- •Уводзіны
- •Засцерагальнае ўзбраенне
- •Баявыя нагалоў'іІ
- •Шаломы.
- •Гаршковыя шлемы.
- •Капаліны.
- •Прылбіцы.
- •Салады.
- •Штурмгабы (штурмакі).
- •Шышакі.
- •Баявыя пакрыцці тулава
- •Пласцінкавы даспех.
- •Пласцінавы даспех.
- •Колкавы даспех.
- •Неметалічны даспех.
- •Клінковая зброя
- •Корды I цесакі.
- •Канчары I шпагi.
- •Кінжалы.
- •Дрэўкавая зброя
- •Колюча-сякучая дрэўкавая зброя.
- •Абуховая зброя
- •Сякеры I чаканы.
- •Кляўцы (надзакі).
- •Дубіны, булавы, перначы, кісцяні (баявыя цапы).
- •Зброя далёкага бою
- •Кидальная зброя
- •1) Прыярытэтнае бытаванне большасці відаў кідальнай зброі да канца XV ст., г. Зн. У перыяд, слаба прадстаўлены пісьмовымі крыніцамі;
- •Арбалеты.
- •Даагнёвая артылерыя.
- •Агняпальная зброя
- •Агнёвая артылерыя.
- •Ручная агняпальная зброя.
- •Раздзел 4. Рыштунак вершніка і верхавога каня
- •Рыштунак верхавога каня
- •Заключэнне
Даагнёвая артылерыя.
Пры разглядзе кідальнай зброі нельга абмінуць такога яе віду, як даагнёвая артылерыя, альбо машыны, для абслугоўвання якіх патрабавалася некалькі асоб i якія выкідалі снарады пры дапамозе механічнай энергіі, без ужывання пораху. Сфера прымянення такіх машын была даволі шырокай, аднак найбольшую актуальнасць мелі яны пры здабыванні фартыфікацыйных аб’ектаў. У аснове сістэматызацыі даагнёвай артылерыі ляжаць тры асноўныя крытэрыі: 1) від выкіданага снарада; 2) траекторыя палёту снарада; 3) крыніца энергіі, якая выкарыстоўвалася для выкідання снарада. Паводле першага крытэрыю ўсе машыны падзяляюцца на тыя, якія выкідаюцца стрэлы, i тыя, у якіх выкідаюцца камяні ці ядры. Паводле траекторыі палёту снарада выдзяляюцца машыны з навясной i плоскай траекторыяй, у той час як крытэрый крыніцы энергіі для выкідання снарада дазваляе выдзеліць неўрабалістычную i барабалістычную артылерыю. Неўрабалістычная артылерыя дзейнічала па прынцыпе выкарыстання энергіі пругкасці эластычнага матэрыялу (сціснутага, сагнутага ці скручанага). У барабалістычных машын снарад выкідаўся пры дапамозе двухплечавага рычага шляхам прыкладання большая сілы да карацейшага пляча. Снарады неўрабалістычных машын у залежнасці ад канструкцыі апошніх маглі мець навясную траекторыю, тады як барабалістычных - толькі навясную. Інфармацыя аб выкарыстанні даагнёвай артылерыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XIV - XVI ст. вельмі фрагментарная i неканкрэтная. У большасці выпадкаў падобныя механізмы фігуруюць пад абагульняльнай назван «maсhinae» i іншымі падобнымі тэрмінамі. Так, у 1383 г. літоўскія сілы праводзілі аблогу Трокаў пры дапамозе «machіnarumque et pixidum», прычым слова «maсhinae» магло азначаць тут любыя, прыстасаванні для аблогі фартэцый, як кідальныя машыны, так i тараны, рухомыя вежы i нават гарматы. «Machinas... transmittit» пасылаў Ягайла ў 1390 г. Яську Алясніцкаму, прызначанаму літоўскім старастам. Трохі больш канкрэтнай выглядае інфармацыя Длугаша аб «bombardis, machinis et ligneis tormentis», якія меліся ў Вітаўта падчас паходу ў 1428 г. на Ноўгарад. Несумненна, што пад «ligneis tormentis» тут несумненна разумеліся кідальныя машыны, якія храніст, дарэчы, аддзяляе ад іншых «махін» i бамбардаў, аднак нічога больш канкрэтнага пра ix сказаць нельга. Адзінай катэгорыяй кідальных машын, ужыванне якіх у Вялікім Княстве Літоўскім не выклікае ніякага сумнення, з’яўляліся барабалістычныя рычажныя машыны. У познім сярэднявеччы ў Еўропе выкарыстоўваліся некалькі варыянтаў такіх механізмаў. Адны з ix прыводзіліся ў дзеянне праз прымацаванне да карацейшага пляча рычага нерухомай процівагі. Рэзкае апусканне пляча з процівагай прыводзіла да праварочвання замацаванай на спецыяльным станку драўлянай бэлькі, якая выконвала ролю рычага, i выкідання снарада. Падобныя машыны пры ўмове выкарыстання снарадаў аднолькавай вагі дазвалялі дасягнуць значнай трапнасці стральбы. Існавалі таксама рычажныя механізмы з рухомай процівагай, якая дазваляла павысіць дальнасць стральбы, хоць трапнасць такіх машын была больш нізкай. Спалучэнне рухомай процівагі з нерухомай прывяло да ўзнікнення механізмаў, якія стралялі больш трапна за машыны з рухомай процівагай i далей за тыя, у якіх процівага была замацавана нерухома. I, нарэшце, бытавалі таксама механізмы, у якіх замест процівагі выкарыстоўвалася ручное нацяжэнне, для чаго да карацейшага пляча рычагоў мацаваліся пастромкі. Пра выкарыстанне барабалістычных машын у войску Вітаўта падчас пскоўскай выправы 1426 г. сведчаць ордэнскія данясенні, у якіх гаворыцца аб намерах вялікага князя icцi на Пскоў «mit bliden, thumeler und busschen». Такім чынам, армія Вялікага Княства Літоўскага рушыла ў паход, маючы машыны з рухомай процівагай, паколькі менавіта яны называліся на Захадзе «блідамі». Гэты факт пацвярджаецца яшчэ адной крыніцай, а менавіта Пскоўскім першым летапісам, які піша аб тым, што Вітаўт у 1426 г. «стоял под Вороночом три недели, пороки исчинивше и шибаючи на град». Тэрмін «порок», які ў розных варыянтах быў уласцівы славянскім мовам, азначаў тое ж самае, што i «бліда», г. зн. барабалістычную машыну з рухомай процівагай. Разам з тым этымалогія гэтага слова шырэйшая i звязана, як лічыцца, са словам «прашча». Перанясенне назвы ручной кідальнай зброі на досыць складаны барабалістычны механізм стала магчымым дзякуючы таму, што для павелічэння магутнасці апошняга ягонае даўжэйшае плячо забяспечвалася прашчой і, такім чынам, ён выступаў як своеасаблівая механізаваная прашча гіганцкіх памераў. Наколькі гэты факт усведамляўся сучаснікамі, сведчыць тое, што рычажныя кідальныя машыны ў шэрагу выпадкаў маглі называцца проста прашчамі. Таму не выключана, што прашчы (fundis), якія выкарыстоўваліся ў 1431 г. супраць палякаў ваярамі Вялікага Княства Літоўскага пры абароне Луцка, таксама былі механізаванымі. Асобную трупу кідальных машын складалі цяжкія арбалеты, што стралялі вялікімі балтамі, ядрамі ці драўлянымі бэлькамі. Такія машыны маглі быць як статычнымі, так i на колах. Па-нямецку яны называліся адпаведна «Standarmbrust» i «Wagenarmbrust». Ніякіх спецыяльных тэрмінаў, якія б указвалі на выкарыстанне цяжкіх арбалетаў у Вялікім Княстве Літоўскім, не выяўлена, хоць, як ужо адзначалася, яны маглі фігураваць пад тымі ж назвамі, што i ручная зброя аналагічнага прынцыпу дзеяння. Так, напрыклад, Длугаш, гаворачы аб вяртанні Вітаўта з Тэўтонскага ордэна ў Літву ў 1392 г., акцэнтуе ўвагу на тым, што гэты князь захапіў з сабой «bombardis, balistis». Уяўляецца цалкам верагодным, што гаворка ідзе якраз аб кідальных машынах, бо факт вяртання з лёгкімі арбалетамі, якія з’яўляліся індывідуальнай зброяй канкрэтных ваяроў i былі ix натуральным спадарожнікам у падобных вандроўках, успрымаўся як звычайная справа i наўрад ці быў бы адзначаны спецыяльна. Аднак калі б тут мелася на ўвазе зброя, захопленая ў крыжакаў i транспартаваная на вазах, то нелагічным выглядала б ігнараванне іншых, часам не менш каштоўных відаў узбраення, у тым ліку засцерагальнага. З’яўленне i распаўсюджанне агнёвай артылерыі прывяло да выцяснення з ужытку кідальных машын. Звесткі аб ix выкарыстанні ў Вялікім Княстве Літоўскім пазней за 30-я гг. XV ст. адсутнічаюць. Толькі арбалеты фігуруюць у крыніцах яшчэ на пачатку XVI ст., але трактаванне ix як цяжкой, артылерыйскай зброі ў кожным канкрэтным выпадку не выходзіць за рамкі гіпотэз.
