Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции-бел-лит 11-17.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
135 Кб
Скачать
☆

Мікалай гусоўскі

Даследчыкі:

  Адкрыццё паэзіі Мікалая Гусоўскага ў беларускім літаратуразнаўстве адбылося ў др.пал. ХХ ст. у працах Віктара Дарашкевіча.

  З ліку беларускіх даследчыкаў першым звярнуў увагу на “Песню пра зубра” М. Прашковіч.

  Персанальную манаграфію Мікалаю Гусоўскаму прысвяціў у 1984 г. Я. Парэцкі.

  На сучасным этапе ўвесь корпус паэтычных твораў М.Г. грунтоўна даследаваны А. Жлуткам і Ж. Некрашэвіч-Кароткай.

 

Імя паэта і спосаб яго намінацыі па-беларуску:

                           Nicolaus Husovianus

                              Мікалай Гусоўскі

 

Гады нараджэння і смерці:

  Большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што нарадзіўся ў 1475-1480, а памёр пасля 1533 г.

  Гіпотэза Генрыка Барыча, з якой пагаджаецца Я. Парэцкі : час нараджэння паэта 1495-1500 гг.

 

Месца нараджэння:

Польскія даследчыкі:

  першыя польскія даследчыкі – этнічны паляк з ваколіцаў Кракава (“Polonus eo” “Я, паляк, іду”). Зубры ў ваколіцах Кракава не вадзіліся. Месцам нараджэння пачалі называць вёску Гусаў Ланьцуцкага ваяводства;

  Ян Пельчар падкрэсліў шчыльную сувязь паэта з ВКЛ: Мікалай Гусоўскі “добра ведаў мову і землі Русі, звычаі і традыцыі літвінаў”;

  Большасць сучасных польскіх даследчыкаў называюць Гусоўскага паэтам з Белай Русі і вызначаюць месца яго нараджэння як Гусава на Беларусі.

Беларускія даследчыкі:

  В. Дарашкевіч: паэт выхадец з Гродзеншчыны;

  Краязнавец В. Каржанеўскі: мястэчка Гусава ці Уса ў Валожынскім раёне Мінскай вобл., якое злілося з вёскай Каралеўшчына;

  Я. Семяжон: тэрыторыя Магілёўшчыны ці Гомельшчыны (пераплываў “Дняпра паўнаводную строму”);

  Ж. Некрашэвіч-Кароткая: Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобл.

 

Паводле веравызнання быў католікам.

 

Па сацыяльным паходжанні – выхадцам з дэмакратычных слаёў насельніцтва.

 

Многае ў паэтычных творах Мікалая Гусоўскага указвае на тое, што іх аўтар быў духоўнай асобай.

 

Перыядызацыя творчасці Мікалая Гусоўскага

 

  Рымскі перыяд творчасці (1518?-1523?)

 

  Кракаўскі перыяд творчасці

 

Рымскі перыяд творчасці (1518?-1523?):

 

  паэма “Песня пра зубра” (напісаная для Папы Льва Х, а пасля яго смерці прысвечаная і перададзеная для прачытання каралеве Боне) – антытурэцкі твор з акцэнтаваннем ідэі аб’яднання хрысціян перад пагрозай захопу іншаверцамі;

Жанравая прырода твора:

“Песня пра зубра” – твор элегічнага настрою і элегічнай прыроды (напісаны элегічным двувершам), у якім аўтар акцэнтаваў інтравертаванае і рэтраспектыўнае асэнсаванне рэчаіснасці. Гэтая рэчаіснасць звязана з гарачым патрыятычным пачуццём паэта. Аднак лёс Радзімы, народа, як і лёс цэлай Еўропы, ён бачыў праз прызму хрысціянскай духоўнасці.

 

 

  carmina minora (паэтычныя творы малой формы) – 8 вершаў (напісаных як ў Італіі, так і на Радзіме), што ўваходзяць у склад аднаіменнага зборніка. Сярод іх прынята вылучаць 4 вершы, аб’яднаныя тэмай чумы (“На ахвярапрынашэнне чорнага быка”, “Пра чутку”, “Малітва да святой Ганны”, “Малітва да святога Себасцьяна”).

 

Кракаўскі перыяд творчасці:

  паэма “Новая і надзвычайная перамога над туркамі ў ліпені месяцы” (Кракаў, 1524) – у цэнтры ўвагі аўтара праблема здрады хрысціянскай веры;

  паэма “Пра жыццё і подзвігі святога Гіяцынта”, прысвечаная каталіцкаму святому Гіяцынту (Яцку) Адрованжу (Кракаў, 1525);

  вершы, што увайшлі ў склад іншых выданняў.

 

“ПРА ПЕРАМОГУ НАД ТУРКАМІ”

 Гістарычная аснова – 2 ліпеня 1524 г. пад Церабоўлем невялікае войска гетмана Мікалая Фірлея з Дуброўніцы разбіла 30-тысячную турэцка-татарскую армію.

 Жанр паэмы – твор спалучае ў сабе рысы двух паэтычных жанраў, эпінікія (у антычнасці, вершаваныя творы, напісаныя ў гонар пераможцаў алімпійскіх спаборніцтваў) і элегіі (паэма – 174 радкі элегічнага двуверша, скаргі аўтара ў пачатку і канцы твора).

 Праблематыка твора – асэнсаванне прычын вераадступніцтва народа і актыўная абарона веры Хрыста.

 Мастацкая задача паэта – раскрыць урокі здабытай перамогі і паказаць месца слаўнай баталіі ў гераічнай гісторыі Айчыны.

 Паэма – гэта перасцярога-напамін уладарам дзяржавы перад пагрозай турэцкай навалы.

 

“ПРА ЖЫЦЦЁ І ПОДЗВІГІ СВЯТОГА ГІЯЦЫНТА”

 Першы ўзор агіяграфічнай паэмы ў літаратуры ВКЛ.

 Нагода для стварэння паэмы – працэс кананізацыі вядомага манаха-прапаведніка ХІІ ст., які адбываўся ў Кракаве ў 1523-1524 гг. Аднак спрычыніўся да напісання твора стан веры ў тагачаснай Еўропе, якая сутыкнулася з вострай патрэбай умацавання хрысціянскай веры.

 У паэме ў двух планах, жыційна-гістарычным і апалагічна-палемічным, раскрываецца тэма падзвіжніцтва і служэння хрысціянству.

 Кампазіцыйна паэма падзядляецца на дзве часткі:

       першыя 400 радкоў – гэта апісанне жыцця святога;

       другая частка, яшчэ 469 радкоў, прысвечана абароне традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей, крытыцы вучэння Лютэра, абгрунтаванню неабходнасці культу святых.

 Паэма напісана “гераічным метрам” – дактылічным гекзаметрам. У цэнтры яе абсалютна дасканалы герой, які змагаецца за пашырэнне веры Хрыста.