняць званы. Пад зямлёй – вечна жывыя старцы, якіх, кажучы словамі Я.Купалы, "не кранулі косы змен". Яны тут, побач, у рэальным Полацку.
В.Ластоўскі стварае свой свет, сваю рэальнасць, ці надрэальнасць, што можна лічыць прыкметаю мадэрнізму. У 1997 г. у часопісе "Маладосць" была надрукавана аповесць А.Лойкі "Кельты не паміраюць...". Аўтар, карыстаючыся прыгодніцка-дэтэктыўным сюжэтам, падымае пытанні паходжання беларусаў і нават абапіраецца на аповесць В.Ластоўскага "Лабірынты". Такім чынам, мы можам назіраць у сучаснай беларускай літаратуры пэўную тыпалагічную і ідэйную традыцыю ад В.Ластоўскага да У.Караткевіча, А.Лойкі, А.Разанава і іншых паэтаў, што прадстаўляюць плынь інтэлектуальнай мастацкай творчасці.
Апавяданне ў творы вядзецца ад аўтарскага імя. Падзеі ў творы адбываюцца ў канцы XIX — пачатку XX ст. Захапленне героя і прыводзіць шукальніка сівой даўніны ў старажытны Полацк, дзе ён знаёміцца з сябрамі так званай Археалагічнай Вольнай Контэрфратэрніі —заўзятымі аматарамі роднай старасветчыны. Размовы ўдзельнікаў гуртка захапляюць сваімі глыбокімі пазнаннямі з гісторыі роднай зямлі. Што толькі не закранаюць яны! I перасяленне плямёнаў яцвягаў, культуру Старажытнай Грэцыі, Індыі, Рыма, Егіпта і скарбы знакамітай полацкай бібліятэкі. Сярод манускрыптаў, апраўленых ў шырокія, драўляныя, абцягнутыя скурай пераплёты, нібыта захаваліся і летапіс Полацкага княства, і «праўдзівы экземпляр «Аповесці мінулых часоў», і «ўласнаручныя пісанні братоў Кірыла і Мяфодзія. Сярод суразмоўнікаў глыбокімі ведамі вылучаўся «мясцовы полацкі мешчанін Грыгор Н., маўклівы, сівавусы старац, які ўпарта гаварыў толькі па-беларуску. Калегі нядзялілі яго мянушкай «Падземны Чалавек», бо апавядаў ён неверагодныя легенды аб падземных. Гамонка бяседнікаў зацягнулася да позняй ночы, але, развітаўшыся з ўсімі і вярнуўшыся ў свой нумар атэля, галоўнаму герою не суджана было спакойнага адпачынку. Першы ягоны сон стрывожыў ціхі стук у акно. Гэта быў «Падземны Чалавек», які таямніча прызнаўся, што даўно ведае ход у схаваную бібліятэку і прапанаваў пайсці агледзець падземныя скарбы. Праваднік запатрабаваў ад галоўнага героя нікому пра гэта не гаварыць. І яны пашлі па “лабірынтах”. Калі ў гулкім падзямеллі гучалі хвалюючыя словы, раптоўна патухае свечка. Пасля вялікіх намаганняў, запаліўшы агонь, перад вачыма аўтара-героя паўстала крывавая сцэна смерці «Падземнага Чалавека». У пошуках выйсця з падзямелля галоўны герой сустракае... жывую по-стаць з абліччам... Івана Іванавіча. Высвятляецца, што і цяпер у глыбокіх падзямеллях жывуць далёкія продкі. Далейшыя дзівосныя прыгоды і аповеды пра падзямельнае жыццё паўстаюць нібы працяг дзённай размовы на кватэры ў Івана Іванавіча і выглядаюць досыць рэалістычнымі. Пераканаўчасць ім надаюць глыбокія веды аўтара, якімі валодаў слынны ідэолаг нацыянальнага адраджэння.Гістарычна-фантастычны сюжэт «Лабірынтаў» дазваляў аўтару шырока спалучыць падзеі сівой мінуўшчыны і рэаліі апошніх гадоў вялікай імперыі. Рэальнае і фантастычнае тут настолькі пластычна і непрыкметна пераплецена, што ўзнікае пачуццё рэалістычнасці ўсіх падзей. Сімваламі ў “Лаб” з’яўляюцца лабірынты – складаны шлях нацыі, блытаніна. Латоўскі вызначыў нетолькі геаграфічныя але і гістарыныя каардынаты Беларусі, разабраўся ў яе “лабірынтах”. Твор павінен быў стаць этапнай з’явай у развіцці літаратуры, аднак з-за 50 год маўчання не стаў. Напісаны ў 1923.Пераплецена ральнае і фантастычнае, твор насычаны гістарычнай фантазіяй. Новае, што прынес Ластоўскі ― глыбокае веданне айчыннай гісторыі, распрацоўка гістарычных сюжэтаў.
Публіцыстыка В. Ластоўскага.
Бел проза пач ХХ ст дала ўзоры высокамастцкай публіцыстыкі:
Палемічнасць
Праблематычнасць
Павыш эмац-ці
Пафасн узнесласць
Глыбокі лірызм
Адрадж тэматыка ( ? родн мовы, ? гіст мінулага Белар)
Артыкул “Родная мова”:
Гнеўн інтан, скірованная на тых, хто ганьбіць родн мову, мяжуе яе з літар-най
Заклік абераг і ўзбагач родн мову
Заклік будаваць духоўн сілу, розум, пачуцці дабра і зла на родн мове
Артыкул “Сплачвайце доўг”:
Павага да родн мовы як вяртанне доўга продкам
Пошукі будучыні ў старонках гісторыі
