Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja 13.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
223 Кб
Скачать
☆

Грамадска – палітычнае жыццё ў бсср у канцы 1920 – х – 1930-я гг.

Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне форм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.

Устанаўленне поўнага кантролю дзяржавы над жыццём грамадства

На мяжы 1920 – 1930-х гг. партыйна –дзяржаўнае кіраўніцтва СССР на чале з І.В.Сталіным узяло курс на ажыццяўленне адміністрацыйна – камандных метадаў. Быў зроблены пераход ад спробы выкарыстання рыначных адносін у гады нэпа да цэнтралізаванага кіравання эканомікай у гады першых пяцігодак.

У СССР усталявалася палітычная сістэма, якая была звязана з бясспрэчным падначаленнем цэнтральнай партыйнай і дзяржаўнай уладзе. Ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы кіруючая камуністычная партыя выконвала функцыі органа дзяржаўнай улады, які ажыццяўляў кантроль за усімі сферамі жыцця грамадства. Саветы дэпутатаў працоўных, прафсаюзы, камсамол разглядаліся камуністычнай партыяй у якасці праваднікоў сваіх ідэй сярод насельніцтва.

Паступова складваўся рэжым асабістай улады І.В.Сталіна і культ асобы – празмернае ўзвялічванне яго ролі і прыпісвання яму вызначальнага вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей. Сярод дзяржаўных кіраўнікоў і ў грамадстве панавала сталінская тэорыя аб узмацненні класавай барацьбы па меры руху савецкага грамадства да канчатковай пабудовы сацыялізму. У гэтых умовах запатрабаванымі аказаліся камандна – адміністрацыйныя метады кіравання.

Складванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР.

Да канца 1930-х гг. у БССР склалася савецкая грамадска - палітычная сістэма. Для яе былі характэрны наступныя прыкметы. У сацыяльна-эканамічнай галіне панавала дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, павялічылася роля рабочага класа, сфарміравалася калгаснае сялянства. У грамадска-палітычнай галіне ўсталяваліся аднапартыйная палітычная сістэма і ўсеагульная дзяржаўная ідэалогія — сістэма поглядаў і ідэй, што належалі камуністычнай партыі і асабіста I. В. Сталіну.

У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая атрымала ў гісторыі назву Канстытуцыі «перамогшага сацыялізму», а ў 1937 г. — Канстытуцыя Беларускай ССР. Склаўся безальтэрнатыўны парадак выбараў у органы ўлады, пры якім адна кандыдатура, звычайна ўзгодненая з мясцовым партыйным кіраўніцтвам, прэтэндавала на адпаведную пасаду.

Палітычныя рэпрэсіі.

Аб тым, што абвешчаныя Канстытуцыяй дэмакратычныя правы і свабоды не ажыццяўляліся, сведчылі палітычныя рэпрэсіі. Жорстка караліся любыя адступленні ад марксісцка-ленінскай ідэалогіі і сумненні ў правільнасці распрацаванага I.В.Сталіным курсу на пабудову сацыялізму ў СССР.

Палітычныя рэпрэсіі – розныя меры прымусу, якія ўлады ўжываюць у адносінах да сваіх, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства па палітычных матывах.

У выніку арыштаў беларуская рэспубліканская партыйная арганізацыя страціла амаль палову свайго складу. Былі рэпрэсіраваны першыя сакратары 99 райкомаў КП(б)Б са 101, якія дзейнічалі ў той час на тэрыторыі БССР.

У 1937 г. былі абвінавачаны кіраўнікі рэспублікі А. Р Чарвякоў, М. Ф. Гікала, М. М. Галадзед. Усе яны сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій.

Мікалай Фёдаравіч Гікала (1897—1937) — першы сакратар ЦК КП(б)Б з 1932 да 1937 г. Актыўна праводзіў у БССР палітыку індустрыялізацыі, суцэльнай калектывізацыі, развіцця культуры. Многія з пытанняў вырашаў адміністрацыйна-каманднымі метадамі. Аб'явіў у 1932 г. БССР рэспублікай усеагульнай пісьменнасці насельніцтва.

Мікалай Мацвеевіч Галадзед (1894—1937) —другі сакратар ЦК КП(б)Б з 1925 г. Старшыня Савета Народных Камісараў БССР. З 1927 па май 1937 г. – старшыня СНК БССР.

Толькі ў 1939 г. было арыштавана 27 тыс. чалавек, меншая частка з якіх сапраўды варожа адносілася да Савецкай улады. Арыштоўвалася амаль што па 900 чалавек у дзень. Апублікаваныя ў 1990-я гг. падлікі, складзеная электронная база даных паказваюць, што ўсяго ў БССР у 1935—1940 гг. ад палітычных рэпрэсій пацярпела больш за 86 тыс. грамадзян Беларусі, з якіх амаль 28,5 тыс. былі расстраляны.

З сярэдзіны 1950-х да сярэдзіны 1990-х гг. у Беларусі адбывалася рэабілітацыя (аднаўленне добрага імені і правоў) рэпрэсіраваных грамадзян.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х — 1930-я гг. характарызавалася ўсталяваннем савецкай сістэмы, якую сучасныя вучоныя характарызуюць як «дзяржаўны сацыялізм». Яго палітычную аснову складалі партыйна-дзяржаўныя органы ўлады, а эканамічную — дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, якой гэтыя органы распараджаліся.

Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў БССР

Прыкметы грамадска – палітычнага жыцця

Структура органаў дзяржаўнай улады (згодна з канстытуцыяй БССР 1937 г.)

Існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы, кантроль з боку КП(б)Б над грамадскім жыццём Культ асобы I. В. Сталіна, панаванне сталінскай тэорыі аб узмацненні класавай барацьбы па меры руху грамадства да сацыялізму, ужыванне палітычных рэпрэсій

Безальтэрнатыўны парадак выбараў дэпутатаў у Саветы па спісах, узгодненых з партыйным кіраўніцтвам

Вярхоўны Савет БССР — вышэйшы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады

Савет Народных Камісараў БССР — вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнага кіравання

Мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных — органы дзяржаўнай улады на месцах

Савецкая грамадска – палітычная сістэма – сістэма адносін у гармадстве, якая ўстанавілася ў СССР у 1920 – 1930-я гг.; характарызавалася поўным кантролем дзяржавы над грамадскім жыццём, дзяржаўнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, панаваннем марксісцка – ленінскай ідэалогіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]