Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Зенько Вялюга.rtf
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
5 Мб
Скачать
☆

2.2. Матэрыялы да практычных заняткаў «Службовыя часціны мовы. Словазлучэнне»

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:

1. У чым выяўляецца сінтаксічная асаблівасць прыназоўнікаў?.

2. З якой самастойнай часцінай мовы прыназоўнікі ніколі не ўжываюцца?

3. Ці пашыраюцца на прыназоўнікі з’явы антаніміі і сінаніміі? Давядзіце з дапамогай прыкладаў.

4. У чым падобнасць прыназоўнікаў і злучнікаў?

5. Як размежаваць вытворныя прыназоўнікі і самастойныя словы?

6. Што такое злучнік? Якую функцыю ў мове ён выконвае? Па якіх прыметах класіфікуюцца злучнікі?

7. У чым адрозненне злучальных злучнікаў ад злучальных слоў.

8. Як адрозніваць на пісьме злучнікі ад аднолькавых па гучанні займен­нікаў з прыназоўнікамі і без іх?

9. Якія нязменныя словы называюцца часціцамі? Якую ролю ў мове вы­конваюць часціцы?

10. На якія разрады падзяляюцца часціцы паводле паходжання? саставу? значэння?

11. У якіх выпадках ужываецца часціца не, а ў якіх ні?

12. Якія часціцы пішуцца праз злучок, а якія асобна?

13. Калі не-(ня-) пішацца разам з усімі часцінамі мовы?

14. Што такое словазлучэнне? Якія агульныя прыметы ёсць у слова і слова­злучэння і што адрознівае іх?

15. На якія тыпы падзяляюцца словазлучэнні паводле марфалагічнай ха­рактарыстыкі галоўнага слова?

16. Чым адрозніваюцца простыя і складаныя словазлучэнні?

17. Якія віды сувязі існуюць у словазлучэннях і ў чым сутнасць кожнай су­вязі?

18. Як праяўляецца ў словазлучэннях спецыфіка беларускай мовы ў параў­нанні з рускай?

Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка

1. Складзіце і запішыце сказы з наступнымі словазлучэннямі.

Смялейшы за ўсіх, цешыцца з сына, ажаніцца з суседкай, чуць праз сон, дзівіцца з вынікаў, схадзіць па брата, пайсці ў суніцы, жыць за тры кіламетры, захварэць на грып, бярэцца на мароз, падысці да стала.

2. Замяніце неўласцівыя беларускай мове прыназоўнікава-скло­навыя канструкцыі сінанімічнымі.

Зрабіць што-небудзь па памылцы, па заканчэнні рамана, ён па-за кан­курэнцыі, крычаць ва ўвесь голас, розніца ў двух гадах, прыняць ва ўвагу, парассаджваць усіх па месцах, выконваць па ўзору, збіраецца к дажджу, здольны к усяму хлопец, лятаць па паветры, фасон не па густу, дом у тры паверхі, сутыкнуцца тварам да твару, сватацца за яе, купіць паліто па вы­бару, падабенства да бацькі.

3. Падбярыце і запішыце прыназоўнікава-іменныя канструкцыі сінанімічныя выдзеленым, з іншымі назоўнікамі або без прыназоўні­каў.

Не спаць па начах, бацьку год пад пяцьдзесят, вырас да столі, дом на дзевяць паверхаў, трава ў пояс, жыць блізка рэчкі, прачнуўся а пятай га­дзіне, працаваць ад раніцы, дні ідуць у працы, сустрэліся праз год, вучыцца на інжынера, сцежка праз лес, вядомы на ўсю рэспубліку, песня плыве з-над ракі.

4. Падбярыце беларускія адпаведнікі, прааналізуйце прыназоўні­кава-склонавыя адрозненні ў беларускай і рускай мовах.

В девятом часу утра, идти за грибами, жениться на хорошей де­вушке, по случаю встречи, по одноимённому роману Ивана Мележа, из зависти к другу, ехать лошадью, думать о будущем, охотиться за лисой, ухаживать за девушкой, смеяться над самим собой, ходить по домам, по моему суждению, тоска по Родине, из глубины комнаты, перетереть в муку, апеллировать к общественной мысли, высохнуть в щепку, лёгок на помине, за­болеть корью.