- •1. Інавацыйныя працэсы ў навучанні малодшых школьнікаў беларускай мове. Асобасны падыход у выкладанні мовы.
- •2. Гісторыка-крытычны агляд метадаў навучання грамаце. Лінгвістычныя і псіхолага-педагагічныя асновы сучаснага метаду навучання грамаце.
- •6. Букварны перыяд у навучанні грамаце. Граматычная і арфаграфічная падрыхтоўка ў перыяд навучання грамаце. Прыёмы гукавога аналізу і сінтэзу пры навучанні грамаце.
- •8. Адукацыйнае і выхаваўчае значэнне класнага і пазакласнага чытання ў пачатковых класах. Задачы ўрокаў чытання. Прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання.
- •10. Чытанне і аналіз мастацкіх твораў. Этапы працы з мастацкім творам.
- •11. Выразнае чытанне. Метады і прыёмы выпрацоўкі выразнасці чытання.
- •14. Беглае чытанне, прыемы выпрацоўкі гэтай якасці чытання.
- •15. Методыка чытання і вывучэння казак у пачатковых классах.
- •16. Вывучэнне вершаў пейзажнай і пейзажна-псіхалагічнай лірыкі.
- •18. Слоўнікавая праца на ўроках мовы і чытання, яе змест і задачы.
- •19. Методыка чытання і вывучэння баек ў пачатковых класах.
- •22. Адрозненне мастацкіх твораў ад навукова-папулярных. Асаблівасці чытання і вывучэння мастацкіх твораў.
- •25. Чытанне апавяданняў і артыкулаў з гістарычным зместам.
- •26. Урокі беларускага чытання ў школах з рускай мовай навучання. (праграма)
- •27. Падрыхтоўка вучняў да чытання-аналізу мастацкага твора, аналіз яго.
- •28. Урокі пазакласнага чытання на кожным этапе, із задачы.
22. Адрозненне мастацкіх твораў ад навукова-папулярных. Асаблівасці чытання і вывучэння мастацкіх твораў.
23. Навучанне дзяцей складанню плана артыкула ці апавядання на ўроках чытання.
Пры навучанні дзяцей складанню плана прачытанага настаўнік паказвае, што ўсякі твор мае лагічную паслядоўнасць, пэўную структуру. План адлюстроўвае паслядоўнасць эпізодаў, з якіх складаецца твор. Навучанне складанню плана праходзіць у два этапы: дзяленне твора на часткі, адносна закончаныя па змесце, і падбор загалоўкаў ці пунктаў плана.
Праводзіцца шэраг падрыхтоўчых практыкаванняў. Падбіраеццца тэкст з яснай і простай структурай, вызначаюцца рабочыя задачы работы з планам (устанавіць паслядоўнасць, падзяліць твор, сфармуляваць гал.думку твора, кожнай яго часткі), план складаецца пасля аналізу зместа твора.
Падрыхтоўка да складання плана праводзіцца ўжо ў перыяд навучання грамаце. (адпаведнасць загалоўкаў зместу маленькіх тэкстаў, падбіранне своіх загалоўкаў).Выбарачнае чытанне – чытаюць тыя часткі, якія з’яўляюцца адказам на пытанне.
Навучанне складанню плана арганізуецца з улікам нарастання цяжкасці і праводзіцца ў пэўнай сістэме. Першакласнікі вучацца складаць малюнквы план. Ужо ў першым класе складаецца лагічны (слоўны) план – вучацца дзяліць твор на часткі, устанаўліваць паслядўнасць частак.
Складанне плана дапамагае школьнікам больш свядома і глыбока зразумець змест твора, яго галоўную думку, сэнсавыя сувязі паміж часткамі. Работа з планам развівае мову і мысленне вучняў, павышае свядомасць чытання, узбагачае слоўнік.
Пункты плана могуць быць у форме двухсастаўных і аднасастаўных сказаў, розных па мэце выказвання. У межах аднага плана сказы пвінны быць аднатыпныя.
24. Вывучэнне і выкарыстанне прыказак, прымавак і загадак на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання.
Выдатным матэрыялам для развіцця мовы і мыслення першакласнікаў з’яўляюцца малыя жанры фальклору – скорагаворкі, прыказкі і асабліва загадкі. Кожная з іх утрымлівае ў сабе лагічны вузельчык, які трэба развязаць і потым выказаць сэнс загадкі словамі нашай мовы. Дзецям алодшага школьнага ўзросту вельміпадабаецца рабіць пасільныя адкрыцці.
Прыказка– гэта кароткі, устойлівы народны выраз, рытмічна і граматычна арганізаваны, які ў завершанай, сціслай і найчасцей вобразна–паэтычнай форме, абагульняе тыповыя з'явы жыцця, характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады: Не плюй у вадзіцу: згадзіцца напіцца. У маўленні прыказкі функцыянуюць як цытаты, як гатовыя формулы.
Прымаўка– гэта таксама ўстойлівае ў моўным ужыванні выслоўе, якое вобразна, эмацыянальна характарызуе тую або іншую падзею ці асобу, але толькі ў дадзеным канкрэтным выпадку, без абагульненняў і вывадаў: Чужымі рукамі жар заграбаць; Тэматыка--сацыяльным зместам: Багаты праўду любіць, як сабака палку. Жыццёвы вопыт і назіранні, набытыя вякамі народныя павер'і, Дзесяць раз мер – і то не вер. Народныя прыметы, Да першага грому зямля не ачышчаецца. мудрыя парады Не чапай чужога і не бойся нікога. ўслаўляюць высокія маральныя прынцыпы і якасці чалавека Адвага гарады бярэ.
Загадка - кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з'явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другасных прыкметах, па прыкметах падабенства. Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі - развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рэчаіснасць.
