Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сорокин А.М. Страницы истории государства и права Беларуси.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
556 Кб
Скачать
☆

Заходняя беларусь у складзе іі рэчы паспалітай: прававы статус (1921 – 1939 гг.). Уз’яднанне з беларускай сср анатацыя

Выкладзены юрыдычныя аспекты ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад ІІ Рэчы Паспалітай, асноўныя рысы канстытуцыйнага ладу Польшчы і грамадска-палітычнага жыцця на заходнебеларускіх землях. Адначасова паказана барацьба супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, асвятляюцца падзеі ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР.

Тэматычны план

  1. Рыжскі мірны дагавор і сутнасць сапраўднага статуса Заходняй Беларусі

  2. Органы ўлады і кіравання: вышэйшыя і мясцовыя

  3. Нацыянальна-вызваленчы рух

  4. Міждзяржаўныя дамоўленасці СССР і Германіі аб размежаванні “сферы інтарэсаў”

  5. Часовыя органы кіравання ў Заходняй Беларусі і ўз’яднанне тэрыторыі Беларусі

  6. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа і стварэнне мясцовых органаў савецкай улады ў заходніх абласцях

1. Рыжскі мірны дагавор і сутнасць сапраўднага статуса Заходняй Беларусі

Падзеі першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. дазволілі польскаму народу аднавіць сваю дзяржаву. 29 жніўня 1918 г. СНК РСФСР выдаў дэкрэт, якім прызнаваліся страціўшымі сілу ўсе трактаты аб падзелу Польшчы паміж Расіяй, Прусіяй, Аўстрыяй, падпісаныя ў ХVІІІ ст.

Пры падтрымцы заходніх дзяржаў у Польшчы былі створаны вайсковыя легіёны пад камандаваннем Ю. Пілсудскага, якія ў канцы 1918 – пачатку 1919 г. пачалі акупацыю беларускіх зямель. Спекулюючы на пачуццях нацыянальнага дзяржаўнага адраджэння, захопнікі разгарнулі вайну супраць Савецкай краіны з мэтай стварыць Вялікую Польшчу “ад мора да мора”.

У кастрычніку 1920 г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай было падпісана перамір’е, а 18 сакавіка 1921 г. у Рызе – мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Савецкай Украінай, з аднаго боку, і Польшчай – з другога. Згодна з гэтым дагаворам заходнія вобласці Беларусі разам з заходняй часткай Украіны адышлі да Польскай дзяржавы, а Расія і Украіна адмаўляліся ад “всяких прав и притязаний на земли, расположенные к западу от границы, описанной в статье II настоящего договора” (Мирный договор между Россией и Украиной, с одной стороны, и Польшей – с другой // Спадчына. 1993. № 4. С. 15). Паводле артыкула VІІ гэтага дагавора, Польшча павінна была прадаставіць рускім, украінцам і беларусам, якія апынуліся пад яе юрысдыкцыяй, усе правы па забеспячэнні свабоднага развіцця культуры, адукацыі, мовы і выканання рэлігійных абрадаў. Згодна з польскай Канстытуцыяй 1921г., правы грамадзян беларускай нацыянальнасці прызнаваліся цалкам і без сумненняў. Але, як паказаў час, польскі ўрад не забяспечваў свабоднае развіццё нацыянальных меншасцяў. Улада абмяжоўвала нацыянальна-культурнае будаўніцтва, праводзіла паланізацыю беларускага народа. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі не было ні адной беларускай школы (супраць прыкладна 350 да акупацыі), польскія школы не забяспечвалі навучання ўсіх дзяцей. У дзяржаўных установах было забаронена выкарыстанне беларускай мовы, беларусы не дапускаліся на дзяржаўную службу: у мясцовыя органы ўлады і кіравання прызначаліся толькі палякі, і, як правіла, ураджэнцы самой Польшчы, выхадцы з багатых слаёў насельніцтва. Каб не дапусціць простых людзей на працу ў дзяржаўным апараце ў 1933 г. быў прыняты закон, згодна з якім нават на пасады ў гміннае праўленне маглі “выбірацца” толькі асобы, якія мелі сярэднюю адукацыю і павінны былі вытрымаць экзамены ў спецыяльнай павятовай каміссіі. Была распаўсюджана рэлігійная нецярпімасць да праваслаўных.

Згодна з сакавіцкай Канстытуцыяй 1921г., Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай, парламенцкай рэспублікай. Але абвешчаныя свабоды слова, друку, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на “крэсах”. Тут дэмакратызм быў толькі на словах, а на практыцы паліцыя і органы бяспекі (дэфензівы) здзекаваліся над народам як маглі. Правячыя колы Польшчы разглядалі Заходнюю Беларусь як сваю ўнутраную калонію, сыравінны прыдатак да прамыслова развітых раёнаў этнічнай Польшчы і рынак збыту польскіх прамысловых тавараў. У выніку такой палітыкі прамысловасць у Заходняй Беларусі не развівалася, а знаходзілася ў заняпадзе. Пастаянным спадарожнікам прамысловага развіцця ў Заходняй Беларусі было беспрацоўе. Яно няўхільна павялічвалася.

У цяжкім становішчы знаходзілася і сельская гаспадарка, якая займала ў пачатку 1930-ых гг. каля 80 % насельніцтва. На заходнебеларускай тэрыторыі пашыралася гаспадаранне на былых дзяржаўных землях ваенных і цывільных каланістаў (асаднікаў) з цэнтральных раёнаў краіны, якім урадам даваліся надзелы да 45 га фактычна з мэтай забеспячэння ваеннай і палітычнай апоры рэжыму.

На заходнебеларускай тэрыторыі быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел: ваяводствы, паветы, гміны (воласці), грамады. Яе землі ўвайшлі ў чатыры ваяводствы: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае. За азначанымі тэрыторыямі замацавалася неафіцыйная назва “Заходняя Беларусь”. У польскіх афіцыйных колах Заходнюю Беларусь называлі Крэсамі ўсходнімі (усходнімі ўскраінамі) або Белапольшчай, а беларусаў лічылі крэсавякамі”, тутэйшымі. У верасні 1939 г. насельніцтва Заходняй Беларусі складала каля 5 млн чалавек, пераважная большасць з іх – беларусы. Устаноўленаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу адпавядалі мясцовыя органы кіравання і самакіравання.