- •1. Значэнне культурнай спадчыны беларускага народа ў жыцці грамадства.
- •3.Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4.Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.
- •8. Кіеўскі і Галіцка-Валынцкі летапісы: агульная хар-ка. Гістарычныя звесткі пра пачатак Літоўскага княства ў Галіцка-Валынскім летапісе.
- •9. Гіпотэзы пра полацкае летапісанне. Меркаванні пра яго характар и мастацкія асаблівасці. Гістарычныя звесткі…
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11Станаўленне бел літа ў час позняга Сярэдневечча
- •12. Другі паўдневаславянскі ўплыў і яго роля ў гісторыі пісьменства. “Пляценне славес” і творчасць Грыгорыя Цамблака
- •14.Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
- •15. Асаблівасці светапогляду Скарыны. Патрыятычны змест “Прадмовы да кнігі Юдзіфа”
- •17. Ўзнікненне беларускай сілабічнай паэзіі. Творчасць а. Рымшы. Эпіграма як літаратурны жанр.
- •19.Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.
- •20.Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.
- •22.Развіцце беларускай мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага.
- •23.Трансфармацыя жанру рыцарскага раману ў беларускай літаратуры эпохі Сярэднявечча. “Аповесць пра Трышчана”.
- •24. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.
- •26.Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”
- •27.Жыцце і творчасць Афанасія Філіповіча
- •28.Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.
- •30.Паэзія Сімяона Полацкага ў кантэксце еўрапейскага і беларускага барока.
- •33.Асветніцтва ў Еўропе і беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.
- •34.Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхаіла Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.
- •39 (1).Уладзіслаў Сыракомля – лірнік вясковы. Беларускамоўная спадчына паэта
- •Творчасць
- •40. Характарыстыка творчасці Вінцэнта Ду-ніна-Марцінкевіча. Вінцэнт Дунін-Марцін-кевіч і фальклор.
27.Жыцце і творчасць Афанасія Філіповіча
Нарадзіўся каля 1597 года на Брэстчыне ў сям'і рамесніка. Атрымаў добрую адукацыю, працаваў хатнім настаўнікам у дзяцей магнатаў. У 1620-1627 гг. вучыў "маскоўскага царэвіча" (аднаго з самазванцаў) пры двары літоўскага канцлера Льва Сапегі. У 1627 г. стаў манахам віленскага Святадухаўскага манастыра, з 1633 г. - намеснік ігумена ў манастыры каля Пінска.
У 1637 годзе выправіўся да рускага цара паведаміць пра самазванца, якога рыхтуюць у Рэчы Паспалітай. Першым публіцыстычным творам стала пісьмо да цара Міхаіла Фёдаравіча "Гісторыя падарожжа ў Маскву".
Па вяртанні з Масквы абраны ігуменам брэсцкага Сімеонаўскага манастыра. Узначаліў барацьбу мясцовага праваслаўнага брацтва супраць уніятаў. Пісьменнік у роўнай ступені выкрываў і асуджаў як свецкіх, так і духоўных феадалаў, пагражаў пануючым класам не толькі страшным божым судом, але і рэальным умяшаннем у справу божага рускага цара, быццам бы закліканага самой Багародзіцай дапамагчы беларускаму і ўкраінскаму народам.
У 1643 годзе пасля выступлення на сойме быў арыштаваны і сасланы ў Кіеў, аднак апраўданы там царкоўным судом.
У 1644 годзе арыштаваны як дзяржаўны злачынца пасля перадачы рускаму паслу ліста Яна Лубы (самазванца).
У турме Афанасій Філіповіч напісаў шэраг вострых публіцыстычных артыкулаў. Варшаўскую турму змяніла ссылка ў Кіеў. Спадзеючыся на амністыю мітрапаліта, звёў свае творы ў дзіны твор - "Дыярыўш". Выйшаў на волю пасля смерці мітрапаліта ў 1647 годзе.
Па даносу, што дапамагаў казакам Б. Хмяльніцкага, ноччу 5/15/ верасня быў забіты польскімі жаўнерамі.
У памяці нашчадкаў Афанасій Філіповіч застаўся як нястомны барацьбіт і таленавіты пісьменнік-публіцыст.
Дыярыуш - помнік старабеларускай мемуарнай літаратуры.
Твор быў складзены як зборнік публіцыстыкі і выйшаў у 1646. У ім былі змешчаны падарожныя і тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды і містычныя прывіды, пасланні і лісты, выкрывальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты. Філіповіч выступаў за адраджэнне праваслаўнай царквы і саюз з Расіяй, крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай і магнатаў краіны.
У барацьбе з палітычнай і рэлігійнай песправядлівасцю кіраўнікоў РП А.Філіповіч карыстаўся гнеўным словам публіцыста. Ен пісаў, як паказвала яму сумленне. Вось чаму ў яго “Дыярыушу” няма штучнай кніжнай рыторыкі, так характэрнай творчасці Сматрыцкага. У ім ўсе заснавана на ўласных назіраннях пісьменніка над рэальным жыццем і пададзена з уласцівай толькі яму манерай. Па гэтым творы можна зявіць жывое і непаўторнае аблічча пісьменніка. Гэта быў чалавек, які шчыра верыў у правату сваей справы. У барацьбе ен не шкадаваў сябе і часам даходзіў да фанатызму. Яго надзвычайная ўражлівасць нярэдка набывала характар рэлігійнай экзальтацыі, і тады ў экстазе ен здзяйсняў учынкі, якія выходзілі за рамкі этыкі.
“Дыярыушу” Філіповіча ўласцівы эмацыянальнасць, вобразнасць апавядання, шчырасць пачуццяў і прастата выкладу матэрыялу. Аднак пры ўсім гэтым у ім няма адзінства стылю, і гэта зразумела, паколькі розныя часткі “Дыярыуша” пісаліся ў розны час з той ці іншай мэтаванай устаноўкай. Адсюль і стракатая мазаіка яго стылю, у якім сказавая манера апавядання спалучаецца з публіцыстычнасцю, пераканаўчая дакументальнасць з містычнымі карцінамі, вострая крытыка духоўных і свецкіх феадалаў з наіўнай верай у высакароднасць караля. Павучальны прапаведніцкі дыдактызм ужываецца з рэзкімі ўльтыматыўнымі патрабаваннямі справядлівасці.
Ідэйная насычанасць, каларытнасць і разнастайнасць стылявых адценняў, багацце апавядальных сродкаў, розных мастацкіх прыемаў робяць “Дыярыуш” адным з яркіх помнікаў палемічнай публіцыстыкі 17 ст. Пісьменнік аддаў пэўную даніну той літаратурнай практыцы дзеячаў брацкага руху, дзякуючы якой мова палемічнай публіцыстыкі пазнавалася і ў не меншай ступені ўскладнялася славянізмамі.
