- •1. Тэорыя, арганізацыяі тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці
- •Бібліяграфія як галіна грамадскай дзейнасці
- •2. Функцыянальная структура бібліяграфіі
- •3. Бібліяграфічная практычная дзейнасць
- •1) Арганізацыйна-ведамасная прымета
- •2)Аднароднасць ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі
- •4. Бібліяграфічная прадукцыя як адзін з вынікаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці
- •III. В зависимости от методов библиографирования
- •IV. В зависимости от формы пособия
- •I. В зависимости от назначения пособий
- •II. В зависимости от объектов библиографирования
- •5. Інстытуцыяльныя (арганізацыйна-ведамасныя) віды бібліяграфіі
- •6. Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў
- •7. Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці
- •8. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
- •9. Арганізацыйна-функцыянальная структура бібліяграфічнай службы розных тыпаў бібліятэк Беларусі
- •10. Даведачна-бібліяграфічны апарат (дба) бібліятэкі (Взять)
- •11. Тэхналогія вытворчасці бібліяграфічных дапаможнікаў
- •12. Бібліяграфічнае інфармаванне карыстальнікаў інфармацыі
- •13. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў інфармацыі
- •14. Фарміраванне бібліяграфічнай культуры карыстальнікаў інфармацыі
- •1.Сучасны стан інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў (ібр) па тэхніцы ў Беларусі
- •2. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па сельскай гаспадарцы Беларусі
- •3. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па прыродазнаўстве ў Беларусі
- •4. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па медыцыне ў Беларусі
- •5. Дакументныя інфармацыйныя рэсурсы ў галіне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу (нТіМк)
- •6. Інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў у галіне НтіМк
- •7. Інфармацыйныя рэсурсы і паслугі расійскіх федэральных цэнтраў інфармацыі і бібліятэк
- •8. Патрэбнасці ў дакументнай сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі
- •9. Інфармацыйныя рэсурсы сацыяльна-гуманітарнага комплексу як аб’ект бібліяграфічнай дзейнасці
- •IV.З улікам юрыдычнай сілы дакументаў:
- •V. З улікам відавога складу:
- •10. Арганізацыя інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь
- •11. Бібліяграфічныя рэсурсы сацыяльна-гуманітарнай сферы Рэспублікі Беларусь
- •1.Отеч. Бгр. Изд.:
- •2. Внешние (приобрет.):
- •12. Методыка стварэння асобных відаў бібліяграфічных дапаможнікаў сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі
- •13.Методыка даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі
- •14. Інфармацыйныя рэсурсы па мастацтве ў дапамогу карыстальнікам-прафесіяналам
- •15. Інфармацыйныя рэсурсы па мастацтве ў дапамогу карыстальнікам-непрафесіяналам
- •16. Інфармацыйныя рэсурсы па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве ў дапамогу карыстальнікам-прафесіяналам
- •17.Інфармацыйныя рэсурсы па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве ў дапамогу карыстальнікам-непрафесіяналам
- •18. Нота-, дыска-, фонаграфічныя рэсурсы як частка інфармацыйных рэсурсаў па мастацтве
- •19. Фільма-, відэааграфічныя рэсурсы як частка інфармацыйных рэсурсаў па мастацтве
- •20. Ізаграфічныя рэсурсы як частка інфармацыйных рэсурсаў па мастацтве
- •Бібліятэка як аб’ект аўтаматызацыі
- •3. Аўтарытэтныя/нарматыўныя файлы як адзін са сродкаў лінгвістычнага забеспячэння абіс
- •4.Асноўныя тыпы камп’ютэрных сетак
- •2. Праблемы ўдасканалення лінгвістычнага забеспячэння абіс у Рэспубліцы Беларусь
- •3. Организационно-технологическая документация абис.
- •Функции отдела автоматизации
- •6. Компоновка сети. Базовые топологии
- •7. Проводные сети
- •1) Оптические коннекторы
- •3) Коаксиальные коннекторы
- •1. Концепт-арт (Идея)
- •4. Программирвание
- •12. Законы размеркавання дакументальных інфармацыйных патокаў (рангавыя размеркаванні часопісаў)
- •13. Размеркаванне частаты цытавання літаратуры ў залежнасці ад года выдання (закон старэння публікацый)
- •14. Рангавыя размеркаванні ў бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці
2. Функцыянальная структура бібліяграфіі
Праз функцыі праяўляецца сутнасць бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі) як грамадскай з’явы. Асноўныя падыходы да абгрунтавання функцыянальнай структуры бібліяграфіі падзяляюцца на 2 асноўныя групы: канцэпцыі функцыянальнай “дапаможнасці” і канцэпцыі функцыянальнай “самастойнасці”.
У межах канцэпцый функцыянальнай “дапаможнасці” бібліяграфію разглядаюць як дапаможную сферу дзейнасці і адпаведна яе функцыянальная структура абумоўлена задачамі, якія яна выконвае ў адносінах да гэтых сфер дзейнасці. Такі пералік функцый у прынцыпе не можа быць абмежаваным (іх можа быць столькі, колькі сфер дзейнасці яна абслугоўвае і рэалізацыі якіх задач яна спрыяе).
Згодна падыходаў функцыянальнай самастойнасці трэба выдзяляць функцыі, якія яна сама выконвае як грамадская з’ява, і якія адрозніваюць яе ад іншых сфер чалавечай дзейнасці. У апошнія дзесяцігоддзі развіваюцца менавіта падыходы функцыянальнай самастойнасці. Яны прадстаўлены ў дакументаграфічнай канцэпцыі, распрацаванай А.П.Коршунавым, ідэаграфічнай Н.А.Слядневай, когнітаграфічнай В.А.Факеева, культуралагічнай М.Р.Вохрышавай і інш.
Фукцыянальная структура бібліяграфіі абумоўлена асаблівасцямі метасістэмы, у межах якой яе разглядаюць.
Згодна дакументаграфічнай канцэпцыі А..П. Коршунава метасістэмай бібліяграфіі з’яўляецца сістэма Д-С, у межах якой БІ займае пасрэдніцкае становішча: Д – БІ – С. У гэтым праяўляецца дваіснасць БІ. З аднаго боку, БІ звязана з дакументам: яна ўзята з дакумента, арганізуе і ўпарадкуе звесткі аб дакументах, мадэліруе любую сукупнасць дакументаў і можа рабіць гэта незалежна ад патрэб спажыўцоў. З другога боку, БІ звернута да спажыўца, як непасрэднага ці патэнцыяльнага аб’екта бібліяграфічнага ўздзеяння, яна ствараецца для спажыўца з улікам яго інфармацыйных патрэб і для іх задавальнення. Другая частка дваіснасці мае вырашальнае значэнне пры вызначэнні асноўных грамадскіх функцый БІ.
Коршунаў звяртаецца да асноўных дакументальна-бібліяграфічных патрэбнасцей – як найбольш агульных і простых патрэбнасцей, уласцівых усім карыстальнікам. (Групавыя і індывідуальныя дакументальна-бібліяграфічных патрэбнасці вельмі разнастайныя і не дазваляюць выканаць мадэляванне асноўных функцый). Асноўныя дакументальна-бібліяграфічныя патрэбнасці – гэта:
— патрэбнасць у пошуку дакументаў ужо вядомых спажыўцу;
—патрэбнасць у апавяшчэнні аб дакументах пэўнага зместу і/ці формы;
—патрэбнасць ў ацэнцы дакументаванай інфармацыі па розных якасных крытэрыях з улікам магчымасцей успрыняцця інфармацыі. Як бачна, у сістэме Д – С узнікае тры тыпы адпаведнасцей паміж дакументальна-бібліяграфічнымі патрэбнасцямі спажыўцоў і дакументамі: фармальныя, змястоўныя і цэннасныя.
Пры рэалізацыі першай адпаведнасці (задавальненні патрэбнасці ў пошуку дакументаў) спажыўцу дастаткова ведаць і браць да ўвагі фармальныя характарыстыкі дакумента, якія дазваляюць здзейсніць яго бібліяграфічную ідэнтыфікацыю (устанавіць бібліяграфічнае апісанне) і вызначыць месца знаходжання дакумента. Прычым БІ забяспечвае пошук не толькі асобна ўзятага дакумента, а і яго любой структурнай адзінкі: асобнага твора ў зводным выданні, глаў, раздзелаў, артыкулаў, асобных выказванняў. БІ такім чынам выконвае пошукавую функцыю.
Пры рэалізацыі другой адпаведнасці (задавальненні патрэбнасці ў апавяшчэнні аб дакументах) здзяйсняецца інфарміраванне спажыўцоў аб дакументах, якія былі выпушчаны ў мінулым, выходзяць зараз ці рыхтуюцца да выдання. БІ такім чынам выконвае камунікатыўную функцыю (функцыю апавяшчэння).
Рэалізацыя трэцяга тыпу адпаведнасцей (задавальненне патрэбнасцей у ацэнцы дакументаў) дасягаецца шляхам мэтанакіраванага адбору, характарыстыкі і рэкамендацыі дакументаў, адпаведных узроўню падрыхтаванасці спажыўцоў (груп спажыўцоў), мэтам інфармацыйнай дзейнасці (навукова-дапаможным, вучэбна-дапаможным, вытворча-дапаможным, выхаваўчым і інш.). БІ пры гэтым выконвае ацэначную функцыю.
Пошукавая функцыя з’яўляецца генетычна зыходнай і валодае адноснай незалежнасцю і самастойнасцю. Пошукавая функцыя, напрыклад, рэалізуецца ў каталогах бібліятэк. З развіццём бібліяграфіі праявіліся камунікатыўная і ацэначная функцыі (гэта генетычная структура функцый). Камунікатыўная, напрыклад, праяўляецца ў паказальніках “Летапісу друку Беларусі”, ацэначная – у рэкамедацыйных бібліяграфічных матэрыялах бюлетэня “Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку”. Коршунаў сфармуляваў агульную заканамернасць функцыянальнай структуры БІ: кожная асноўная грамадская функцыя можа выяўляцца (обнаруживаться) без наступнай, але не можа не ўключаць у сябе магчымасцей папярэдней.
Паміж функцыямі магчыма два тыпы адносін: дамінавання – адна функцыя дамініруе, другая спадарожнічае ёй (напрыклад, крыніцы дзяржаўнай бібліяграфіі выконваюць асноўную камунікатыўную функцыю, пошукавая неяўна выражана); раўназначнасці (эквівалентнасці) – розныя функцыі прадстаўлены прыкладна аднолькава (напрыклад, бібліяграфічны паказальнік “Кніга Беларусі: Зводны каталог” (1986) выконвае ў роўнай ступені пошукавую і камунікатыўную функцыі). Такія функцыі можна назваць камбінаванымі (камунікатыўна-пошукавая, пошукава-камунікатыўная і інш.).
Вызначэнне асноўных унутраных функцый бібліяграфічнай інфармацыі дапамагло атрымаць абгрунтаваныя ўяўленні аб адзінстве бібліяграфічных з’яў, аб сістэмнай цэласнасці бібліяграфіі, дазволіла бачыць розніцу паміж бібліяграфічнымі і небібліяграфічнымі з’явамі. Але ўнутраныя функцыі недастаткова паказваюць рэальнае праяўленне бібліяграфіі/БІ ў розных галінах, у розных грамадскіх сферах. Асэнсаванне праяўленняў бібліяграфіі ў розных грамадскіх сферах, галінах, дазволіла раскрыць знешнія функцыі бібліяграфіі. Вельмі важна, што праяўленне сацыяльных (знешніх) функцый прыводзіць да фарміравання відаў бібліяграфіі. Гэта паказвае сацыяльна-функцыянальную ролю бібліяграфіі ў грамадстве. Знешнія функцыі неабмежаваныя па складу, раскрываюць магчымасці бібліяграфіі для задавальнення бягучых грамадскіх патрэбнасцей. Але ўзнікаюць яны не стыхійна, а праяўляюцца пад уплывам асэнсавання бібліёграфамі, бібліяграфічнымі цэнтрамі сваіх задач. Знешнія (сацыяльныя, прыкладныя, ці спецыяльныя функцыі – гэта сінонімы ) даследавалі А.І.Барсук, А.П.Коршунаў, І.В.Гудоўшчыкова, Р.Л.Левін, І.Р. Маргенштерн, Б.А. Семяноўкер і інш. Да ліку прыкладных функцый бібліяграфіі належыць інфармацыйная, асветніцкая, выхаваўчая, педагагічная, бібліяметрычная, навуковаметрычная, статыстычная, гісторыка-культурная і інш.
Напрыклад, адной з прыкладных функцый бібліяграфічнай дзейнасці лічыцца навуковаметрычная. Пад гэтай функцыяй разумеюць атрыманне новых навуковых ведаў з дапамогай бібліяграфічных рэсурсаў, выкарыстоўваючы бібліяграфічныя метады і тэхналогіі. У сучасных умовах, калі створаны велізарныя і разнастайныя бібліяграфічныя рэсурсы, атрыманне новых ведаў на падставе гэтых рэсурсаў атрымлівае ўсё больш шырокае распаўсюджанне.
Спецыфіка БІ праяўляецца праз яе якасці. Якасці (ці ўласцівасці) вывучалі Ю.С.Зубаў, В.П.Леонаў, А.В.Сакалоў, В.А.Факееў, Н.А.Сляднева і інш. Вызначаны наступныя уласцівасці/якасці БІ:
—другаснасць і адначасова асобныя рысы першаснасці БІ;
—ідэнтыфікацыя дакумента (тэксту), іх фрагментаў ці любой арганізаванай пэўным чынам сукупнасці;
—інтэгратыўнасць ці мадэліраванне дакументных патокаў і масіваў, асобных дакументаў;
—комплекснасць інфармацыйнага зместу, дваіснасць, а шматвектарнасць (транзітыўнасць) устанаўлення сувязей са стваральнікамі дакументаў (тэкстаў), дакументамі (тэкстамі), любымі іх фрагментамі ці спалучэннямі, карыстальнікамі;
—стандартнасць.
Другаснасць БІ праяўляецца галоўным чынам у тым, што БІ неабходна спажыўцу не сама па сабе, а як сродак пошуку першасных дакументаў, сродак папярэдняй арыентацыі ў іх змесце і форме, колькасці і якасці.
Але БІ можа адлюстроўваць дакументы як факты рэчаіснасці, гісторыка-культурнага працэсу, г.зн. ствараць першасную па сутнасці сваёй інфармацыю. І ў гэтым сэнсе БІ ўласціва не толькі другаснасць, а і першаснасць.
Толькі БІ (асобнае бібліяграфічнае паведамленне) забяспечвае ідэнтыфікацыю любой фіксаванай інфармацыі: дакумента (тэксту), іх фрагментаў, ці лагічна ўтвораных сукупнасцей незалежнатаго, дзе яны знаходзяцца. У выпадку, калі з дакумента зніклі па той ці іншай прычыне элементы латэнтнай БІ, якія яго ідэнтыфікуюць (то яны фармулююцца навукоўцамі (напрыклад, так былі названы “Хроніка Быхаўца”, “Баркулабаўскі летапіс”).
БІ уласцівы комплексны інфармацыйны змест. У бібліяграфічныя рэсурсы пры неабходнасці ўключаецца публіцыстычная, мастацкая і іншыя віды інфармацыі. Гэта ўласцівасць робіць празрыстай мяжу паміж бібліяграфічнымі, гістарыяграфічнымі і літаратурна-крытычнымі, матэрыяламі.
БІ, якая існуе ў выглядзе мэтаскіравана створанай бібліяграфічнай прадукцыі, валодае інтэгральнай (не ўласцівай асобнаму бібліяграфічнаму запісу) якасцю мадэліравання (фармальнай, змястоўнай, каштоўнаснай структур любых дакументных патокаў і масіваў.
Уласцівасць транзітыўнасці БІ праяўляецца ў шматвектарных сувязях БІ з аўтарам, дакументам, тэкстам, ведамі, карыстальнікамі. А.П.Коршунаў абмяжоўвае гэтую ўласцівасць толькі дваіснасцю адносін у метасістэме “дакумент–спажывец інфармацыі”.
Вельмі важнай, але не абавязковай уласцівасцю БІ з’яўляецца яе ўнутраная арганізаванасць па пэўных правілах – стандартнасць.
Доп.
Функция – внешнее проявление свойств объекта. Через ф-ции проявляется сущность б-гр как обществ. явл. Основные подходы к обоснованию функц. стр-ры б-гр как обществ явл. можно разделить на 2 группы: концепция функц. «вспомогательности» - (б-гр рассм. как вспомог. сферу деят-ти и её функц. структ. обусл. задачами, кот она выполн. относительно этих сфер деят-ти.); концепция функц. «самостоятельности» - (выдел. ф-ции, кот б-гр выполняет сама как общественное явление, для выполнения кот. она появилась, кот. отлич. её от др. сфер деят-ти.). БИ-инф. содерж. свед. о д-те(БО, БЗ), пространств.-времен. форма движения бгр. знаний, БИ св-на двойственность. С одн. стор. БИ основана на д-те, как непоср. объекте бгр. знания, с др. стороны БИ обращена к потр-лям, объектам бгф. воздействия. Информационные потребности пользователей - осмысленные или неосмысленные им потребности в получении определенных сведений о действительности. Выделяют 3 вида потребностей: основные (характ. для всех и не зависят от личных и профессиональных характеристик), индивидуальные (характ. для отдельных польз.) и групповые (присущи конкр. историч. образованиям: гос-во, нация, партия и т.д.). В связи с этими потребностями возникает 3 типа отношений:
1. Формальный – представл. инф. о конкр. д-те 2. Содержательный по конкр.теме 3. Качеств. или ценностный - исходя из содерж. д-та. БИ исп-ся для поиска д-тов, оповещения о д-тах, определения формы и содерж-я, потреб-ти в оценке д-тов. Формула: Док - Б/ф-ая инф - Польз-ль. Ф-ции б/фии: поисковая, коммуникативная, оценочная. Основа – удовлетворение инф потреб. пользователей. Коршунов выдвинул закономерность: исходной является поисковая ф-ция. Кажд б/ф-ая ф-ция может существовать сама по себе, но каждая последующая включает предыдущую. Функции: 1.Коммуникат- в ее рез-те индентиф-ся любой д-нт. 2. Поисковая - осн. ф-ия. Происх.оповещ-е потребителя о д-те определ-м содерж-м. Для эт. ф-ции хар-но: а) выделение потребителей; б) соответствие д-тов и потреб-й; в) общественные ф-и бгр.инф-ции. 3. Оценочная:представление инф-ции целевого читат-го назнач-я. Эти три ф-ции явл.сущностными, т.к. они раскрывают сущность бгр.инф-и. Они явл. абстрактн., образуют внешний ур-нь инф-и (поисков, коммуникат., качественные) и внутренний ур-нь. Кач-ва БИ: вторичность (она нужна чтобы найти необх. инф); идентификации (отдельное бгр. сообщ. позвол. идентиф-ть док); интеграт-ая (позволяет моделировать форму и сод-е док. массивов); комплексность (т.е. БИ имеет комплексное сод-ние БО+инф науч. и др. х-ра, аннотация); двойственный х-р (док-т и потребитель);
