Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja 13.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
223 Кб
Скачать
☆

Палітыка беларусізацыі. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў бсср у 1920 – я гг.

Палітыка беларусізацыі.

Беларусізацыяй называцца палітыка Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ў перыяд з 1924 да канца 1920-х — пачатку 1930-х гг., якая садзейнічала нацыянальна - дзяржаўнаму і нацыянальна-культурнаму будаўніцтву ў БССР Перадумовамі беларусізацыі былі хуткае развіццё гаспадаркі рэспублікі на аснове нэпа, узбуйненне тэрыторыі БССР, палітычная амністыя беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць Савецкай улады.

Беларусізацыя прадугледжвала цэлы комплекс мерапрыемстваў па адраджэнні беларускай культуры, школы, мовы.

Асноўныя дасягненні нацыянальна – культурнага будаўніцтва ў БССР

№

Што прадугледжвалася зрабіць

Што фактычна зроблена

1.

Перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову

Да 1928 г. каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання

2.

Перавод дзяржаўнага апарату на беларускую мову

У 1927 г. каля 80% служачых у цэнтральных органах улады валодалі беларускай мовай

3.

Перавод Чырвонай Арміі на беларускую мову

У войсках, што размяшчаліся ў Беларусі, уведзена вывучэнне беларускай мовы. Створаны тэрытарыяльныя вайсковыя адзінкі (дывізіі, палкі)

4.

Вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіраўнічыя пасады (каранізацыя)

Да 1927 г. павялічылася на 48% удзельная вага мясцовага беларускага насельніцтва сярод раённых кіраўнікоў

5.

Стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі

У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ). У 1919 – 1920 г. пачалі дзейнічаць педагагічныя інстытуты ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Беларускі політэхнічны інстытут, Гора – Горацкі земляробчы інстытут. У 1924 г. адкрыўся Віцебскі ветэрынарны інстытут

6.

Арганізацыя навукова – даследчай дзейнасці па ўсебаковаму вывучэнні Беларусі

У 1922 г. адкрыўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт)

7

Выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове

Створана выдавецтва “Савецкая Беларусь”, пачалося выданне газеты “Савецкая Беларусь” і часопіса “Наш край”, адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка

8

Развіццё беларускай літаратуры

Працягвалася творчая дзейнасць пісьменнікаў старэйшага пакалення: Я.Купалы, Я.Коласа, Ц.Гартнага і інш. Утварыліся літаратурна – мастацкія аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”. Выдаваліся часопісы “Маладняк”, “Полымя”, “Узвышша”. З’явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М.Чарота, К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы, М.Гарэцкага і інш.

Дзякуючы палітыцы беларусізацыі ў БССР паспяхова вырашаліся агульныя для СССР пытанні: ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва, падрыхтоўка неабходных кадраў — асновы фарміравання савецкай інтэлігенцыі, забеспячэнне развіцця навукі для патрэб грамадства.

Былі створаны рабочыя факультэты для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Адукацыя і навука ў БССР у 1920-я гг.

У гады беларусізацыі дзяржаўнымі былі аб'яўлены адразу 4 мовы — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Чаму так?

Канстытуцыі БССР, прынятай у 1927 г, было заканадаўча замацавана наступнае палажэнне аб тым, што дзякуючы значнай перавазе ў БССР «насельніцтва беларускай нацыянальнасці, беларуская мова прызначалася як мова, пераважная для ўзаемаадносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі».

Значная ўвага ў 1920-я гг. надавалася развіццю культуры нацыянальных меншасцей. Для іх прадстаўнікоў ствараліся адукацыйныя ўстановы (педтэхнікумы і аддзяленні педінстытутаў), адкрываліся тэатры і выдавецтвы. У 1927 г. была праведзена Усебеларуская выстаўка дасягненняў нацыянальных меншасцей. У 1930 г. БССР была абвешчана рэспублікай — шэфам Яўрэйскай аўтаномнай вобласці з цэнтрам у Бірабіджане.

Першым рэктарам БДУ стаў аўтар шматлікіх прац па гісторыі славянскіх народаў У. I. Пічэта — вучань аднаго са стваральнікаў канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі М. В. Доўнар-Запольскага.

Гісторык У. М. Ігнатоўскі ўзначаліў Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881—1931) —беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. У 1918 г. уступіў у партыю беларускіх эсэраў. У 1920 г. па яго ініцыятыве была створана Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА), прынятая ў склад камуністычнай партыі, адбылося другое абвяшчэнне ССРБ. У 1921 — 1926 гг. працаваў народным камісарам асветы БССР. 3 1925 г. — старшыня Інбелкульта. Першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук (адкрыта 1 студзеня 1929 г.). Аўтар кнігі «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі», якая на працягу доўгага часу была школьным падручнікам.

У БДУ працавалі такія вядомыя вучоныя, як адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства М. М. Шчакаціхін, першы беларускі прафесар геаграфіі А. А. Смоліч (аўтар падручніка “Геаграфія Беларусі”, адзін з заснавальнікаў у 1921 г. Таварыства беларускай школы). У 1926—1931 гг. на кафедры ваенна - дапрызыўнай падрыхтоўкі працаваў будучы Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў.

Беларускае савецкае тэатральнае мастацтва.

Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Міровіча — першага заслужанага артыста БССР — адбывалася станаўленне першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926 — БДТ-1, цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы). У 1923 г. на яго сцэне ішла драма «Кастусь Каліноўскі», пастаўленая Е. А. Міровічам. Шырокую вядомасць тэатру прынеслі спектаклі «Паўлінка» і «Тутэйшыя» па п'есах Я. Купалы. Падзеі апошняй п'есы адбываюцца ў час германскай і польскай акупацыі Беларусі. У цэнтры ўвагі Я. Купалы — мясцовыя жыхары («тутэйшыя»). Найбольш вядомай п'есай у пачатку 1920-х гг. стала музычная драма М. Чарота «На Купалле», у аснову якой пакладзены народныя абрады і міфы.

У 1926 г. у Віцебску адкрыўся БДТ-2 — цяперашні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа. У той час там працавала выдатная актрыса С. Станюта. У 1926—1932 гг. дзейнічаў незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка. Ён працягваў традыцыі батлейкі і першага ў Беларусі прафесійнага тэатра I. Буйніцкага. У Мінску цяпер на базе тэатральнай гасцёўні імя У. Галубка адкрыты музей тэатральнай і музычнай культуры.

У 1924 г. у Магілёве была пастаўлена першая беларуская савецкая опера М.Чуркіна “Вызваленне працы”.

Я.Цікоцкі стварыў Першую сімфонію, прысвечаную вызваленню Беларусі ад інтэрвентаў.

Беларуская савецкая літаратура ў 1920-я гг.

Адзін з пачынальнікаў беларускай прозы М. Гарэцкі лічыў, што тэатр дапаможа беларусам пазнаць сваё слаўнае мінулае, пакажа, па якім шляху ісці далей. Ён пісаў: «Тэатр наш павінен стаць храмам нашага Адраджэння». Пісьменнік шмат увагі надаваў вывучэнню гісторыя беларускага народа, пачынаючы са старажытналітаратурных помнікаў.

Для беларускай літаратуры ў 1920-я гг. было характэрна станаўленне жанру рамана. Першым быў раман Ц. Гартнага «Сокі цаліны». У гэты час былі апублікаваны паэмы Я. Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Выйшла другая частка аднаго з самых значных твораў Я. Коласа «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся».

Я. Купала стварыў шэраг паэтычных твораў, галоўнай тэмай якіх было будаўніцтва новага ладу ў Беларусі. Да лепшых яго твораў адносіцца паэма «Безназоўнае», напісаная ў 1924 г. Менавіта ў гэты перыяд урад БССР прысвоіў Я. Коласу і Я. Купалу ганаровае званне народных паэтаў Беларусі.

У перыяд з 1926 па 1931 гг. існавала літаратурнае аб’яднанне “Узвышша”. Яго старшынёй быў Кузьма Чорны (сапр. Прозвішча – Раманоўскі). Ён жа з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса “Узвышша”. У даваенны перыяд К. Чорны напісаў аповесці “Лявон Бушмар” (1929), “Вецер і пыл” (1927-1929), раманы “Сястра” (1927-1928), “Бацькаўшчына” (1931), “Трэццяе пакаленне” (1935), “Люба Лук’янская” (1936).

Кінамастацтва і жывапіс.

У 1926 г. быў створаны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» рэжысёра Ю. Тарыча. Гэта героіка-рамантычная кінастужка пра грамадзянскую вайну паводле аповесці М. Чарота «Свінапас». Так звалі ў ёй смелага партызанскага разведчыка.

У беларускім жывапісе адным з першых звярнуўся да адлюстравання гістарычных падзей мастак М. Філіповіч У 1920-я гг. ім былі створаны карціны «Бітва на Нямізе», «Ноч на Івана палу», «Паўстанне К. Каліноўскага» і інш.

В. Волкаў напісаў карціну «К. Каліноўскі”, «Партызаны», “Малатабоец”, “Плытагоны”.

У.Кудрэвіч – пейзажы “Раніца вясны”, “Над Свіслаччу”, “На Сожы”.

Уладзімір Іванавіч Пічэта (1878—1947) — вучоны, які даследаваў гісторыю Беларусі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Балгарыі. Спачатку працаваў настаўнікам гімназіі, а потым выкладаў у Маскоўскім універсітэце. Абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную аграрнай рэформе ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1921 г. стаў рэктарам БДУ. Адзін з арганізатараў Інбелкульта і Беларускай Акадэміі навук. Акадэмік Акадэмій навук БССР і СССР. Падтрымліваў сяброўскія сувязі з Я. Купалам, Я. Коласам, Ц. Гартным, М. Гарэцкім. Даследаваў твор-асць М. Багдановіча.

Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін (1896—1940) унёс значны ўклад у даследаванне мастацтва Беларусі. Ён вывучаў творчасць Ф. Скарыны і гравюры ў яго выданнях, беларускі іканапіс, культавае дойлідства і абарончыя збудаванні, полацкія фрэскі, слуцкія паясы. Збіраў матэрыялы па гісторыі беларускага адзення. У 1927 г. быў прызначаны навуковым сакратаром Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Дасканала валодаў беларускай мовай, пісаў на ёй свае кнігі, сярод якіх – “Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва”

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914 – 1978) у 14- гадовым узросце надрукаваў у часопісе “Полымя” верш “Бывай...” Прататыпам гераіні верша Алесі стала дзяўчына, у якую закахаўся малады паэт. Усё жыццё вобраз Алесі прысутнічаў у паэзіі А. Куляшова як вобраз першага кахання. У 1930 г. выйшаў яго першы зборнік «Росквіт зямлі». Паэту споўнілася толькі 16 гадоў. А папулярная песня на тэкст верша А. Куляшова і музыку I. Лучанка выконваецца і сёння.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]