- •ДзяржаЎнасць на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы (IX – першая палова XIII ст.) анатацыя
- •Тэматычны план
- •1. Канцэптуальныя падыходы да паходжання беларускай дзяржаўнасці
- •2. Першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
- •3. Грамадска-палітычнае развіццё зямель-княстваў а) Асноўныя рысы грамадскага ладу
- •Б) Палітычны лад. Сістэма органаў улады, іх кампетэнцыя
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Гласарый
- •Трэнінг
- •Раннефеадальнае права на тэрыторыі беларусі анатацыя
- •Тэматычны план
- •1. Крыніцы права ранняга сярэднявечча
- •2. Асноўныя рысы раннефеадальнага права
- •3. Характарыстыка помнікаў пісанага права
- •4. Міжнародныя дагаворы як крыніца права
- •5. Судаводства
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Трэнінг
- •Падзелы Рэчы ПаспалітаЙ Анатацыя
- •1. Крызісы Рэчы Паспалітай напярэдаДні перамен
- •2. “Дысідэнцкае пытанне” і першы падзел Рэчы Паспалітай
- •3. Другі і трэці падзелы
- •4. Прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Гласарый
- •Заходняя беларусь у складзе іі рэчы паспалітай: прававы статус (1921 – 1939 гг.). Уз’яднанне з беларускай сср анатацыя
- •Тэматычны план
- •1. Рыжскі мірны дагавор і сутнасць сапраўднага статуса Заходняй Беларусі
- •Органы ўлады і кіравання:
- •3. Нацыянальна-вызваленчы рух
- •4. Міждзяржаўныя дамоўленасці ссср і Германіі аб размежаванні “сферы інтарэсаў”
- •5. Часовыя органы кіравання ў Заходняй Беларусі і Ўз’яднанне тэрыторыі Беларусі
- •6. АдміністраЦыйна-тэрытарыяльная рэформа і стварэнне мясцовых органаў савецкай улады ў заходніх абласцях
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Гласарый
- •Трэнінг
- •Дзяржава і права Беларускай сср ва ўмовах ажыццяўлення спроб дэмакратызацыі савецкага грамадства і адыходу ад іх (1953 – сярэдзіна 1980-ых гг.)
- •1. Прычыны, перадумовы, падыходы…
- •2. Рэарганізацыя праваахоўных органаў
- •3. Абнаўленне заканадаўства: галоўныя напрамкі
- •4. Узмацненне прававога забеспячэння рэабілітацыі пацярпелых
- •Вучэбнае выданне
Літаратура Асноўная
Белоруссия в эпоху феодализма // Сб. документов и материалов: В 4-х т. – Мн., 1961. Т. 3.
Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага / Пер. з польск. – Мн., 2002.
Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Са старажытных часоў да нашых дзён: Вучэб. дапамож. – Мн., 2003.
Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 2003.
Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца ХVIII ст.: У 2 ч. – Мн., 2000.
История Беларуси в документах и материалах. Сост. И. Кузнецов, Е. Мазец. – Мн., 2000.
Хрестоматия по истории Беларуси: С древнейших времен до 1917 г. Сост. А. П. Игнатенко, В. Н. Сидорцов. – Мн., 1977.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6-ці т. – Мн., 1993-2003.
Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. – Мн., 2000.
Дадатковая
Анішчанка Я. К. Інкарпарацыя, Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. – Мн., 2003.
Бардах Ю., Леснородский Б., Пиетрчак М. История государства и права Польши. – М., 1980.
210 год Канстытуцыі Рэчы Паспалітай: Гісторыя. Права. Традыцыі / Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мінск, 27 крас. 2001. – Мн., 2002.
Дневник Люблинского сейма 1569г. – СПб., 1869.
История Польши: В 3-х т. / Под ред. В. Д. Королюка, И. С. Миллера, П. Н. Третьякова. Т. 1. – М., 1951.
Краткая история Польши: С древнейших времен до наших дней. – М., 1993.
Макарова Т. И. Утраченный шанс // Родник. 1991. № 5.
Прыбытка Г. Барацьба магнацкіх груповак у ХVIII ст. // Спадчына. 1996. № 1.
Шаўцоў Ю. “Літоўскі сэпаратызм” канца ХVІ стагоддзя. // Спадчына. 1995. № 2.
Гласарый
Паняцце |
Сэнс паняцця |
Адукацыйная камісія |
Галоўны орган, які праводзіў у 70-ыя гг. ХVIII ст. агульную рэформу асветы ў Рэчы Паспалітай. Створана соймам у 1773 г. |
Дысідэнты |
Асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай ХVII – ХVIII стст. – хрысціяне – некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты) |
Канфедэрацыі |
Часовыя ваенна-палітычныя саюзы шляхты, гарадоў, духавенства ў Рэчы Паспалітай у другой палове ХVI- ХVIII стст. Згодна з Генрыхаўскімі артыкуламі ў выглядзе канфедэрацыі абвяшчалася адмаўленне ад падпарадкавання каралю і выступленне супраць яго (Слуцкая – 1767 г., Барская – 1768 г., Таргавіцкая – 1792 г. і інш.) |
“Ліберум вета” |
Правіла ў дзяржаўным праве Вялікага княства Літоўскага (і Рэчы Паспалітай), паводле якога кожны дэпутат сойма ці сойміка мог (нават без абгрунтавання) выказаць нязгоду (літаральна – свабода забароны) з любой соймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння, скасоўвала ўсе прынятыя на гэтым пасяджэнні рашэнні. Гэтае правіла з'яўлялася побач з выбарнасцю каралёў адным з асноваўтваральных у шляхецкай “канстытуцыі”, накіраванай на ўмацаванне палітычных пазіцый магнатаў і шляхты за кошт аслаблення каралеўскай улады |
Люблінская унія 1569 г. |
Пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая |
Рэч Паспалітая |
(З лац. – рэспубліка). Пасля Люблінскай уніі 1569 г. афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб'ядналіся Польшча (Карона) і Вялікае княства Літоўскае (Княства або Літва) |
Сойм (сейм – парламент) |
Саслоўна – прадстаўнічы орган вышэйшай заканадаўчай і часткова судовай улады ў Рэчы Паспалітай |
Соймік |
Сход шляхты павета (ваяводства) Рэчы Паспалітай (і Вялікага княства Літоўскага), дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права; элемент сістэмы органаў дзяржаўнай улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), дзякуючы якому шляхецкая супольнасць павета ўдзельнічала ў рабоце органаў мясцовай улады і самакіравання, а таксама ў выбарах дэпутатаў (паслоў) у агульнадзяржаўны сойм |
Унітарная дзяржава |
Краіна, дзе адсутнічае федэратыўны лад |
Тэст
Назавіце час утварэння Слуцкай і Торуньскай канфедэрацый
-
1. 1764 г.
3. 1768 г.
2. 1767 г.
4. 1772 г.
5. 1792 г.
2. Выявіце найбольш вядомых прадстаўнікоў шляхецка-буржуазнага блока ў Рэчы Паспалітай, праграмай якога было прыстасаванне феадальнага ладу да патрэб капіталістычнага развіцця
-
1. Браніцкі. К.
3. Патоцкі М.
5. Сташыц С.
2. Калантай Г.
4. Ржэвускі С.
6. Язерскі Ф.
3. Узгадайце час утварэння Віленскай, Магілёўскай, Мінскай, Полацкай, Пскоўскай і Слонімскай губерняў, у склад якіх увайшлі беларускія землі па іх далучэнні да Расійскай імперыі
1. 1768 г. |
3. 1775 г. |
5. 1792 г. |
7. 1795 г. |
2. 1772 г. |
4. 1776 г. |
6. 1793 г. |
8. 1796 г. |
4. У выніку якога падзелу Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй адбылося далучэнне да апошняй заходняй часткі Беларусі і Жамойціі
1. 1772 г. |
2. 1793 г. |
3. 1795 г. |
Трэнінг
У чым выявіўся федэратыўны характар Рэчы Паспалітай?
Выявіце змест “Генрыхавых артыкулаў”.
Ахарактарызуйце змест традыцый “Пакта канвента”.
Растлумачце працэдуру выбрання новага караля Рэчы Паспалітай.
Раскрыйце змест выразу “дысідэнцкае пытанне”.
Якая зачэпка была выкарыстана Расіяй для правядзення першага падзелу Рэчы Паспалітай?
Апішыце прававыя акты аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, працэдуру іх падпісання і зацвярджэння.
Вызначце перадумовы другога падзелу Рэчы Паспалітай і ролю Таргавіцкай канфедэрацыі ў гэтым працэсе.
Назавіце прычыны трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, прававыя акты па яго правядзенні.
Дайце характарыстыку зместу Канвенцыі дзяржаў-агрэсараў і Трактата 1793 г. аб падзеле Рэчы Паспалітай.
Разглядзіце ў храналагічнай паслядоўнасці ход далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, іх адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і кіравання.
Якія прынцыпы міжнароднага права былі парушаны пры ажыццяўленні падзелу Рэчы Паспалітай?
Ці можна даць адназначную ацэнку ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі?
