- •1. Інавацыйныя працэсы ў навучанні малодшых школьнікаў беларускай мове. Асобасны падыход у выкладанні мовы.
- •2. Гісторыка-крытычны агляд метадаў навучання грамаце. Лінгвістычныя і псіхолага-педагагічныя асновы сучаснага метаду навучання грамаце.
- •6. Букварны перыяд у навучанні грамаце. Граматычная і арфаграфічная падрыхтоўка ў перыяд навучання грамаце. Прыёмы гукавога аналізу і сінтэзу пры навучанні грамаце.
- •8. Адукацыйнае і выхаваўчае значэнне класнага і пазакласнага чытання ў пачатковых класах. Задачы ўрокаў чытання. Прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання.
- •10. Чытанне і аналіз мастацкіх твораў. Этапы працы з мастацкім творам.
- •11. Выразнае чытанне. Метады і прыёмы выпрацоўкі выразнасці чытання.
- •14. Беглае чытанне, прыемы выпрацоўкі гэтай якасці чытання.
- •15. Методыка чытання і вывучэння казак у пачатковых классах.
- •16. Вывучэнне вершаў пейзажнай і пейзажна-псіхалагічнай лірыкі.
- •18. Слоўнікавая праца на ўроках мовы і чытання, яе змест і задачы.
- •19. Методыка чытання і вывучэння баек ў пачатковых класах.
- •22. Адрозненне мастацкіх твораў ад навукова-папулярных. Асаблівасці чытання і вывучэння мастацкіх твораў.
- •25. Чытанне апавяданняў і артыкулаў з гістарычным зместам.
- •26. Урокі беларускага чытання ў школах з рускай мовай навучання. (праграма)
- •27. Падрыхтоўка вучняў да чытання-аналізу мастацкага твора, аналіз яго.
- •28. Урокі пазакласнага чытання на кожным этапе, із задачы.
14. Беглае чытанне, прыемы выпрацоўкі гэтай якасці чытання.
Беглае чытанне- самы высокі тэмп чытання, пры якім вучні свядома ўспрымаюць прачытаннае. Чытанне без расцягвання гукаў, складоў, слоў, без паўз паміж складамі, словамі, сказамі, чытанне лёгкае, без асаблівага напружання называеццы беглым.
Бегласць чытання характарызуецца ўспрыманнем і вымаўленнем пэўнай колькасці слоў у мінуту. Нармальны тэмп чытання адпавядае тэмпу вуснага маўлення школьніка. Патрабаванні: свядома ўспрыма-юць прачытанае. без расцягвання гукаў, складоў, слоў, без паўз паміж складамі, словамі, сказамі, чытанне лёгкае.
Прыёмы: 1)Практыкаванні папераджальнага характару, якія садзейнічаюць выпрацоўцы правільнасці чытання. 2) Захаванне гігіены чытання. 3) Узорнае чытання настаўніка. 4) Штодзённыя практыкаванні ў чытанні. 5) Чытанне вучнямі сказаў, аб’яднаных тэмай. 6) Чытанне вучням тэксту па картках на працягу пэўнага часу. 7) Падбор з прапанаваных сказаў плана да пэўнай часткі. 8) Спаборніцтва ў чытанні часткі твора.
А таксама: *Чытанне ўголас і сам сабе (моўчкі). *Паўторнае чытанне з рознымі заданнямі: --з мэтай падрыхтоў-кі да адказу, --для пацвярджэння правільнасці свайго выказвання, --складанне плана, падрыхтоўка пераказу, апавяданне пра героя, --вуснае маляванне, --чытанне па ролях. *Самастойнае чытанне.
15. Методыка чытання і вывучэння казак у пачатковых классах.
Казка– адзін з любімых дзецьмі жанраў мастацкіх твораў. Педагагічнае значэнне казак: вучаць працавітасці, сціпласці, ветлівасці, справядлівасці, мужнасці, высмейваюць, асуджаюць несправядлівасць, сквапнасць, дапамагае лепш уявіць жыццё народа , сродак развіцця мовы вучняў.
Азнаямленне вучняў з казкай як жанрам: знаёмяцца з асаблівасцямі казкі як жанру (фабулу, ідэю, персанажы,чарадзейнасць, выдумка,мары пра тое, чаго няма ў жыцці, але што хо-чацца мець), кампазіцыйнай асаблівасцю, моўпыя асаблівасці казак. Казка характарызуецца кампазіцыйнай асаблівасцю: у ёй звычайна ёсць зачын, паўторы, канцоўка, часцей за ўсё паўтараецца адзін асноўны эпізод. У пачатковых класах чытаюцца казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя. Бытавыя казкі чытаюцца і аналізуюцца ў ПК, як рэалістычныя апавяданні. На ўроку праводзяцца гутарка, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, сладанне плана, чытанне па асобах, расказванне казкі, інсцэніраванне, складанне казкі па аналогіі з прачытанай і інш.
Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы..
Работа над казкай можа быць праведзена ў такой паслядоўнасці: 1.расказванне казкі настаўнікам. 2.Гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання. 3.Чытанне казкі вучнмі па частках і разбор кожнай часткі. 4.Чытанне казкі сам сабе з заданнем. 5. Абагульняючая гутарка, якая падрыхтуе вучняў да расказвання казкі. 6.Чытанне казкі па ролях. 7.Складанне плана з дапамогай настаўніка, падрыхтоўка да расказвання казкі. 8.Расказванне казкі вучнямі.
