- •Лекцыя 13. Развіццё беларускага грамадства ў міжваенны перыяд бсср у гады нэпа.
- •Правядзенне індустрыялізацыі ў бсср
- •Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср
- •Грамадска – палітычнае жыццё ў бсср у канцы 1920 – х – 1930-я гг.
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў бсср у 1920 – я гг.
- •Адукацыя, навука і культура ў бсср у канцы 1920 – х– 1930-я гг.
Адукацыя, навука і культура ў бсср у канцы 1920 – х– 1930-я гг.
Умовы развіцця культуры Беларусі.
Увесь комплекс пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва ў 1930-я гг. атрымаў назву «культурная рэвалюцыя». Культурныя пераўтварэнні знаходзіліся пад кантролем камуністычнай партыі і дзяржавы. У галіне літаратуры і мастацтва, у сродках масавай інфармацыі асноўным мастацкім метадам стаў сацыялістычны рэалізм. Згодна з ім адбывалася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне грамадскага ладу. Савецкі чалавек уяўляўся як творца і гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.
Марксісцка-ленінская ідэалогія паступова выцясняла нацыянал-дэмакратызм, які з'яўляўся ідэйнай асновай культуры Беларусі з пачатку XX ст.
Нацыянал-дэмакратызм — кірунак грамадска-палітычнай думкі, які ўзнік у канцы XIX — пачатку XX ст. Яго прадстаўнікі К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Колас і інш. спалучалі агульнадэмакратычныя ідэі з задачамі адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці беларускага народа. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. практычным увасабленнем нацыянал-дэмакратызму стала палітыка беларусізацыі. У сярэдзіне 1920-х гг камуністычная партыя абвясціла нацыянал-дэмакратызм варожай антысавецкай палітыкай, накіраванай супраць дасягненняў Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Камандна-сілавыя метады кіравання грамадствам суправаджалі-ся рэпрэсіямі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. У 1931 г. быццам быза прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» («СВБ»), якога ўвогуле не існавала, было арыштавана каля 100 чалавек. Большасць з іх — дзеячы навукі, мастацтва, літаратуры.
Роля кіраўніка «СВБ» прыпісвалася народнаму паэту Беларусі Я. Купапу. Але паэт не даў магчымасці справакаваць сябе. Вярнуўшыся дахаты пасля чарговага допыту ў лістападзе 1930 г, ён зрабіў спробу самагубства. «Лепш смерць фізічная, чым палітычная»,— пісаў ён у перадсмяротным лісце да А. Р. Чарвякова.
Першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук У. М. Ігнатоўскі быў абвінавачаны ў тым, што ў сваёй навуковай дзейнасці на першае месца ставіў нацыянальныя, а не класавыя пытанні. Не вытрымаўшы здзекаў і ў знак пратэсту супраць неабгрунтаваных абвінавачванняў, Ігнатоўскі застрэліўся пасля аднаго з допытаў.
Адукацыя і навука.
Ажыццяўленне «культурнай рэвалюцыі» было звязана з канчатковым пераадоленнем непісьменнасці, стварэннем новай сістэмы адукацыі, фарміраваннем рабоча-сялянскай інтэлігенцыі, выхаваннем новага савецкага чалавека. Гэта былі значныя дасягненні ў духоўным жыцці беларускага народа.
У 1926 г. у БССР аформілася таварыства “Прэч непісьменнасць”. Старшыня – А.Р.Чарвякоў (старшыня ЦВК БССР).
1926 г. – пастанова ЦВК БССР і СНК БССР “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання”.
БССР першая з саюзных савецкіх рэспублік увяла да 1932/33 навучальнага года ўсеагульнае пачатковае навучанне. Пачаўся пераход да сямігадовага навучання.
XVIII з’езд ВКП(б) у 1939 г. паставіў задачу ажыццяўлення ўсеагульнага сярэдняга навучання ў горадзе і завяршэння ў вёсцы і ва ўсіх нацыянальных рэспубліках усеагульнага сямігадовага навучання.
30 кастрычніка 1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
У 1925 г. у выніку зліцця Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і Мінскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі была створана ў Горках Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У 1929 г. Інстытут беларускай культуры (створаны ў 1922 г.) быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук. Першымі яе акадэмікамі сталі такія вядомыя дзеячы, як Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, Я. Ю. Лёсік. У кіраўніцтва акадэміі былі абраны У. М. Ігнатоўскі і В. Ю. Ластоўскі.
У галіне мовазнаўства была пастаўлена задача правесці рэформу беларускай мовы. У 1933 г. была прынята пастанова Савета Народных Камісараў БССР «Аб зменах, спрашчэннях беларускага правапісу». На яе падставе праведзена рэформа беларускага правапісу. У 1938 г. прынята спецыяльная пастанова ўрада БССР аб назве сталіцы рэспублікі. Да таго часу пісалі па-беларуску — Менск. Было вырашана пісаць «і» ў назве сталіцы па-беларуску.
У 1939 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову, у якой была пастаўлена задача завяршэння ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў рэспубліцы.
Беларуская літаратура.
У 1930-я гг. была ажыццёўлена перабудова пісьменніцкіх арганізацый. У 1934 г. у Мінску адбыўся I з'езд пісьменнікаў БССР, які ўтварьгў адзіную пісьменніцкую арганізацыю ў рэспубліцы.
Найлепшым празаічным творам 1930-х гг. стала аповесць Я. Коласа «Дрыгва».
Значнае месца ў паэзіі 1930-х гг. займалі тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, індустрыялізацыі і калектывізацыі. Так, напрыклад, сваю паэтычную праграму ў паэме «Цэхавыя будні» П. Броўка сфармуляваў так: «Мне трэба, каб слова падносіла цэглу, а вершы ў альбом і другія напішуць».
Я. Купала шукаў станоўчыя з'явы ў савецкай рэчаіснасці як пэўную апору для сваёй творчасці. Паэт спрабаваў асэнсаваць тагачасны дзень у паэме «Над ракой Арэсай».
Жанр беларускага рамана ўзбагацілі творы М. Гарэцкага «Камароўская хроніка» і «Віленскія камунары». Гэтыя раманы-хронікі пададзены ад імя адной асобы ў форме дзённікавых запісаў. Раманы засталіся невядомымі чытачу 1930-х гг. і былі апублікаваны толькі ў 1960-я гг.
аповесці М. Лынькова «Міколка-паравоз», Я. Маўра «Палескія рабінзоны».
Тэатральнае мастацтва.
К. Крапіва напісаў сатырычную камедыю «Хто смяецца апошнім», якая стала класічнай. Камедыя была пастаўлена ў БДТ-1. Адну з галоўных роляў у камедыі на працягу 27 гадоў іграў артыст Г. Глебаў. За выкананне гэтай ролі ён удастоены Сталінскай прэміі. Яму было прысвоена званне народнага артыста СССР
Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр У. Галубка быў рэарганізаваны арганізаваны ў БДТ-3 са сталай базай у Гомелі.
у 30-я гг. Мінску быў адчынены Тэатр юнага гледача (ТЮГ), Дзяржаўны рускі драматычны тэатр, тэатры рабочай моладзі ў Мінску, Віцебску і Гомелі.
Усяго ў БССР працавала 14 тэатраў.
У пачатку 1930-х гг. адкрыты Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1932 г.) і Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (1933 г.). Былі створаны оперы, сярод якіх — опера беларускага кампазітара А. Багатырова «У пушчах Палесся», напісаная па матывах аповесці Я. Коласа «Дрыгва».
Першая беларуская сімфаньета “Беларускія карцінкі” (аўтар М.Чуркін).
У 1937 – 38 гг. была заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія.
Оперы: Я.К.Цікоцкага “Міхась Падгорны”, А.Я.Турнакова “Кветка шчасця”.
Першы нацыянальны балет М.Я.Крошнера “Салавей”.
Архітэктура.
Адным з заснавальнікаў беларускай савецкай архітэктуры з'яўляецца I. Лангбард. Па яго праектах у Мінску пабудаваны Дом урада. Дом Чырвонай Арміі. галоўны корпус Акадэміі навук БССР. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета, ў Магілёве быў узведзены Дом Саветаў. вонкава падобны да Дома ўрада ў Мінску Гэта было звязана з абмеркаваннем пытання аб пераносе сталіцы рэспублікі ў Магілёў з прычыны блізкасці Мінска да граніцы з Польшчай.
Архітэктары А.Воінаў і У.Вараксін – Рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Мінскі палац піянераў і школьнікаў, гасцініца “Беларусь”.
Значную ролю ў развіцці гарадскога будаўніцтва ў 1930-я гг. адыграў галоўны архітэктар Народнага камісарыята асветы БССР Г. Лаўроў. Па яго праектах былі пабудаваны вучэбныя карпусы Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт). Змянілася аблічча гарадоў, з'явіліся новыя тыпы будынкаў. Сярод іх — секцыйныя з дзвюма кватэрамі на лесвічнай пляцоўцы дамы-камуны, дзе спалучаліся жылыя і грамадска-гаспадарчыя памяшканні.
У БССР плённа развівалася такая галіна мастацтва, як скульптура. У гэтыя гады ў поўнай меры раскрыўся талент маладога скульптара 3. Азгура, які прымаў удзел у стварэнні помніка У. I. Леніну побач з Домам урада ў Мінску.
У Гомелі ў 1934 г. быў пабудаваны першы ў БССР шматпавярховы жылы дом.
Кіно. Выяўленчае мастацтва.
У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», якая ў канцы 1930-х гг. была пераведзена ў Мінск. Кінематограф стаў гукавым. З'явіліся фільмы для дзяцей. Пануючай заставалася тэматыка, звязаная з адлюстраваннем будаўніцтва сацыялізму ў рэспубліцы. Так, фільм «Залатыя агні» расказваў пра будаўнікоў першай у Беларусі электрастанцыі. Поспехам карысталіся лірычная камедыя «Шукальнікі шчасця». гісторыка-рэвалюцыйны фільм пра вызваленне Беларусі ад інтэрвентаў «Вогненныя гады». Значны ўклад у развіццё беларускага кіно ўнёс былы асістэнт Ю. Тарыча беларускі кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР У. Корш-Саблін.
Дзіцячыя фільмы “Палескія рабінзоны”, “Канцэрт Бетховена”.
Малады мастак I. Ахрэмчык набыў вядомасць як аўтар карцін «Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР», «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск». Хрэстаматыйным стаў твор I. Давыдовіча «Курлоўскі расстрэл», прысвечаны падзеям 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску. Беларускі і рускі жывапісец-пейзажыст В. Бялыніцкі-Біруля значную ўвагу ў сваёй творчасці надаваў вобразу вясны. Мастак прысвяціў гэтай тэме каля 200 палотнаў і скарыстаў слова «вясна» ў назве 120 карцін.
М.Манасзон – “Вызваленне Заходняй Беларусі”
У.Кудрэвіч – “Паглыбленне Арэсы”, “Паром на Дзвіне”, “БелДРЭС”.
Жыхары Мінска сёння з задавальненнем наведваюць парк Чэлюскінцаў. А ў 1934 г. савецкі народ з хваляваннем сачыў за разгортваннем падзей у Арктьшы. Туг ільдамі быў расціснуты транспартны карабель «Чэлюскін». На льдзіне апынуліся ўдзельнікі экспедыцыі пад кіраўніцтвам ураджэнца Магілёва О. Ю. Шміта. Праз 2 месяцы «чэлюскінцаў» выратавалі лётчыкі.
Ім, як і О. Ю. Шміту, было ўпершыню прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Наш зямляк яшчэ ў першыя гады Савецкай улады паспеў напісаць навуковую працу «Матэматычныя законы грашовай эмісіі». I калі трэба было чарговы раз друкаваць грошы, У. I. Ленін пытаўся, ці параіліся наконт гэтага з О. Ю. Шмітам. Пры яго ўдзеле ў 1937 г. была адкрыта першая ў свеце дрэйфуючая навуковая станцыя «Паўночны полюс». Шміт стаў заснавальнікам і дырэктарам Інстытута геафізікі Зямлі. Яго выбралі першым віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук СССР. Ён паспяхова займаўся вывучэннем касмічнай прасторы, распрацаваў тэорыю паходжання Зямлі і планет з рэчываў халоднага газа-пылавога воблака.
Культурная рэвалюцыя – умоўная назва комплексу пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва ў 1920 – 1930-я гг. у СССР т БССР.
Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве толькі тых рэалій жыцця, якія былі звязаны з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу ў СССР.
ДАТЫ
1-18 сакавіка 1921 г. – Кранштадскі мяцеж.
8-16 сакавіка 1921 г. - X з'езд Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў).
Да 1927 г. – поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка.
У 1927 г узровень развіцця дробнай прамысловасці перасягнуў даваенны.
Снежань 1920 г. у мэтах аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў зацверджаны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО)
1923 г. – бальшавікі абвясцілі амністыю беларускім палітычным і культурным дзеячам, якія не прымалі ўдзелу ва ўзброенай барацьбе супраць Савецкай улады.
1925 г. – Берлінская канферэнцыя.
1 чэрвеня 1919 г. паміж савецкімі рэспублікамі быў заключаны дагавор аб ваенна-палітычным саюзе.
6 кастрычніка 1922 г. ЦК РКП(б) прыняў рэзалюцыю па пытанні аб узаемаадносінах РСФСР з незалежнымі савецкімі рэспублікамі.
14—18 снежня 1922 г. – IV Усебеларускі з'езд Саветаў.
30 снежня 1922 г. – I Усесаюзны з'езд Саветаў. Падпісанне Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні СССР.
Сакавік 1924 г. – урад СССР выдаў дэкрэт аб перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.
Снежань 1926 г. – другое ўзбуйненне БССР.
Красавік 1927 г. – VIII Усебеларускі з'езд Саветаў. Прынята Канстытуцыя БССР. зацверджаны Дзяржаўныя герб і сцяг Беларускай ССР.
1928-1929 гг. – распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі — пяцігодка.
1928-1932 гг. – першая пяцігодка.
1933–1937 гг. – другая пяцігодка.
1938—1941 гг. – трэцяя пяцігодка.
Снежань 1925 г. – ХIV з’езд ВКП(б). Абвяшчэнне курса на індустрыялізацыю.
1927 г. – ХV з’езд ВКП(б). Абвяшчэнне курса на калектывізацыю.
1935 г. – урад СССР за поспехі ў эканамічным развіцці ўзнагародзіў БССР ордэнам Леніна
1928 г. – калектывізацыя стала галоўнай лініяй камуністычнай партыі ў вёсцы.
1929 г. – «год вялікага пералому».
1930 г. было прынята рашэнне аб'явіць Беларусь першай у СССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.
1935 г. – завяршэнне ў БССР суцэльнай калектывізацыі.
1932 г. – у СССР была ўведзена пашпартная сістэма.
1936 г. – прынята Канстытуцыя СССР, якая атрымала ў гісторыі назву Канстытуцыі «перамогшага сацыялізму».
1937 г. – Канстытуцыя Беларускай ССР.
АСОБЫ
X з'езд Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (нэп).
НЭП прадугледжваў замену харчразвёрсткі харчпадаткам.
Другой праграмай партыі У. Ленін назваў план ГОЭЛРО.
У сярэдзіне 1920 –х годаў буйнейшай электрастанцыяй БССР была Беларуская дзяржаўнай раённая электрастанцыя (БелДРЭС).
З ідэяй «аўтанамізацыі» выступіў I.В. Сталін.
З ідэяй “федэралізацыі” выступіў У. Ленін.
У сувязі з нарыхтоўкай паліва для БелДРЭС узнік пасёлак Асінторф.
Увядзенне нэпа спрыяла дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця.
Манапольнае становішча ў грамадстве займала камуністычная партыя.
Большасць кіруючых дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі прызналі Савецкую Беларусь і аб'явілі аб роспуску сваіх палітычных цэнтраў на канферэнцыі ў г. Берліне.
Быў прэм’ер - міністрам БНР у Празе, падпісаў у 1925 г пратакол аб прызнанні Савецкай Беларусі – А. Цвікевіч.
Вярхоўны выканаўчы орган Саюза — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт СССР.
Старшынёй ЦВК СССР ад БССР быў выбраны А.Р. Чарвякоў.
Згодна з Канстытуцыяй 1927 г. палітычнай асновай БССР з'яўляліся Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якім належала ўся ўлада ў БССР.
Індустрыялізацыя ў БССР была звязана з развіццём пераважна перапрацоўчай прамысловасці.
Метад іанізацыі (аздараўлення) паветра ва ўмовах інтэнсіўнага прамысловага развіцця- Аўтарам вынаходніцтва з'яўляўся А. Л. Чыжэўскі.
Найвышэйшая ўзнагарода ў БССР у 1924—1933 гг. – Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР.
Народны камісар земляробства БССР, які рабіў стаўку ў развіцці сельскай гаспадаркі не на стварэнне калгасаў, а на падтрымку хутарской сістэмы – Дз.Ф. Прышчэпаў.
Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна – трактарныя станцыі (МТС).
Функцыі органа дзяржаўнай улады, які ажыццяўляў кантроль за усімі сферамі жыцця грамадства выконвала камуністычная партыя.
Першы сакратар ЦК КП(б)Б з 1932 да 1937 г. Актыўна праводзіў у БССР палітыку індустрыялізацыі, суцэльнай калектывізацыі, развіцця культуры – М.Ф. Гікала.
Старшыня Савета Народных Камісараў БССР з 1927 па 1937 г. – М. Галадзед.
Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. – А.Чарвякоў.
ГЕАГРАФІЯ
Пасля падпісання Рыжскага міру тэрыторыю БССР складалі толькі 6 паветаў Мінскай губерніі.
Пасля падпісання Рыжскага міру Віцебская і Гомельская губерні засталіся ў складзе РСФСР.
Свабода выбару формаў землекарыстання прывяла да павелічэння колькасці хутароў, якія ўзнікалі на былых памешчыцкіх землях.
Асаблівасцю правядзення нэпа ў Беларусі з’яўлялася павелічэнне колькасці хутароў.
Асновай для развіцця прамысловасці стаў рост селькагаспадарчай вытворчасці.
БелДРЭС была пабудавана ў Аршанскім раёне.
ТЭРМІНЫ
ХАРЧРАЗВЁРСТКА – элемент палітыкі “ваеннага камунізму”; сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, згодна з якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа, якое прызначалася для забеспячэння Чырвонай Арміі.
ХАРЧПАДАТАК – цвёрда фіксаваны падатак з сялянскай гаспадаркі.
НАЖНІЦЫ ЦЭН – розніца ў цэнах на сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю.
ПРАФСАЮЗ – аб’яднанне працоўных па прафесіях.
ФЕДЭРАЦЫЯ - саюз некалькіх дзяржаў, у якім яны падпарадкоўваюцца адзінаму цэнтру і пры гэтым захоўваюць самастойнасць у вырашэнні асобных пытанняў унутранай палітыкі.
АМНІСТЫЯ – памілаванне, дараванне віны.
ФЕДЭРАЦЫЯ – форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой дзяржавы, што ўтвараюць саюз, падпарадкоўваюцца адзінаму цэнтру і пры гэтым захоўваюць самастойнасць у вырашэнні асобных пытанняў унутранай палітыкі.
ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ – працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і перш за ўсё ў прамысловасці.
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ ЛЁГКАЯ – вытворчасць тавараў народнага спажывання: адзення, абутку і інш.
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ ЦЯЖКАЯ – група галін па вытворчасці сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.
КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ – аб’яднанне індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі.
ДЭМАКРАТЫЗАЦЫЯ – распаўсюджванне і замацаванне форм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.
КУЛЬТ АСОБЫ – празмернае ўзвялічванне яго ролі і прыпісвання яму вызначальнага вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей.
ПАЛІТЫЧНЫЯ РЭПРЭСІІ – розныя меры прымусу, якія ўлады ўжываюць у адносінах да сваіх, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства па палітычных матывах.
РЭАБІЛІТАЦЫЯ –аднаўленне добрага імені і правоў рэпрэсіраваных грамадзян.
САВЕЦКАЯ грамадска – палітычная сістэма – сістэма адносін у грамадстве, якая ўстанавілася ў СССР у 1920 – 1930-я гг.; характарызавалася поўным кантролем дзяржавы над грамадскім жыццём, дзяржаўнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, панаваннем марксісцка – ленінскай ідэалогіі.
ТАТАЛІТАРНЫ ПАЛІТЫЧНЫ РЭЖЫМ – рэжым, пры якім ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль дзяржавы за ўсімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі, фактычна ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян, а таксама палітычная апазіцыя.
ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ – наўмыснае абмежаванне або пазбаўленне равоў якіх-небудзь асоб, арганізацый ці дзяржаў па нацыянальнай, рэлігійнай, палітычнай ці іншых прыкметах.
ПАЛІТАДДЗЕЛЫ – партыйныя органы, створаныя пры МТС для забеспячэння і выкання партыйных рашэнняў у ходзе калектывізацыі.
ПРАЦАДНІ – адзінка ўліку працы калгаснікаў і размеркавання даходаў па працы ў калгасах у 1930-1966 гг.
ІДЭАЛОГІЯ – сістэма прававых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць групе людзей ці палітычнай партыі.
СТАХАНАЎСКІ РУХ – форма сацыялістычнага спаборніцтва, што атрымала назву ад прозвішча шахцёра, які перавыканаў норму здабычы вугаллю за змену ў 14 разоў.
ДЗЯРЖАЎНЫ САЦЫЯЛІЗМ – грамадскі лад, пабудаваны ў канцы 1930-х гадоў у СССР, які характарызуецца дзяржаўнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, аднапартыйнай сістэмай, поўным кантролем дзяржавы над усімі сферам жыцця грамадства.
КУЛЬТУРА
ДАТЫ
1921 г.- адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ).
1919 – 1920 г. - пачалі дзейнічаць педагагічныя інстытуты ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі.
1919 г. – адкрыццё Горы-Горацкага земляробчага інстытута (з 1925 г. – Беларуская дзяржаўная акадэмія гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
1924 г. - адкрыўся Віцебскі ветэрынарны інстытут
1922 г. – пачатак дзейнасці Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта).
1927 г. - праведзена Усебеларуская выстаўка дасягненняў нацыянальных меншасцей.
Восень 1920 г. – адкрыццё Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра. З 1926 г. – БДТ -1.
1924 г. – афіцыйнае ўвядзенне КП(б)Б палітыкі беларусізацыі.
1924 г. – адкрыццё Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
1926 г. – адкрыццё тэатра БДТ-2.
1926-1932 гг. – дзейнасць Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра.
1926 г. аформілася таварыства “Прэч непісьменнасць”.
1926 г. была прынята пастанова “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання”.
1926 г. быў створаны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль».
1929 г. – рэарганізацыя Інбелкулта ў Беларускую акадэмія навук.
1931 г. – справа “Саюза вызвалення Беларусі”.
1932 г. – увядзенне ўсеагульнага пачатковага навучання. Пераход да сямігадовага навучання.
1939 г. - XVIII з’езд ВКП(б).
1933 г. - пастанова Савета Народных Камісараў БССР «Аб зменах, спрашчэннях беларускага правапісу». На яе падставе праведзена рэформа беларускага правапісу.
1939 г. - Саўнарком БССР прыняў пастанову, у якой была пастаўлена задача завяршэння ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў рэспубліцы.
1934 г. у Мінску адбыўся I з'езд пісьменнікаў БССР.
1932 г. – пачатак працы Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
1933 г. – пачатак працы Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
1937 г. – стварэнне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
1928 г. – адкрыццё кінастудыі “Савецкая Беларусь”.
АСОБЫ, ПАДЗЕІ
Аўтар шматлікіх прац па гісторыі славянскіх народаў, вучань аднаго са стваральнікаў канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі М. В. Доўнар-Запольскага, першы рэктар БДУ – У. Пічэта.
У 1920 г. па яго ініцыятыве была створана Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА). У 1921 — 1926 гг. працаваў народным камісарам асветы БССР. 3 1925 г. — старшыня Інбелкульта. Першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук – У. Ігнатоўскі.
Аўтар кнігі «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» - У. Ігнатоўскі.
Першы беларускі прафесар геаграфіі, аўтар падручніка “Геаграфія Беларусі” - А. А. Смоліч.
Першы заслужаны артыст БССР. Пад яго кіраўніцтвам адбывалася станаўленне першага Беларускага дзяржаўнага тэатра – Е. Міровіч.
Аўтар п’есы “Тутэйшыя” – Я. Купала.
Аўтар музычнай драмы «На Купалле», у аснову якой пакладзены народныя абрады і міфы – М. Чарот.
Аўтар Першай сімфоніі, прысвечанай вызваленню Беларусі ад інтэрвентаў – Я. Цікоцкі.
Кіраўніком Беларускага Дзяржаўнага вандроўнага тэатра быў У. Галубок.
Старшынёй таварыства “Прэч непісьменнасць быў абраны А. Чарвякоў.
Гэты пісьменнік лічыў, што тэатр дапаможа беларусам пазнаць сваё слаўнае мінулае, пакажа, па якім шляху ісці далей. Ён пісаў: «Тэатр наш павінен стаць храмам нашага Адраджэння». Пісьменнік шмат увагі надаваў вывучэнню гісторыя беларускага народа, пачынаючы са старажытналітаратурных помнікаў – М. Гарэцкі.
Аўтар першага беларускага рамана “Сокі цаліны” – Ц. Гартны.
Аўтар аповесці “У глыбі Палесся” – Я. Колас.
Аўтар паэмы «Безназоўнае» - Я.Купала.
Першыя народныя паэты Беларусі – Я. Колас і Я. Купала.
Старшыня літаратурнага аб’яднання “Узвышша” – К.Чорны.
Аўтар раманаў “Бацькаўшчына”, “Трэццяе пакаленне” – К. Чорны.
Рэжысёр першага беларускага мастацкага фільма – Ю. Тарыч
.
Першы беларускі мастацкі фільм быў зняты паводле аповесці М. Чарота “Свінапас”.
Мастак, аўтар карцін «Бітва на Нямізе», «Ноч на Івана палу», «Паўстанне К. Каліноўскага» - М. Філіповіч.
Мастак, аўтар карцін «К. Каліноўскі”, «Партызаны», “Малатабоец”, “Плытагоны” – В. Волкаў.
Мастак, аўтар пейзажаў “Раніца вясны”, “Над Свіслаччу”, “На Сожы” – У. Кудрэвіч.
Гэты вучоны вывучаў творчасць Ф. Скарыны і гравюры ў яго выданнях, беларускі іканапіс, культавае дойлідства і абарончыя збудаванні, полацкія фрэскі, слуцкія паясы. Збіраў матэрыялы па гісторыі беларускага адзення. Аўтар “Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва” – М. Шчакаціхін.
Ён у 14- гадовым узросце надрукаваў у часопісе “Полымя” верш “Бывай...” У 1930 г. выйшаў яго першы зборнік «Росквіт зямлі» - А. Кулышоў.
Роля кіраўніка «СВБ» прыпісвалася Я. Купапу.
Найлепшым празаічным творам 1930-х гг. стала аповесць Я. Коласа «Дрыгва».
Аўтар словаў «Мне трэба, каб слова падносіла цэглу, а вершы ў альбом і другія напішуць» - П. Броўка.
Аўтар паэмы “Над ракой Арэсай” – Я. Купала.
Аўтар раманаў «Камароўская хроніка» і «Віленскія камунары» - М. Гарэцкі.
Аўтар аповесці «Міколка-паравоз» - М. Лынькоў.
Аўтар аповесці «Палескія рабінзоны» -Я. Маўр.
Аўтар сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім» - К. Крапіва.
Артыст, які за выкананне ролі ў камедыі “Хто смяецца апошнім” удастоены Сталінскай прэміі. Яму было прысвоена званне народнага артыста СССР – Г.Глебаў.
Кампазітар, аўтар оперы “У пушчах Палесся” – А. Багатыроў.
Опера “У пушчах Палесся” была створана па матывах аповесці “Дрыгва”.
Аўтар паэмы “Цэхавыя будні” – П. Броўка.
Кампазітар, аўтар оперы “Вызваленне працы”, першай беларускай сімфаньеты “Беларускія карцінкі” – М. Чуркін.
Архітэктар, па праектах якога у Мінску пабудаваны Дом урада. Дом Чырвонай Арміі. галоўны корпус Акадэміі навук БССР. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета – У. Лангбард.
Галоўны архітэктар Народнага камісарыята асветы БССР. Па яго праектах былі пабудаваны вучэбныя карпусы Беларускага політэхнічнага інстытута - Г. Лаўроў.
Пра будаўнікоў першай у Беларусі электрастанцыі расказваў фільм «Залатыя агні”
Гісторыка-рэвалюцыйны фільм пра вызваленне Беларусі ад інтэрвентаў меў назву «Вогненныя гады».
Асістэнт Ю.Тарычы, аўтар фільма “У агні народжаная” – У. Корш-Саблін.
Скульптар, адзін са стваральнікаў помніка У. Леніну ў Мінску – З. Азгур.
Мастак, аўтар карцін «Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР», «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск» - У. Ахрэмчык.
Аўтар карціны “Курлоўскі расстрэл” – У. Давыдовіч.
Аўтар карціны “Вызваленне Заходняй Беларусі” – М. Манасзон.
Жывапісец-пейзажыст, які значную ўвагу ў сваёй творчасці надаваў вобразу вясны. Мастак прысвяціў гэтай тэме каля 200 палотнаў і скарыстаў слова «вясна» ў назве 120 карцін - В. Бялыніцкі-Біруля.
Мастак, аўтар карцін “Паглыбленне Арэсы”, “Паром на Дзвіне”, “БелДРЭС” – У. Кудрэвіч.
Вучоны, аўтар працы «Матэматычныя законы грашовай эмісіі». Пры яго ўдзеле ў 1937 г. была адкрыта першая ў свеце дрэйфуючая навуковая станцыя «Паўночны полюс». Ён стаў заснавальнікам і дырэктарам Інстытута геафізікі Зямлі. Яго выбралі першым віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук СССР – О. Шмідт.
Ураджэнец Гродзеншчыны, аўтар метаду іанізацыі паветра, вывучаў уплыў Сонца на жыццё чалавечага грамадства – Л. Чыжэўскіх.
ГЕАГРАФІЯ
Першая беларуская савецкая опера М.Чуркіна “Вызваленне парцы” была пастаўлена ў г. Магілёве.
Тэатр БДТ-1 працаваў у г. Мінску.
Тэатр БДТ-2 працаваў у г. Віцебску.
Тэатр БДТ-3 працаваў у г. Гомелі.
Першы ў БССР шматпавярховы жылы дом быў пабудаваны ў г. Гомелі.
кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» была адкрыта ў г. Ленінградзе.
Вядомы вучоны, палярнік О. Шмідт быў ураджэнцам г. Магілёў.
ТЭРМІНЫ
БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ - палітыка Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ў перыяд з 1924 да канца 1920-х — пачатку 1930-х гг., якая садзейнічала нацыянальна - дзяржаўнаму і нацыянальна-культурнаму будаўніцтву ў БССР.
КАРЭНІЗАЦЫЯ - Вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіраўнічыя пасады ў пачатку 1920-х гг.
«КУЛЬТУРНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ»– умоўная назва комплексу пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва ў 1920 – 1930-я гг. у СССР і БССР.
САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РЭАЛІЗМ – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве толькі тых рэалій жыцця, якія былі звязаны з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу ў СССР.
НАЦЫЯНАЛ-ДЭМАКРАТЫЗМ - кірунак грамадска-палітычнай думкі, які ўзнік у канцы XIX — пачатку XX ст. Яго прадстаўнікі спалучалі агульнадэмакратычныя ідэі з задачамі адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці беларускага народа.
НАЦДЭМАЎШЧЫНА – умоўная назва дзейнасці беларускай інтэлігенцыі ў 1920-1930-я гг.
БЯЗБОЖНАЯ ПЯЦІГОДКА – другая пяцігодка (1933-1937 гг.). Адбылося масавае закрыццё цэркваў і касцёлаў, перадача іх уласнасці ў фонд індустрыялізацыі.
