Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
51 Кб
Скачать
☆

16. Вывучэнне вершаў пейзажнай і пейзажна-псіхалагічнай лірыкі.

Дзеці любяць слухаць і чытаць вершы. Паэзія ўзбагачае духоўны свет дзіцяці, вучыць заўважаць прыгажосць у прыродзе, у жыцці. Для чытання ў пачатковых класах парпануюцца ў асноўным вершы пейзажнай лірыкі і лірыкі роздуму. Умовы якія спрыяюць паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі вершаў пейзажнай лірыкі: наяўнасць ў дзяцей жыццёвых уяўленняў, блізкіх да аўтарскіх; развіццё ў вучняў увагі да перажыванняй, пачуццяў, якія перадаюцца ў творы; фарміраванне ў іх творчага ўзнаўляльнага ўяўлення.

Да ўспрымання пейзажнай лірыкі вучняў неабходна падрыхтаваць: разгледзець малюнак, рэпрадукцыю карціны, выкарыстаць дзіцячыя назіранні, уражанні ад экскурсіі, паслухаць музыку на адпаведную тэму, выклікаць пэўны настрой.

Вывучэнне пейзажнай лірыкі прводзіцца так, як і любога мастацкага твора: ад першаснага сінтэзу да аналізу і праз яго да сінтэзу больш высокай якасці. Прадметам анілізу бывае пейзажны вобраз,, а не развіццё сюжэта і матывы паводзін героя. Чытанне і аналіз вершаў павінны дапамагчы вучням глыбока ўспрыняць маляўнічы вобраз. Пасля праверкі першага ўспрымання верша вучнямі, пачынаецца раскладанне маляўнічага вобраза на асобныя састаўныя часткі – яго кампаненты. Паўната пейзажнага вобраза ствараецца зрокавымі, слыхавымі і іншымі кампанентамі. Пытаннымі, заданнямі, рознымі відамі заняткаў настаўнік дапамагае ім глыбока ўспрыняць мастацкі вобраз – адчуць настрой паэта, зразумець яго думкі і ўсвядоміць, якімі сродкамі ён выражае гэты настрой, думкі, пачуцці.

17. Вывучэнне вершаў псіхалагічнай лірыкі і лірыкі роздуму.

Лірычныя вершы, у іх перадаюцца думкі, пачуцці, перажыванні паэта ці героя з дапамогай малюнка прыроды, вобраза, грамадскай з'явы, факта. Умовы якія спрыяюць паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі вершаў пейзажнай лірыкі: наяўнасць у дзяцей жыццёвых уяўленняў, блізкіх да аўгарскіх; развіццё ў вучняў увагі да перажы-ванняў, настрою, пачуццяў, якія перадаюцца ў творы; фарміраванн ў іх творчага ўзнаўляльнага ўяўлення. Падрыхтоўчая работа-- разгледанне малюнка, рэпрадукцыі карціны, дзіцячыя назіранні, уражанні ад экскурсіі, паслухаць музыку, Расказ пра пісьменніка, чы-танне,  гутарка з мэтай праверкі першага ўспрыман-ня; Вуснае маляванне, заключная гутарка; выразнае чытанне. галоўную думку, настрой, эмацыянальны падтэкст верша

Лірыка роздуму.адлюстроўвае ў паэтычнай форме лагічна разгорнутую думку. Вершы прысвячаюцца галоўным чынам сацыяльна-палітычным тэмам, нашай сучаснасці, звернуты да роздуму чытача, яго жыццёвага вопыту, ведаў, уздзейнічаючы адначасова і на пачуцці, і на інтэлект. Пры чытанні такіх вершаў значнае месца адводзіцца лагічнаму разбору, увага вучняў накіроўваецце на вывады, заклікі, якія ёсць ў тэксце, вызначаецца галоўная думка кожнай часткі і ўсяго верша. Заключнае слова настаўніка дапамагае яшчэ глыбей усвядоміць задумку пісьменніка.

Этапы работы: 1.падрыхтоўчая работа, 2.чытанне, 3.гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання; 4.работа з тэкстам;  лагічнаму разбору, увага вучняў   накіроўваецца на вывады, заклікі, якія ёсць у тэксце; 5.складанне плана; вызначаецца галоўная думка кожнай часткі і ўсяго верша, 6.падрыхтоўка да выразнага чытання. 7.заключная гутарка; Выразнае чытанне і завучванне вершаў на памяць.)