Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.лит. Ответы к экзамену. 2 семестр.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

24. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.

Барока — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т.л. беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантраснасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор, палет фантазіі, гіпербалізм, інферналіі. Стыль эпохі Контррэфармацыі.

Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс так як сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі Рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.

Мастацтва барока

У мастацтве стыль барока адметны рытмічнасцю і каларыстычным адзінствам кампазіцый, пышнасцю форм, спалучэннем ідэалізацыі вобразаў з нечаканымі кампазіцыйнымі і аптычнымі эфектамі, рэальнасці - з фантазіяй, рэлігійнай сціпласці - з падкрэсленай чутнасцю.

Прадстаўнікі: Караваджа, Анібале Карачы, Пітэр Паўль Рубенс, Рэмбрант, Ван Дэйк, Франс Хальс, Дыега Веласкес, Нікала Пусэн.

Архітэктура барока

Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з’яўляецца прасторавы размах - замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр’ерах. Прадстаўнікі:

Карл Мадэрна, Андрэ дэль Поцца, Ларэнца Бярніні, Бараміні, Петра да Картона.

Літаратура. Беларускае барока.

Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. Асноўнымі жанрамі барока былі барочная публіцыстыка, барочная паэзія, барочны тэатр. Герой барочнай літаратуры ўнутрана раздвоены і супярэчлівы. У беларускім барока вылучаліся тры тэндэнцыі (“Шцілі”) – высокае барока, сярэдняе і нізкае.Для высокага барока характэрны рытарычныя прыўзнятасць, сімвалічнасць. Для сярэдняга – эстэтычныя запатрабаванні бяднейшай шляхты, гараджан. Для нізкага – народнае, непаўнароднае па сваім змесце (казкі, песні, інтэмедыі, калядкі). Прадстаўнікі беларускага барока – С. Полацкі, А.Белабоцкі (“Пентатэугум”), Ф. Утчыцкі, І. Іеўлевіч,

Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 - 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока - касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 - 1593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні. Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку. Услед за езуіцкім касцёлам ў Нясвіжы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.

Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнееўрапейскія ўплывы тут сышліся з візантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі.

25