- •1. Значэнне культурнай спадчыны беларускага народа ў жыцці грамадства.
- •3.Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4.Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.
- •8. Кіеўскі і Галіцка-Валынцкі летапісы: агульная хар-ка. Гістарычныя звесткі пра пачатак Літоўскага княства ў Галіцка-Валынскім летапісе.
- •9. Гіпотэзы пра полацкае летапісанне. Меркаванні пра яго характар и мастацкія асаблівасці. Гістарычныя звесткі…
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11Станаўленне бел літа ў час позняга Сярэдневечча
- •12. Другі паўдневаславянскі ўплыў і яго роля ў гісторыі пісьменства. “Пляценне славес” і творчасць Грыгорыя Цамблака
- •14.Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
- •15. Асаблівасці светапогляду Скарыны. Патрыятычны змест “Прадмовы да кнігі Юдзіфа”
- •17. Ўзнікненне беларускай сілабічнай паэзіі. Творчасць а. Рымшы. Эпіграма як літаратурны жанр.
- •19.Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.
- •20.Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.
- •22.Развіцце беларускай мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага.
- •23.Трансфармацыя жанру рыцарскага раману ў беларускай літаратуры эпохі Сярэднявечча. “Аповесць пра Трышчана”.
- •24. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.
- •26.Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”
- •27.Жыцце і творчасць Афанасія Філіповіча
- •28.Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.
- •30.Паэзія Сімяона Полацкага ў кантэксце еўрапейскага і беларускага барока.
- •33.Асветніцтва ў Еўропе і беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.
- •34.Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхаіла Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.
- •39 (1).Уладзіслаў Сыракомля – лірнік вясковы. Беларускамоўная спадчына паэта
- •Творчасць
- •40. Характарыстыка творчасці Вінцэнта Ду-ніна-Марцінкевіча. Вінцэнт Дунін-Марцін-кевіч і фальклор.
19.Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.
Сымон Будны (каля 1530 — 13 студзеня 1593) — беларускі пісьменьнік, публіцыст і кнігавыдавец, пратэстанцкі царкоўны дзеяч, вучоны-філосаф. Паслядоўнік Францыска Скарыны. Дзеяч беларускай рэфармацыі.
Біяграфія
Пытанне пра месца нараджэння і нацыянальнасць Буднага застаецца дыскусійным. Дакладна не высветлена, ліцвін (беларус) ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.
Каля 1544 Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага ўнівэрсытэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. Магчыма, пасля Кракава ён працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім унівэрсітэце.
У 1558 Будны прыехаў у сталіцу ВКЛ — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям і дарослым. У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове — «Катэхізіс» (1560).
Катэхізіс У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня. Падтрымку, у тл. і фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер ВКЛ Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перавезены шрыфты Ф.Скарыны. У 1562 у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга — «Катэхізіс». Аўтарамі гэтай кнігі лічыцца Будны. Ён уяўляе сабой кароткія пытанні на рэлігійную тэму і разгорнутыя адказы. Спэцыфіка мовы заключаецца ў тым, што побач з старабеларускай мовай прыводзяцца вялікія цытаты на царкоўна-славянскай мове, якія нічым не абазначаюцца. Такім чынам Будны пайшоў далей за Скарыну на шляху збліжэння пісьмовай мовы рэлігійных твораў і жывой беларускай мовы. «Катэхізіс» быў створаны дзеля пашырэньня асветы — «для простых людзей языка рускага».
Погляды Вялікае значэнне Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філязофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «3 нагоды аргумэнтаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як бацька» і інш.
У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Буднага «Пра найважнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Трактат Буднага «Пра найбольш важнейшыя палажэньні хрысціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе ня толькі з трынітарыямі, але і з прыхільнікамі дытэізму (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза і Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае ўнітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную вэрсыю паходжаньня Хрыста. Паводле Буднага, богам з’яўляецца толькі Бог Айцец, Святы Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул не мае ніякіх адносінаў да боскай супольнасьці паколькі па сваім паходжанні ён натуральны чалавек, узведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасцям і заслугам у прапагандзе хрысьціянства.
Апошнія гады Будны жыў пры дварах выпадковых мэцэнатаў. Да 1956 дакладная дата смерці Буднага ня была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. Будны памер 13 студзеня 1593.
