Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сорокин А.М. Страницы истории государства и права Беларуси.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
556 Кб
Скачать
☆

3. Нацыянальна-вызваленчы рух

Нацыянальнае і сацыяльнае прыгнечанне выклікалі шырокі нацыянальна-вызваленчы рух. Ён меў, вядома, два напрамкі: рэвалюцыйна-вызваленчы, на чале з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ) і нацыянальна-дэмакратычны, які прадстаўлялі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) і група А. Луцкевіча. КПЗБ (звыш 3 тыс. чалавек) дзейнічала нелегальна, абапіраючыся на падтрымку кампартыі (у Мінску, Камінтэрна), праводзіла лінію на далучэнне рэвалюцыйным шляхам Заходняй Беларусі да БССР. Пад яе ўплывам з 1926 г. знаходзілася Беларуская сялянска-рабочая Грамада (БСРГ) – масавая дэмакратычная арганізацыя (каля 120 тыс. чалавек). Яе праграма прадугледжвала самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачы сялянам без выкупу памешчыцкай зямлі. У 1927г. Грамада была разгромлена польскімі ўладамі. Удзельнікі нацыянальна-вызваленчай барацьбы польскімі ўладамі арыштоўваліся, саджаліся ў турмы, канцлагеры. Адпаведна з Законам ад 14 лютага 1928 г. паліцыі і іншым збройным сілам дзяржавы было дазволена расстрэльваць дэманстрацыі і інш., а згодна з Дэкрэтам прэзідэнта Польшчы і Савета міністраў ад 17 чэрвеня 1934г. кожны чалавек мог быць “затрыманы і прымусова змешчаны ў месца ізаляцыі…” Паводле Крымінальнага кодэкса Польшчы, уведзенага ў дзеянне ў 1932 г., абвінавачаныя ў вызваленчай барацьбе падлягалі самым суровым карам, у тым ліку пакаранню смерцю.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны польскія ўлады забаранілі дзейнасць усіх дэмакратычных партый. У 1938 г. пастановай Выканкома Камінтэрна КПЗБ спыніла свае існаванне. Кіраўнікі яе, абвінавачаныя кіраўніцтвам СССР у сувязях з польскай тайнай паліцыяй, былі рэпрэсіраваны. Аднак ніякія расправы не маглі спыніць барацьбітоў нацыянальна-вызваленчага руху.

4. Міждзяржаўныя дамоўленасці ссср і Германіі аб размежаванні “сферы інтарэсаў”

Ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча і ў прыватнасці, калі Гітлер рыхтаваўся да ваеннага захопу Польшчы, а польскае кіраўніцтва гэтага не разумела, урад СССР, у сваю чаргу, не змог праявіць “выдержки” і заключыў з Германіяй 23 жніўня 1939 г., як лічаць гісторыкі, памылковы дагавор аб ненападзе. Ён вядомы як пакт Рыбентропа – Молатава. Дагавор меў сакрэтны дадатковы пратакол (арыгінал яго пакуль што не выяўлены), згодна з якім тэрыторыя Польшчы і некаторых іншых дзяржаў падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі (у Польшчы на лініі рэк Нарва, Вісла, Сан). Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна ўваходзілі ў сферу інтарэсаў СССР.

Падпісаны дагавор дазволіў Германіі 1 верасня пачаць вайну з Польшчай і праз некалькі тыдняў разграміць яе. Гэта ў сваю чаргу дало магчымасць беларусам і ўкраінцам аб’яднаць свае спрадвечныя землі, скасаваць захопніцкі Рыжскі мірны дагавор 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армія па загаду савецкага ўрада на падставе нібыта спынення існавання Польскай дзяржавы ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Да 25 верасня заходнебеларускія землі былі ўзяты пад кантроль савецкімі войскамі. Гэтыя дзеянні былі замацаваны дагаворам СССР з Германіяй аб дружбе і межах 28 верасня 1939 г. У той жа час яны ўскладнілі адносіны СССР з Польшчай на перспектыву.