- •Перыядызацыя старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)
- •Палітычнай гісторыі беларускіх земляў
- •Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)
- •Перакладная літаратура беларусі XI-XVII ст. (электронная лекцыя)
- •Беларуская рэдакцыя апокрыфа “Блуканне Багародзіцы па пакутах”
- •Біблія як помнік перакладной літаратуры
- •Біблійная традыцыя на беларусі
- •Паэтыка ўрачыстых слоў кірыла тураўскага (лекцыя)
- •Прынята вылучаць 2 формы жыційных твораў:
- •Паводле грэчаскай традыцыі вылучаюцца 2 віды жыцій:
- •Структура “Летапісца вялікіх князёў літоўскіх”
- •Уласна “Летапісец”
- •Першапачатковая частка
- •Другая частка уласна “Летапісца”
- •Аповесць пра Падолле
- •Сінкрэтызм лвкл
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Беларуска-літоўскі летапіс 1430-1446 гг.
- •Структура помніка
- •Крыніцы помніка:
- •Адлюстраванне барацьбы ўсходніх славян з ордамі Батыя і крыжакамі
- •Асноўная ідэя летапіса
- •Старабеларуская літаратура xvі-xvіі стст.
- •Хроніка вялікага княства літоўскага і жамойцкага
- •Ідэя летапісу
- •Этнагенетычная легенда
- •Прадмоўна-пасляслоўны комплекс
- •Эпоха рэнесансу (адраджэння) ў беларускай літаратуры
- •Мікалай гусоўскі
- •Жанравая прырода твора:
- •Творчая праграма Мікалая Гусоўскага:
- •Рыцарскі раман “трышчан”
- •Сымон будны і рэфармацыя ў беларусі Рэфармацыя
- •Сымон будны (к.20-х гг., каля 1530 г. – 13 студзеня 1593)
- •Нацыянальна-культурны сэнс беларускай Рэфармацыі
- •Мемуарная літаратура Беларусі к.Хvі-сяр.Хvіі ст.: узнікненне і росквіт жанру.
- •Рэлігійна-палемічная літаратура ў беларусі
Творчая праграма Мікалая Гусоўскага:
спалучэнне дзвюх магутных культурных плыняў еўрапейскай цывілізацыі. Як антычнасць, так і хрысціянства надавалі вялікае значэнне Чалавеку-Творцу, які павінен успрымаць кожны падараваны яму дзень як магчымасць упрыгожыць свет. Антычнасць найвышэй цаніла чалавека, які нясе ў свет мудрасць і прыгажосць, хрысціянства звяртала найбольшую увагу на маральны аспект дасканаласці. Але ў любым выпадку чалавек мусіць спяшацца: думаць, тварыць, рабіць дабро.
Рыцарскі раман “трышчан”
Рыцарскі раман стаў адным з новых жанраў, прыўнесеных у перакладную беларускую літаратуру ў ХVІ ст. Пранікаючы ў іншыя культуры, рыцарскія раманы падвяргаліся пэўным зменам, іх дапасоўвалі да ідэйных запатрабаванняў і мастацкіх густаў мясцовых чытачоў. У пэўнай ступені беларускім адпаведнікам еўрапейскага рыцарства была службовая шляхта (“шляхтич” і “рыцерь” у сярэднявечнай Беларусі былі раўназначнымі словамі). Менавіта ў шляхецкім асяроддзі на Наваградчыне ўзнікаюць пераклады рыцарскіх раманаў пра Трышчана і Баву, якія змешчаны ў т.зв. Пазнанскім зборніку канца XVI ст. пад агульным загалоўкам: “Починаеться повесть о витезях с книг сэрбъских, а звлаща о славном рыцэры Трысчан[е], о Анцалоте и о Бове и о иншых многих витезех добры[х]”.
Аповесць пра Трышчана (або Трышчан) – узор рыцарскага рамана ў яго класічным разуменні.
Па змесце Трышчан вельмі блізкі да венецыянскай рэдакцыі Трыстана (XV ст.), якая, па меркаванні многіх даследчыкаў, паслужыла асноўнайкрыніцай перакладу. Пры гэтым апошняя чвэрць Трышчана не супадае з венецыянскай рэдакцыяй, а папярэднія маюць фрагментарныя адрозненні.
Асноўная сюжэтная лінія і падзейная канва твора будуюцца ў трохкутніку Трышчан – Іжота – кароль Марк.
Трышчан паказаны як мужны рыцар і адважны воін, заўсёды гатовы рынуцца ў бой дзеля асабістае славы. Пры двары французскага караля Перамонта спасцігае ён рыцарскія навукі: не мае сабе раўні ні ў верхавой яздзе, ні ў фехтаванні (“шырмерстве”), ні ў валоданні дзідай (“сулицею”), ні ў гульні ў шахматы і шашкі (“варцабы”), ні ў гранні на арфе і лютні. У сваім каханні герой хоча быць праўдзівым і высакародным, бо ўзрастанне рыцарскага майстэрства павінна адбывацца разам з узрастаннем сапраўднага кахання: якім бы майстрам сваёй справы ні быў рыцар, без рыцарскага ўзнёслага кахання ён як бы непаўнавартасны. Таму Трышчан адвяргае прапанову дачкі караля Перамонта, якая нахабна дамагалася яго, але аддаецца каханню з Іжотай, якую сасватаў для свайго дзядзькі. Гэта было яўнае парушэнне дадзенай каралю прысягі і не стасавалася з кодэксам паводзін рыцара, які мог прэтэндаваць выключна на платанічнае каханне. Каб пазбегнуць пры абмалёўцы характару героя гэтай супярэчнасці, неабходна было звярнуцца да матыву любоўнага напою, які нібыта “прымушае” Трышчана і Іжоту пакахаць адно аднаго. Але матыў душэўнага разладу з-за супярэчнасцяў паміж любоўнымі пачуццямі Трышчана і яго васальскім абавязкам у беларускай версіі не такі трагічны, як у французскіх або італьянскіх раманах.
Іжота – мудрая і чуллівая дзяўчына, якая ўмее прыхаваць і прыглушыць свае пачуцці, калі таго вымагаюць абставіны. І ўсё ж пачуцці час ад часу прабіваюцца з глыбінь яе закаханага сэрца: дзяўчына мужна паўстае супраць уласнай маці на абарону Трышчана, які з’яўляецца забойцам яе дзядзькі; вытрымлівае знешнюю прыстойнасць у стасунках з Маркам, а па начах тайна сустракаецца з любым; загадвае пазбавіць жыцця служанку Брагіню, каб тая часам не раскрыла каралю вочы на падман перашай шлюбнай ночы, а потым, пераканаўшыся ў вернасці служанкі, шчыра радуецца яе вяртанню.
І перад Іжотай, і перад Трышчанам паўстае шэраг праблем: як сумясціць нормы жыцця тагачаснага грамадства з нястрымнай страсцю, што ахапіла іх душы і сэрцы? Як застацца лаяльнымі да караля і не здрадзіць пры гэтым сваім пачуццям? Здавалася б, пасля таго, як Марк прайграў Іжоту рыцару Паламідажу, ён страціў на яе ўсялякае права, а на шляху да шчаслівай будучыні для закаханых больш не існуе ніякіх перашкод. Аднак Трышчан не скарыстоўвае выгаднай для сябе сітуацыі і паводзіць сябе як сапраўдны рыцар – вяртае Іжоту законнаму мужу, паколькі звязаны перад ім прысягай (для чалавека Сярэднявечча парушэнне прысягі або слова было раўназначна страце гонару). Марк не мог не стрымаць слова, дадзенага Паламідажу, – таму ён быў вымушаны аддаць яму Іжоту; Трышчан не мог парушыць васальскай прысягі – таму ён, вызваліўшы Іжоту з рук Паламідажа, вяртае яе Марку.
Знешне раман вытрыманы ў куртуазнай манеры, але яго ідэйны змест супярэчыць куртуазіі. Па-першае, каханне герояў “узнёслае” не да той ступені, якой патрабавала куртуазная канцэпцыя кахання: алюзіі наконт пазашлюбных адносінаў Трышчана і Іжоты неяк не ўпісваюцца ў пастулаты куртуазіі. Верагодна, тут мы маем справу з тым, што куртуазны ідэал насамрэч быў толькі літаратурным ідэалам, які рэзка разыходзіўся з норавамі, што панавалі ў Сярэднявеччы пры дварах каралёў і феадалаў. Так, даведаўшыся пра смяротнае раненне Трышчана, Іжота забывае на свой высокі каралеўскі статус і спяшаецца любаму на дапамогу; не ў духу тагачасных нораваў паводзіць у гэтай справе і сам кароль Марк – па першай просьбе пляменніка адпускае да яго сваю жонку, цудоўна ведаючы, што пляменнік і жонка – каханкі. Душэўныя “ўздыхі” Трышчана па даме сэрца Іжоце ў творы амаль адсутнічаюць, а калі яны і праяўляюцца дзе-нідзе, то ў завуаляванай форме (напрыклад, сцэна спаборніцтва Трышчана з Паламідажам пры двары арляндэйскага караля Ленвіза). Цалкам магчыма, што аўтар венецыянскай рэдакцыі рамана, якая ляжыць у аснове беларускага Трышчана, адвольна скарачаў не зусім зразумелыя яму эпізоды, бо быў далёкі ад усведамлення сутнасці канцэпцыі служэння рыцара даме, якая ў ХV–XVI стст. страціла першапачатковы сэнс. Па-другое, у творы апушчаны асобныя эпізоды, звязаныя з заходнееўрапейскай міфа-паэтычнай сістэмай. Напрыклад, з беларускага перакладу чытач няшмат можа даведацца пра Мерліна, за выключэннем таго, што гэта якісьці “пророк”, за штосьці зачынены пад зямлёй зноў жа якойсьці чараўніцай (маецца на ўвазе фея Маргана, зводная сястра Мерліна). Фантастычная гісторыя Анцалота (Ланселота Азёрнага заходнееўрапейскіх раманаў) у той частцы, якая не тычыцца гісторыі Трышчана, наогул апушчана: магчыма, аўтар хацеў сканцэнтраваць увагу менавіта на асобе Трышчана. Але не выключана, што перад намі – адлюстраванне працэсу драблення раманаў Артураўскага цыклу на кампазіцыйна і ідэйна самастойныя творы.
Такім чынам, з Трышчана выключаны два важныя кампаненты рыцарскага рамана – матыў узёслага платанічнага кахання рыцара да дамы сэрца і фантастыка (у яе разуменні як усяго не хрысціянскага, казачнага). Скарачэнні сведчаць пра тое, што асноўную ўвагу аўтар-перакладчык хацеў засяродзіць на авантурным (прыгодніцкім) баку жыцця героя. Дзеля гэтага ён звузіў любоўны план рамана, пакінуўшы толькі тыя эпізоды, якія адпавядалі паняццю авантурнасці (падман Іжотай караля Марка ў першую шлюбную ноч, сцэна сустрэчы Іжоты з Трышчанам у садзе пад яблыняй). Венецыянскі Трыстан і беларускі Трышчан пазначылі пераломны этап у развіцці еўрапейскага рыцарскага рамана – яго пераход да формы прыгодніцкага (авантурнага) рамана неарыцарскага тыпу. Менавіта ў ХVІ ст. ў Еўропе з’яўляецца першы авантурны рыцарскі раман – Трыстан П’ера Сала, дзе амаль нічога не засталося ад першапачатковага сюжэта твора.
