- •1. Значэнне культурнай спадчыны беларускага народа ў жыцці грамадства.
- •3.Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4.Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.
- •8. Кіеўскі і Галіцка-Валынцкі летапісы: агульная хар-ка. Гістарычныя звесткі пра пачатак Літоўскага княства ў Галіцка-Валынскім летапісе.
- •9. Гіпотэзы пра полацкае летапісанне. Меркаванні пра яго характар и мастацкія асаблівасці. Гістарычныя звесткі…
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11Станаўленне бел літа ў час позняга Сярэдневечча
- •12. Другі паўдневаславянскі ўплыў і яго роля ў гісторыі пісьменства. “Пляценне славес” і творчасць Грыгорыя Цамблака
- •14.Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
- •15. Асаблівасці светапогляду Скарыны. Патрыятычны змест “Прадмовы да кнігі Юдзіфа”
- •17. Ўзнікненне беларускай сілабічнай паэзіі. Творчасць а. Рымшы. Эпіграма як літаратурны жанр.
- •19.Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.
- •20.Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.
- •22.Развіцце беларускай мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага.
- •23.Трансфармацыя жанру рыцарскага раману ў беларускай літаратуры эпохі Сярэднявечча. “Аповесць пра Трышчана”.
- •24. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.
- •26.Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”
- •27.Жыцце і творчасць Афанасія Філіповіча
- •28.Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.
- •30.Паэзія Сімяона Полацкага ў кантэксце еўрапейскага і беларускага барока.
- •33.Асветніцтва ў Еўропе і беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.
- •34.Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхаіла Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.
- •39 (1).Уладзіслаў Сыракомля – лірнік вясковы. Беларускамоўная спадчына паэта
- •Творчасць
- •40. Характарыстыка творчасці Вінцэнта Ду-ніна-Марцінкевіча. Вінцэнт Дунін-Марцін-кевіч і фальклор.
30.Паэзія Сімяона Полацкага ў кантэксце еўрапейскага і беларускага барока.
Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч (сапраўднае імя) нарадзіўся ў 1629 г. На пачатку 40-х гадоў XVII ст. будучы пісьменнік быў студэнтам Кіева-Магілянскай калегіі, дзе яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу — Сільвестар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай, што распачалася ў 1654 г., перашкодзіла Сімяону давучыцца ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Летам 1656 г. у Полацк увайшла руская армія на чале з самім царом. Сімяону выдаўся рэдкі выпадак прадэманстраваць рускаму манарху свае літаратурныя навыкі.Вясною 1664 г. Сімяон канчаткова перабіраецца ў Маскву.Сімяон Полацкі памёр раптоўна, на пяцьдзесят першым годзе жыцця, 25 жніўня 1680.
Мову Сімяона-прапаведніка адрознівалі асаблівая манерная мудрагелістасць, шчыльная насычанасць разгорнутымі метафарамі, прыпавесцямі і «прыкладамі».Сімяон Полацкі захоўваў у сваіх вершах звыклыя функцыі антычных экфраз, што тлумачылі таямнічы сэнс выяваў, і эпіграм — рытарычных практыкаванняў на тэму (жанр экфрасіса ўжо выкарыстоўваў Ф. Скарына). Першакрыніцу можна ўказаць амаль для кожнага твора Сімяона Полацкага — гэта тэксты Святога Пісання, кнігі Арыстоцеля, Плінія Старэйшага, трактаты Айцоў Царквы, гістарычныя працы візантыйскіх навукоўцаў, «і шмат інш. Зрабіўшы навуку важным аб'ектам асэнсавання, Сімяон Полацкі рэальна стымуляваў рост духоўнай сталасці расійскага грамадства. Упершыню ў гісторыі рускай літаратуры пісьменнік выступаў з актыўнай прапагандай навуковых ведаў не з пазіцыі здзіўлення, уласцівай пабочнаму назіральніку ці неафіту, а як іх актыўны носьбіт. Хацеў “заходнюю” адукацыю.Шматлікія вобразы, скарыстаныя паэтам, маюць канкрэтныя крыніцы — ад Бібліі да антычных аўтарытэтаў і польскіх пісьменнікаў ХУІ-ХУП стст.Засвоеная і прыстасаваная Сімяонам Полацкім для славяна-моўных вершаў сістэма паэтычных жанраў была дастаткова новай для рускай літаратуры. Як паказаў праведзены аналіз шматжанравай творчасці Сімяона Полацкага, пісьменнік імкнуўся да вырашэння двуадзінай задачы — выхавання чытача набожнага і адукаванага. Ухіл, які рабіў паэт у сваёй дзейнасці на свецкія веды, «грамадзянскія навукі і мастацтвы», шмат у чым быў сугучны заўтрашняму, пятроўскаму погляду на літаратуру, паколькі імператар бачыў у кнізе галоўны шлях распаўсюджвання ведаў пра Расію. Адзінства «ўсходняга» вучыцельнага і «заходняга» асветніцкага пачаткаў, адчувальнае ў творчасці ўсходнеславянскіх гуманістаў XVI — першай паловы XVII ст. і іх паслядоўніка Сімяона Полацкага, будзе вядучым і ў творчасці прагрэсіўных усходнеславянскіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў XVIII ст..Творы:Азбука(?),Псалтыр рыфмаваны, Гісторыя пра варлаама ды Іасафата, Рыфмалагіён.
31.Прафесіяналізацыя тэатра ў эпоху барока і Асветніцтва. Школьны і прыдворны тэатр. Інтэрмедыі. Народная драма. Беларускі лялечны тэатр (батлейка).
У часы барока ўзніклі першыя творы беларускай драматургіі. Гэта былі невялікія інтэрмедыйныя сцэнкі, якімі перамяжалася дзеянне ў лацінскіх, польскіх, а пазней і «славянарускіх» школьных драмах. Відаць, тады ж з'явіліся першыя батлеечныя творы («Цар Ірад», «Цар Максіміліян» і інш.).Школьны тэатр быў тыповым параджэннем барока. Пашырэнне яго ў Беларусі звязана з дзейнасцю ордэна езуітаў. Гэтыя відовішчы мала што давалі розуму прысутных. Усе памкненні скіроўваліся на тое, каб уздзейнічаць на пачуцці гледачоў, уразіць іх уяўленне. У прадстаўленнях умела выкарыстоўваліся гук і колер, кантрастныя іх спалучэнні. Пастаноўкі драм суправаджаліся выступленнямі хору і балета, «жывымі» карцінамі-алегорыямі.Сёння нам вядомы больш чым сто лацінскіх і польскіх павучальных драм, пастаўленых у езуіцкіх школьных тэатрах у Полацку, Гродне, Пінску, Навагрудку, Нясвіжы, Мінску, Оршы, Брэсце, Магілёве, Бабруйску, Слуцку і Жодзішках. Тэматычна ў тагачасным рэпертуары вылучаюцца велікодныя і масленічныя (запустныя) драмы, а таксама п'есы, напісаныя ў сувязі з экзаменамі і заканчэннем навучальнага года. Сюжэты для іх браліся са Святога Пісання, антычнай міфалогіі і гісторыі, гісторыі краін Усходу і Заходняй Еўропы. Зрэдку выкарыстоўвалася мясцовая тэматыка (падзеі пастаўленай у Полацку драмы «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба» часткова адбываюцца на Дзвіне).Як відаць з друкаваных і рукапісных праграм школьных тэатраў, пастаноўкі драм часта суправаджаліся інтэрмедыйнымі ўстаўкамі на зразумелай шырокаму гледачу беларускай мове. У адрозненне ад драм яны пісаліся пераважна вучнямі. Сёння нам вядома каля дваццаці беларускіх інтэрмедыйных тэкстаў тых часоў (некаторыя з іх з'яўляюцца беларуска-польскімі або беларуска-ўкраінскімі). Устанаўленне іх аўтарства, а таксама дакладнае датаванне і лакалізацыя часцей за ўсё немагчымыя.Першым сцэнічным творам, у якім адзін з герояў загаварыў па-беларуску, была інтэрмедыя Каспара Пянткоўскага «Цімон Гардзілюд», пастаўленая ў Вільні ў 1584 г. у сувязі з пачаткам навучальнага года. Па-«русінску» ў ёй гаворыць шавец, «молодзец рэмісла мяста віленского». Ён едка высмейвае схаластычныя мурагельствы філосафа Гардзілюда, які пагарджае іншымі, заклікае рабіць зло. «I бес ты, не пілозоп! Такі велькі дурны», — кажа шавец на развітанне свайму субяседніку.Найболып спелымі ў жанравых адносінах з'яўляюцца беларускія інтэрмедыі з так званага «Ковенскага зборніка» 1731 г. — «Селянін і вучань-уцякач», «Літаратар, селянін, Самахвальскі», «Ігра Фартуны». Асноўнай дзеючай асобай у іх з'яўляецца беларускі селянін, чалавек дасціпны і кемлівы. Мова іх больш каларытная і чыстая, чым у інтэрмедыях XVIIст.
Народная драма ў эпоху барока і Асветніцтва. Беларускі лялечны тэатр (батлейка).
Як спецыфічны літаратурны род, які з'яўляўся ў выніку адмысловай дзейнасці пісьменнікаў, драматургія была непасрэдна спалучана з развіццём у Беларусі тэатральнага мастацтва, што грунтавалася як на ўплывах тэатральнай культуры Захаду (у прыватнасці, Польшчы), так і на вусна-паэтычных традыцыях народных святаў і гульбішчаў.У гістарычным аспекце народная паэтычная творчасць папярэднічала ўзнікненню тэатра і драматургіі як такіх. Аднак драматычнае прадстаўленне — якасна іншая з'ява параўнальна з фальклорам, які паслужыў для яго жыватворнай глебай і невычэрпнай крыніцай вобразаў, моўных і выяўленчых сродкаў, стаў сапраўднай школай акторскага майстэрства. Абрадавае і гульнёвае дзействы вельмі марудна і толькі часткова перарасталі ў тэатральнае нават у найбольш развітых калядных і валачобных формах, таму што любая народная гульня не прадугледжвала наяўнасці гледача як такога, «назіральніка», а з'яўлялася агульнай для ўсіх людзей. У «паратэатральных» дзеях глядач знаходзіўся то па-за межамі, то быццам «унутры» спектакля.Неабходная ўмовай зараджэння драматургіі можно лічыць і першапачатковае фарміраванне выяўлення пра лірычнага героя.
БАТЛЕЙКА. Каля XV ст. у ВКЛ ці то скамарохамі, ці то захожымі з заходніх краін артыстамі пачалі ажыццяўляцца паказы спектакляў-сцэнак, падобных да батлеечнай драмы. У XVIст. на Беларусь з Заходняй Еўропы прыйшоў тэатр марыянетак. Заснаваны на традыцыях сярэднявечных містэрый, гэты тэатр разам з адпаведнымі дзеянню тэкстамі быў «трансплантаваны» на беларускую, польскую і ўкраінскую глебы манахамі-езуітамі, але ў кожнай з краін набыў непаўторнае і адметнае нацыянальнае аблічча, карэнным чынам змяніўшы першапачатковы змест. Так у развіцці і змене самога сэнсу лялечнага прадстаўлення нарадзілася каля сярэдзіны XVII ст. беларуская батлейка, стаўшы, бадай, сімвалам беларускага тэатральнага мастацтва.Прадстаўленні доўга не запісываліся. Вельмі верагодна, аднак, што ўжо ў другой палове XVIII ст. батлеечнае прадстаўленне складалася з некалькіх частак. Пра гэта сведчыць этнаграфічны і археалагічны матэрыял, што датуецца тым часам. Першая, асноўная, частка беларускай батлейкі, якая і была запазычана з заходнееўрапейскага тэатра, прысвячалася рэлігійнай тэматыцы і ў лялечным спектаклі раскрывала вядомы евангельскі сюжэт пра нараджэнне Ісуса Хрыста, і г.д..Потым з’явідіся чэрці, чарадзеі, цівуны, смерць. Пра ірада. Ен гавора са смерцю, прадстае ў постаці пана, станоўчыя персанажы- бел. Сяляне і рамеснікі. У другой частцы распрацоўваліся традыцыйныя сюжэты беларускіх інтэрмедый, якія ў выкананні кожнага батлеечніка «абрасталі» самымі рознымі акалічнасцямі, абставінамі, дадатковымі сцэнамі.Малыя драматургічныя формы (інтэрмедыі, батлейка, народныя гульні), будучы асноўнымі ў беларускай славеснасці XVI— XVIII стст., падрыхтавалі глебу і заканамерна прывялі да ўзнікнення ў другой палове XVIII—XIX ст. буйных твораў, якія, пры трымліваючыся ўласцівых фальклору эстэтычных прынцыпаў, увабралі ў сябе ўсё багацце драматургічнага мастацтва нашых продкаў.
32
