- •Перыядызацыя старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)
- •Палітычнай гісторыі беларускіх земляў
- •Асноўныя этапы вывучэння старабеларускай літаратуры (электронная лекцыя)
- •Перакладная літаратура беларусі XI-XVII ст. (электронная лекцыя)
- •Беларуская рэдакцыя апокрыфа “Блуканне Багародзіцы па пакутах”
- •Біблія як помнік перакладной літаратуры
- •Біблійная традыцыя на беларусі
- •Паэтыка ўрачыстых слоў кірыла тураўскага (лекцыя)
- •Прынята вылучаць 2 формы жыційных твораў:
- •Паводле грэчаскай традыцыі вылучаюцца 2 віды жыцій:
- •Структура “Летапісца вялікіх князёў літоўскіх”
- •Уласна “Летапісец”
- •Першапачатковая частка
- •Другая частка уласна “Летапісца”
- •Аповесць пра Падолле
- •Сінкрэтызм лвкл
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Беларуска-літоўскі летапіс 1430-1446 гг.
- •Структура помніка
- •Крыніцы помніка:
- •Адлюстраванне барацьбы ўсходніх славян з ордамі Батыя і крыжакамі
- •Асноўная ідэя летапіса
- •Старабеларуская літаратура xvі-xvіі стст.
- •Хроніка вялікага княства літоўскага і жамойцкага
- •Ідэя летапісу
- •Этнагенетычная легенда
- •Прадмоўна-пасляслоўны комплекс
- •Эпоха рэнесансу (адраджэння) ў беларускай літаратуры
- •Мікалай гусоўскі
- •Жанравая прырода твора:
- •Творчая праграма Мікалая Гусоўскага:
- •Рыцарскі раман “трышчан”
- •Сымон будны і рэфармацыя ў беларусі Рэфармацыя
- •Сымон будны (к.20-х гг., каля 1530 г. – 13 студзеня 1593)
- •Нацыянальна-культурны сэнс беларускай Рэфармацыі
- •Мемуарная літаратура Беларусі к.Хvі-сяр.Хvіі ст.: узнікненне і росквіт жанру.
- •Рэлігійна-палемічная літаратура ў беларусі
Сымон будны і рэфармацыя ў беларусі Рэфармацыя
Рэфармацыя – шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух ХVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы, які насіў антыфеадальны характар.
Ідэолагамі першай хвалі рэфармацыі сталі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі.
У кастрычніку 1517 году ў горадзе Вітэнбэргу доктар багаслоўя Марцін Лютар апублікаваў 95 тэзаў супраць індульгенцыяў. Гэтая дата стала пачаткам руху Рэфармацыі, які ахапіў Еўропу у XVI стагоддзі.
Этапы рэфармацыйнага руху:
• 1553-1570 гг. – уздым рэфармацыі, падзел руху на некалькі накірункаў;
• 1570-я – ХVІІ ст. крызіс рэфарматарскага руху, наступленне і перамога Контррэфармацыі, умацаванне пазіцый каталіцызма на Беларусі.
У 1553 годзе ў Вільні адбылася падзея, якая мела эфэкт выбуху бомбы і атрымала рэзананс не толькі ў Вялікім Княстве, але і ў суседніх краінах. Канцлер літоўскі, віленскі ваявода, самы ўплывовы палітычны дзеяч дзяржавы, некаранаваны кароль ЛітвыМікалай Радзівіл Чорны публічна аб’яўляе сябе кальвіністам.
Пераход у кальвінізм большай часткі палітычнай эліты Вялікага Княства абумовіў актыўнае распаўсюджванне Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі.
Афіцыйна пачаткам Рэфармацыі лічыцца заснаванне ў 1553 г. першай кальвінскай суполкі (збору). Патронам кальвінісцкага руху на Беларусі і апосталам Рэфармацыі стаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны.
У 1562–1565 гг. на беларускіх землях з кальвінізму вылучаецца радыкальны накірунак – антытрынітарызм (арыянства), патронам якога стаў Ян Кішка.
29 траўня 1565 годў на 50-м годзе жыцця памірае Мікалай Радзівіл Чорны. На працягу двух наступных дзесяцігоддзяў герой Інфлянцкай вайны, найвышэйшы гетман літоўскі Мікалай Радзівіл Руды бярэ на сябе адказнасць за развіццё рэфармацыйнага руху ў Беларусі.
Сымон будны (к.20-х гг., каля 1530 г. – 13 студзеня 1593)
Перыяды дзейнасці
• Віленскі (1558-1560)
• Нясвіжска-Клецкі (1560-1565):
на старабеларускай мове:
“Катэхізіс” (10 чэрвеня 1562 г., Нясвіж)
“Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”
(11 кастрычніка 1562 г., Нясвіж)
• Лоскі (1573-1583)
“Катэхізіс” Сымона Буднага
Твор меў назву: Катихисисъ то естъ наука стародавная хрïстïаньская от светого Писма для простыхъ людей языка руского въ пытанïахъ ï отказѣхъ събрана.
У выданні бралі ўдзел таксама Мацвей Кавячынскі і Лаўрэнцій Крышкоўскі
Архітэктоніка “Катэхізіса”
Помнік складаецца з:
Прысвячэння князям Радзівілам.
Прадмовы да чытача.
4-х раздзелаў:
Аб дзесяці запаведзях Божых;
Аб веры;
Пра малітву Госпада;
Аб святых тайнах.
Пасляслоўя.
Нацыянальна-культурны сэнс беларускай Рэфармацыі
Дзякуючы магнацкаму мецэнацтву ў Беларусі пашыраўся рэфармацыйна-гуманістычны рух, узнікалі друкарні, школы, перакладалася Свяшчэннае Пісанне, выдаваліся кнігі. Пры дварах магнатаў жылі пісьменнікі, паэты, філосафы, перакладчыкі, прычым, не толькі Бібліі, але і антычных аўтараў. Менавіта ў гэтым, магнацка-шляхецка-інтэлігенцкім асяроддзі, адбываўся працэс зараджэння і станаўленая нацыянальнай культуры беларускага народа.
Дзякуючы Адраджэнню і Рэфармацыі ў шматканфесійнай і шматэтнічнай беларуска-літоўскай дзяржаве паўстала рэнесансава-гуманістычная мадэль духоўнага жыцця.
